A R C H E H a b r e j s k i   n u m a r № 3 (8) – 2000
SpyLOG Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


32000
» да Зьместу «

 


Габрэйскі нумар


лірыка

     
Вокладка ARCHE 3-2000. Габрэйскі нумар. Фота Алены Адамчык, мадэль Ядвіга Адамчык.

   Мінулыя нумары:

   Скарына (2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Віталь Стахіевіч
Kasia

Кася Камоцкая.
Мне падабаецца Кася Камоцкая.
Прывабная жанчына
З сумнымі вачыма.
Мне падабаецца Кася Камоцкая
Як прывабная жанчына
З сумнымі вачыма,
Якіх я ніколі ня бачыў.

Голас.
Самотны сіпаты голас.
Мяне непакоіць голас
Спадарыні Касі Камоцкай,
Таму што ён вельмі прыгожы,
Бо гэта пытаньне густаў,
Да таго ж мне падабаецца
Самотны сіпаты голас
Прывабнай жанчыны
Спадарыні Касі Камоцкай.

І песьні.
Я вельмі люблю песьні.
У песьнях гучыць адзінота.
А часам, калі сьпявае
Спадарыня Кася Камоцкая,
У тых песьнях гучыць адзінота.
Мне падабаюцца песьні,
Якія сьпявае Кася
Самотным сіпатым голасам.

І словы.
Лянівыя добрыя вершы,
Калі іх уважліва слухаць.
Нічога ня вартыя песьні,
Якія сьпявае Кася,
Бязь вершаў, якія складае
Прывабнай таемнай жанчыне
Спадар Міхал Анемпадыстаў.

 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 3 (8) – 2000

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Copyright © 1998-2000 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 13-07-2000