A R C H E П а ч а т а к № 4 (27) – 2003
SpyLOG Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


42003
» да Зьместу «

 


ЧЭСКІ АЛЬБОМ
аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі


лірыка

ЯХІМ ТОПАЛ
(81Kb) Вокладка ARCHE 4-2003. ЧЭСКІ АЛЬБОМ. Дызайн Зьмітра Герасімовіча.

   Мінулыя нумары:

   Pax Americana
   Туманнасьці
  беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6’2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4’2001)
   Скарына
(3’2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1’2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8’2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6’2000)
   Глёбус
   Скарына
(4’2000)
   Габрэі
   Скарына
(2’2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Яхім Топал
 
 
У горад

У ночы бяссоньня
недзе ў цемры лунаюць абліччы
тут і там раптам вылузьне твар
кагосьці каго ты ведаў
і зьнікае калі пачынаюць хадзіць трамваі.
Гэта ведае кожны вар’ят.
Сёньня ўночы таксама зноў у тым самым доме
поўным чэхаў у нашай у іх уласнай рэальнай дзяржаве.
Гэта напэўна лепш за бамбардаваньне
вядома ж.
Спаць ня трэ’ паміраць кажаш ты кажа нехта
ў табе. Але ўсё так няпэўна.
Пакрысе па мурох паўзе цень і хвіліны
ўжо там месяц. Гэта нібы мінулыя жыцьці.
Калі б ты выйшаў у горад
ты адчуў бы яго да апошняй цагліны.
Гэта можна спасьцігнуць.
Тут і там на вятры
сьмецьцевы кантэйнэр скавыча бы нешта жывое.
 

Агнявая вада

Сястра мая — Агнявая вада
я кажу ёй: каханая
яна кажа мне: мілы
мы кажам адно аднаму: я кахаю цябе.
І п’ем Агнявую ваду.
Каля сестрыной галавы
сёньня месяц пазбавіць мяне небясьпекі.
Я плыцьму ў вадзе
моцы агня покуль зранку ня ўстану
і не падамся
паўзь цемру навобмацак калідорам з паддашку
Сястра мая Агнявая вада
у яе раскудлачаныя валасы раніцой яна скажа: ідзі на працу
я думаю: бяру колькі хачу даю колькі магу
і мы кажам адно аднаму: я кахаю цябе.
Месяц пячэ і мы ўдвох нас нясе Агнявою вадою
скура на скуры і ўсё
ёсьць істотным. Сястра. Гэтай ноччу
Ты зы мною ў сьне
і пасьля. Шум подыху, дотык пазногцяў
ў рытме мозгу й крыві. Сястра.
Будзь побач. Бліжэй. Ты Агнявая вада.
 

(Jáchym Topol, нар. у 1962) — паэт, пісьменьнік, перакладчык, найбуйнейшая постаць літаратурнага андэрграўнду.
Выбарка тэкстаў і пераклад выкананыя з ласкавага дазволу аўтара і гурту “Psí vojáci”. Пераклад зроблены паводле: www.psivojaci.cz/ html/sestra.html
   

Дзе-кольвек

Якім-кольвек наступным рухам сваім
Бог скасуе тэатры й актораў.
Альбо ён іх пакіне ў іх грыме
курчыцца поўзаць мінаць
пакіне іх гаварыць. Дома. Між іншых.
У пакоі між сьценаў. Там будзе паветра.
Там будзе каханьне бы расьліна на падваконьні.
 

У дарозе

Два птушаняты сядзелі на дрэве
нібы ў пракавецьці.
І кроў выглядала таксама
хіба што была гусьцейшай. У сетцы па-над галовамі
пад лямпачкай скручваліся валізы
уверсе каля павуціньня.
Я трымаў гэта ў галаве.
У чакальні быў гандаль: газэты улёткі кветкі
посуд шмоткі і шлёндра і я паміж падарожных
пазнаў д’ябла мужчыну што хоча забіць і мужчыну
што йдзе сам ня знае куды і было немагчыма схавацца
паміж кошаў для сьмецьця і гальля бузіны.
Пасьля я патроху пачаў любіць павука я ўжо ведаў:
у ягоным жыцьці ёсьць сэнс.
Тады за шпінатавай піцаю ў бáры я вывернуў
найпякнейшай жанчыне сьвету свае душу і вантробы
і жылка ў мазгох гэты злучок із сусьветам
ледзь ня лопнула.
Яна ўсьміхалася ведала бо пра жыцьцё
і што ўласна кажучы робіць.
На сьценах віселі здымкі сьпевакоў актораў баксёраў
некаторых мы ведалі.
Мы ўсьміхаліся зьлёгку сьвятло блікавала ў іх пысах
а знадворку хадзілі астатнія.
Калі б я абярнуў далоні было б у іх поўна сьвятла
але гэта было непатрэбна.
Я лапаў яе клубы і быў вельмі харошым.
Мы краналі адно аднаго. Я казаў аб сабе брыдоту
пасьля лыбіўся вонкі. Туды дзе стаялі мы.
Было ўсё за шклом. І гэта было таямніча.
 


 
   

“Зараз хадзеце зь мірам” –

мовіў гэты ў сутане згары натоўпу
каляднага люду.
Я цяпер магу бачыць цябе кожнае ночы
Словы “Свабода альбо сьмерць”
выдумаў я. Гэта сёстры.
Калі да мяне па сходах сышоў Дух Сьвяты
у мяне акурат была сутарга
ўнізе вантробаў.
Мяне рэальна прабіла
браце
жыцьцё.
Гэй — я кажу гэта
і жыцьцё маё альфабэт. Я адно
прадукую слоўную масу
ужо толькі тое што скажуць мне клеткі.
Адпрасаваны мозг.
Мая мафія.
Я казаў: Свабода альбо Сьмерць.
Я хацеў і шукаў іх. Цяпер я ведаю: гэта сёстры.
Я сплю зь імі. У адным доме. У маленькай такой
каморцы.

1994

Пераклала з чэскай Марыя Мартысевіч

 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 4 (27) – 2003

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Akavita

Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   Дызайн mk   Майстраваньне Маkса Плакса
Copyright © 1998-2003 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2003/09/30