|
|
29 Лістапада 1998
|
Напярэдаднi вечнага жыцьця. |
|
|
Аўтар і вядучы Сяргей Дубавец, Вільня |
|
Што можа быць няйлепшым iндыкатарам чалавечага жыцьця сёньняшняга як ня думка пра жыцьцё вечнае. Нават не ў рэлiгiйным сэнсе - пра вечнае iснаваньне душы, а ў экзыстэнцыйным. Вось так вось проста: цi хацелi б вы жыць вечна? Жыць вечна? Як правiла чалавек ня думае пра такiя рэчы штодня i таму сьпехам пачынае падшукваць адказ. I першае, што ён робiць, гэта iмкнецца зараз жа даць абсалютную ацэнку свайму будзённаму жыцьцю. Цi хацеў бы ён вось так - вечна. Не, - разважае чалавек, - у краiне цяжкая сытуацыя,
невыносныя чэргi, благое начальства, малыя заробкi. Праўда, некалi сытуацыя напэўна зьменiцца i, магчыма, настане сапраўды райскае жыцьцё. Але, зь iншага боку, цi не закладзеныя ўсе мае цярпеньнi ды няўдачы ўва мне самiм? I тады ўжо мала што залежыць ад сытуацыi. Пасьля гэткай унутранай палемiкi чалавек прыкiдае, чаго яму не стае для поўнага душэўнага камфорту i выстаўляе свае ўмовы: так, я хацеў бы жыць вечна, калi б быў
маладым, здаровым, бязьбедным, калi б у краiне было вольна i сытна i г.д.
Сёньня ў Беларусi большасьць людзей ня хочуць жыць вечна. Напэўна гэта таму, што людзi не пачуваюцца свабоднымi. Iнакш, па-мойму, чалавек настолькi перапаўняецца ўсё новымi плянамi, яму так моцна не хапае часу, каб зрабiць усё задуманае, а кожны новы дзень прыносiць так шмат новых iдэяў, што вечнае жыцьцё выглядае сапраўдным паратункам.
Каб не пераводзiць тэму нашае перадачы ў сфэру чыстае мiстыкi або фантастыкi, заўважу, што сучасная навука можа ўзнагародзiць нас вечным жыцьцём ужо заўтра, а гадоў празь дзесяць - дык напэўна. Таму давайце рыхтавацца да такога павароту падзеяў i часьцей разважаць пра ўласную вечнасьць, рабiць свой выбар.
Такiм чанам, цi хацелi б вы жыць вечна? Першымi на пытаньне нашай сёньняшняй перадачы адказвалi мiнакi зь менскiх вулiц. Iхныя словы запiсаў Севярын Квяткоўскi.
(С.Квяткоўскі: ) "Memento mori - цi ня самая недарэчная фраза для чалавека, якi выходзiць з рэстарацыi МсДональдс. Менавiта ля ўваходу ў гэтую ўстанову я вырашыў распачаць сваё
дасьледаваньне. Я задаваў менчукам толькi адно пытаньне: цi жадаюць яны жыць вечна?
- Не знаю. Скорее всего нет. Как я могу хотеть то, не зная чего. Зачем желать чего-то, что не представимо.
Ад пачатку я сьвядома зьвяртаўся да маладых людзей. Да тых, хто яшчэ не далёка адыйшоў ад дзяцiнства - часу, калi сам панятак сьмерцi iснуе ня больш, чым незразумелая абстракцыя.
Цi не ва ўсiх першай рэакцыяй было адмаўленьне iдэi. Найчасьцей траплялiся адказы кшталту "Мне й шасьцiдзесяцi хопiць". Альбо:
- Вечно, наверное, нет - не интересно. Хотя, вообще-то, я про это не думал.
- Я хотел бы, но не хочу. Жить нравится, а вечно не хочется.
Зрэшты, шмат хто пагаджаўся на вечнае жыцьцё, але з разнастайнымi ўмовамi. Напрыклад:
- Если вечно, то только с какими-то хорошими друзьями, близкими людьми. Только в этом случае.
