|
|
16 Лістапада 1997
|
Спадзевы інтэлігенцыі. |
|
|
Аўтар і вядучы Сяргей Дубавец, Вільня |
|
Неяк стары прыяцель распавёў мне, што нядаўна сустрэў ЯЕ, якую ня бачыў 20 гадоў. Тады, 20 гадоў назад яны нiчога не сказалi адзiн адному, толькi часам iх погляды сустракалiся i яны, ён i яна, быццам нешта такое адчувалi памiж сабою. Можа быць, роднасьць душаў, якой так i ня суджана было зьдзейсьнiцца. I вось сёньня яны, людзi сталага веку, з нашмат большым досьведам i магчымасьцямi, нiбы дарвалiся да тае юначае таямнiцы, i нiшто ўжо не замiнала iм зьлiцца да самазабыцьця. Але тут жа яны зразумелi, што гэта зусiм ня сёньняшняе iхнае жаданьне, а тое, мiмалётнае, 20-гадовае даўнiны. Яны, усемагутныя дарослыя людзi, папросту мэханiчна ажыцьцявiлi ўласны юнацкi ўспамiн. Можа быць, на хвiлiну iм i здалося, што яны - багi, для якiх не iснуе часу. Але разам яны адчулi, што, бадай, не патрэбныя адзiн адному. Яны нiчога не адрадзiлi.
Вось тыя словы, якiя ўразiлi мяне ў расповедзе сябра. Яны нiчога не адрадзiлi. Столькi гаворачы i пiшучы пра беларускае адраджэньне, зрабiўшы яго ледзь не прафэсiяй для сябе, я,
прызнацца, нiколi не задумваўся над тым, што можна ж нiчога i не адрадзiць. А нас ужо колькi часу палохаюць якраз несвоечасовасьцю нашага адраджэньня. А яно i насамрэч нагадвае
iншы раз тое запозьненае зьдзяйсьненьне не таго, што мусiла зьдзейсьнiцца колiсь, i ня так, як яно мусiла адбыцца.
Праўда, гiсторыя майго прыяцеля скончылася нiчым, бо ад яе нiчога i не чакалася. Гэта быў чысты экспэрымэнт без спадзеву на вынiк. А настойлiвыя захады адраджэнцаў усё ж базуюцца на нейкай веры. З кiм i з чым яны зьвязваюць свае спадзевы на будучыню? Менавiта гэтаму пытаньню мы i вырашылi прысьвяцiць сёньняшнi выпуск "Вострае Брамы".
З кiм i чым зьвязваюць свае спадзевы вядомыя асобы сучаснага беларускага культурнага кантэксту? Сяргей Шупа зьвязаўся праз тэлефон зь дзеячамi нацыянальнага адраджэньня ў Менску, Гораднi, Беластоку i Маскве.
Маскоўскi беларус Аляксей Каўка пачынаў сваё змаганьне яшчэ ў глыбокiя застойныя гады, калi ягоны самвыдавецкi "Лiст да расейскага сябра" шырока разыйшоўся па сьвеце i зачытваўся "варожымi галасамi". Сёньня на рахунку спадара Аляксея некалькi кнiг, навуковыя дасьледаваньнi i, нягледзячы нi на што, аптымiстычны погляд на будучыню. На чым гэты артымiзм грунтуецца?
Вiктар Шалкевiч ня так даўно выпусьцiў касэту сваiх песень "Смутны беларускi блюз" i аб'езьдзiў з канцэртамi многiя беларускiя i ня толькi беларускiя гарады. Ён зьвязвае свае спадзевы на будучыню ня з кiмсьцi i чымсьцi, а з самiм сабою i са сваёю справай. Будзе рабiцца тая справа, будзе I будучыня. Падобны погляд мае i галоўны рэдактар незалежнай газэты "Свабода" Iгар Гермянчук. У адрозьненьне ад яго, перакладчык Джойсавага "Улiса" на беларускую мову Ян Максiмюк зь Беластоку знаходзiць падставы для аптымiзму ў тых зьменах, якiя адбылiся зь Беларусяй у канцы ХХ стагодзьдзя.
Гэта быў Ян Максiмюк, якi бачыць свой аптымiзм у тым, што беларуская культура перастала быць заложнiцай iдэалёгii i выйшла на свабоду. Так думаюць розныя прадстаўнiкi нацыянальнага адраджэньня пра ягоную будучыню.
Што да мяне, дык я салiдарызуюся са сваiм пакаленьнем i ўласныя найбольшыя спадзевы зьвязваю з тым, што зраблю сам. Спамiж аб'ектыўных чыньнiкаў найбольш давяраю голасу крывi або генэтычнай памяцi. Бо сёньняшнiя нэафiты адраджэньня прыходзяць у яго, дзякуючы найчасьцей не выхаваньню, адукацыi або прачытаным кнiгам, а менавiта дзякуючы поклiчу ўласных генаў.
Згадзiцеся, што атрымлiваючы такiя адказы, мы робiмся мацнейшымi духам. Таму давайце зробiм шырэшую нараду - разам са слухачамi: З кiм i чым вы зьвязваеце свае спадзевы на
заўтрашнi дзень беларушчыны? Думаю, калi мы атрымаем шмат лiстоў, дык гэта будзе наш, беларускi рэфэрэндум, у адрозьненьне ад папярэднiх двух - стваральны, а не разбуральны, павернуты ў будучыню, а не ва ўчарашнi дзень.
Гэтак мы злучым нашыя спадзевы ў атворы Вострае Брамы, якая сама - найвялiкшы беларускi сымбаль надзеi.
|
|
|
|
|
|
|