Праз пэўны час мае размовы зь менскiмi мiнакамi прывялi да высновы, што прыняцьце альбо адмаўленьне iдэi вечнага жыцьця мала залежыць уласна ад узросту. Вось i школьнiца, i
трыццацiгадовы спадар былi блiзкiя ў сваiх адказах:
- Хотела бы. Вечно жить - классно очень.
- Интересный вопрос... Жить - люблю.
Такога кшталту адказы нельга назваць тыповымi, але яны й не ўнiкальныя. Праўда, часьцей за ўсё маладыя апэлявалi да досьведу старых. Маўляў, мы ж бачым, што iм пад старасьць
па-просту надакучвае жыць. Гэтак адказаў васямнаццацiгадовы хлопец, якi выходзiў з МсДональдсу разам са сваёй сяброўкай. Але дзяўчына ўступiла зь iм у спрэчку, сказаўшы, што ведае старых iншага кшталту:
- Это мой дед. Ему не надоело жить, он хочет жить.
Калi моладзь найчасьцей успрымае пытаньне аб вечным жыцьцi як жарт, дык сталыя людзi
акцэнтуюць сваю ўвагу на тым, ДЗЕ жыць:
- Честно в такой стране жить, это не возможно. Если по-другому, может быть и хотел бы.
Гэты спадар з задавальненьнем жыў бы вечна, але у добрай краiне. Ён хацеў бы каб такой краiнай сталася Беларусь. Цiкава, што кабеты думаюць ня столькi пра тое, ДЗЕ жыць, колькi ЯК жыць:
- Нет, наверное. Тогда получается всё как-то бессмыcленно. Когда есть какой-то срок, можно ставить какую-то цель. Это всё-таки человека подстёгивает. А так - если вечно, можно
лежать, и думать о чём-то... Нет. Если бы ещё вечно молодой оставаться, а так...
А вось дзьве кабеты-гандляркi ў падземным пераходзе. Адна прадае кнiжкi, другая - кветкi:
- Лучше уже, наверное, не будет уже. Ждёшь, ждёшь, начинается, вроде бы лучше, а потом опять...
- Будущее пугает. Всё меняется, но у нас меняется всё только к худшему. По крайней мере, пока будет нынешняя власть, это так. За лучшее надо бороться, а борцов не видно и не слышно.
На тралейбусным прыпынку недалёка ад мэтро я падыйшоў да кабеты, якая па ўзросьце ўжо магла мець унукаў. Але ад астатнiх яна адрозьнiвалася iншым - спакоем у вачох. Ейнай
першай рэакцыяй, як у большасьцi, было адмаўленьне. Але ў працэсе размовы кабета прыгадала старых людзей, якiх бачыла ў вёсцы. Яна сказала, што гэтыя людзi жывуць нiбы ва ўласным, непадобным на наш сьвеце:
- А вообще - да, можно было бы попробовать.
Нарэшце я зьвярнуўся да кабеты пэнсiйнага веку. Ад пачатку яна адмоўна паставiлася да iдэi вечнага жыцьця. Маўляў, была вайна, галоднае дзяцiнства, iншыя цяжкасьцi, i спадзевы на
лепшае, якiя ня спраўдзiлiся:
- Вечно - нет не хочу, потому что жизнь тяжелая. Я не дождусь, пока она изменится.
Але ўрэшце ў сваiх развагах пра вечнае жыцьцё яна прыйшла да высновы:
- Я согласна жить как молодой.
Ужо вяртаючыся, у прыцемках на пряцы Волi я напаткаў дзяўчыну, якая радасна-задуменна кагосьцi чакала:
- Вечно? Я и так буду жить вечно.
На заканчэньне хачу прыгадаць адно з колiшнiх апытаньняў на менскiх вулiцах. Яно датычылася таго, як менчукi ўяўляюць будучыню краiны праз 50 гадоў. Тады многiя малявалi вельмi прывабную краiну, i людзей, якiя яе насяляюць. Але пераважная большасьць маладых ня верыла, што дажыве, каб убачыць новую дзiва-краiну. Колiшняе i сёньняшняе апытаньнi сьведчаць толькi пра адно - беларусы дагэтуль не атаясамлiваюць магчымыя зьмены
ў краiне i ў прыватным жыцьцi з уласнай асобай. Iндывiдуалiзм навыварат як нацыянальная адметнасьць".
(С.Дубавец: ) Такiя думкi пра вечнае жыцьцё выказваюць мiнакi на менскiх вулiцах. Пасьля гэтага апытаньня хочацца супаставiць адказы i матывацыi менскае публiкi з адказамi людзей, якiя жывуць у зусiм iншым, непадобным асяродзьдзi. Найблiжэйшае такое асяродзьдзе - праская рэдакцыя радыё Свабода. Адразу заўважу, што адказы журналiстаў з гэтага iнакшага асяродзьдзя нельга назваць iнакшымi, зусiм непадобнымi на адказы менчукоў. Магчыма, гэта таму, што жывуць журналiсты жыцьцём Беларусi, яе турботамi i сытуацыяй. Прынамсi, жывуць унутрана.
Напрыклад, паэт Сяржук Сокалаў-Воюш таксама адразу адмовiўся жыць вечна, пасьля сказаў - гледзячы з кiм, нарэшце дазволiў сабе пасьля адыходу раз на дзесяць гадоў зьяўляцца на зямлi, бо ўсё ж цiкава, што тут адбываецца.
(С.Сокалаў-Воюш: ) "Жыць вечна? Гледзячы з кiм. Але ж гэта на пабытовым узроўнi. Хаця бяз тых, каго любiў i хто ўжо адыйшоў, - цяжкавата. Жыць вечна, у сэнсе фiзычна прысутнiчаць на гэтым сьвеце, кепска для iншых i перадусiм найгорш для цябе. Я супраць самой iдэi вечнага жыцьця i нават супраць iдэi ягонага падаўжэньня. Вечнае жыцьцё больш адбiрае, чым дае. Вечна жывы ты будзеш толькi замiнаць. Каму, напрыклад, патрэбная твая праўдзiвая памяць? Гiстарычная праўда цi аб'ектыўнасьць - розныя i наўпрост залежныя ад сёньняшнiх патрэбаў. Твой жыцьцёвы досьвед? Яшчэ адна бздура. Бо нiхто з твайго досьведу
карыстаць не зьбiраецца. Чалавечага веку цалкам хапае на тое, каб перадаць нашчадкам усё, што маеш, нават без твайго на тое жаданьня. А яны, нашчадкi, занясуць усё гэта на сьметнiк i
пачнуць жыць слушна, г.зн. паводле свайго, а не твайго разуменьня. Iм не патрэбная твая вечная прысутнасьць. Уяўляю, што было б, калi б яшчэ жыў мой прапрадзед, удзельнiк
расейска-турэцкiх войнаў. Ну i куды ён мне са сваiм досьведам змаганьня за матухну-Расею? I куды яму я са сваiм досьведам змаганьня супраць? Хаця i цiкава было б час ад часу, скажам,
раз на дзесяць гадоў зьяўляцца на тыдзень-другi ў гэты сьвет бяз права актыўнага ўмяшаньня ў справы часу. На пагасьцiны. I калi ты не скандалiст, дык магчыма, i нашчадкi твае не былi б
супраць. А яшчэ лепш - зьяўляцца са сваёй невялiчкай прыжыцьцёвай кампанiяй, чалавек пяць-сем. Калi б такое мог рабiць кожны, дык пасьля сьмерцi i Лукашэнка змог бы наведаць
гэты сьвет. Я нават хацеў бы зьяўляцца зь iм у Беларусi ў той самы час: я - цень паэта, i ён - цень прэзыдэнта. Хiба ня зручны момант рэалiзаваць сваю даўнюю мару. Якую? Каб жыў
вечна, сказаў бы".
(С.Дубавец: ) Гэта быў Сяржук Сокалаў-Воюш. Журналiст Аляксандар Лукашук адказаў прыблiзна тое самае, што i дзяўчына, якая радасна-задуменна кагосьцi чакала ў прыцемках на пляцы Волi: мы i так жывем вечна.
(А.Лукашук: ) Мы i так жывем вечна. Вечнасьць ёсьць катэгорыяй ня часу, не працягласьцi, а якасьцi i стану. Мы маем боскi iнструмэнт - свабоду волi - празь якi дасягаецца стан вечнасьцi. Вiно, малiтва, каханьне, паэзiя, параза i перамога - усё гэта са слоўнiка вечнасьцi. У гэтым слоўнiку абавязкова ёсьць i тэрмiн "сьмерць". Бязь сьмерцi вечнасьць няпоўная. Толькi сьмерць не дае вечнасьцi ператварыцца ў хаос i так загiнуць. Вечнасьць гаворыць з намi штодня. Трэба толькi не пабаяцца i адказаць ёй узаемнасьцю".
(С.Дубавец: ) У адказе Аляксандра Лукашука мне ўбачыўся прынцыповы для Беларусi момант - сувязь вечнага жыцьця i свабоды. Магчыма i сапраўды свабодны чалавек, якi сам распараджаецца ўласным жыцьцём, жыве вечна. Праўда, тут мы непазьбежна закранаем рэлiгiйную плоскасьць i таму зьвярнулiся па адказ да сьвятара айца Кастуся Бандарука.
(К.Бандарук: ) "Цi я хацеў бы жыць вечна? На маю думку, гэта рытарычнае пытаньне, як тое, цi хацеў бы жыць добра цi дрэнна. Аднак мушу адразу разьмежаваць жыцьцё вечнае ў рэлiгiйным сэнсе ад бясконцага жыцьця на зямлi. Для вернiка, а я не магу гаварыць зь iншай пазыцыi, жыцьцё вечнае - гэта збаўленьне несьмяротнай душы. Душа нiколi не памiрае. Яна толькi будзе iснаваць у стане блiзкасьцi да Бога або ў стане адчужанасьцi. Жыцьцё вечнае для вернiка - гэта запаветная мара, канчатковая мэта, узнагарода за ўсё жыцьцё ў целе, за тое, што зрабiлася ў зямным жыцьцi. Як жа аб гэтым ня марыць, калi верым, што зямное жыцьцё - толькi кароткi этап, падрыхтоўка да iншага стану.
Калi аднак гаварыць пра зямное жыцьцё, дык нават калi б гэта было магчымае, не магу сказаць, што хацеў бы жыць вечна. Даўжэй - так, але ня вечна. Не хачу зьведаць недалужную
старасьць, не хачу быць бездапаможны, слабы, хворы, залежны ад людзей. Проста не хачу быць нiкому цяжарам. Калi б нехта мне гарантаваў, што заўсёды буду малады i здаровы, дык адклiкаю ўсё сказанае. Але цi ж гэта магчымае?"
I айцец Кастусь Бандарук глядзiць на вечнае жыцьцё так як мiнакi зь менскiх вулiц. Ён згодны жыць вечна, калi дадзена будзе вечна заставацца маладым.
Зьмiцер Бартосiк у адказ на пытаньне пра вечнае жыцьцё згадаў выпадак, калi, як той казаў, давялося зазiрнуць у вочы сьмерцi. Чамусьцi альтэрнатывай вечнаму жыцьцю найчасьцей
называюць сьмерць. Хоць, на маю думку, сьмерць - гэта нешта зусiм iншае. Магчыма, у процiвагу вечнаму жыцьцю варта казаць пра жыцьцё ня вечнае. Але паслухаем Зьмiтра Бартосiка.
(З.Бартосiк: ) "Хто гэта прыдумаў, што злачынцу абавязкова паiнна цягнуць на месца злачынства? Мяне чамусьцi зусiм ня цягне. Можа, таму, што злачынства зусiм i ня было? Але як тады растлумачыць самому сабе - навошта я апынуўся ў дадзены момант у дадзеным
месцы? На маляўнiчым беразе невялiкае расейскае ракi, дзе летнiм ранкам можна было ўбачыць, як пасьвяцца конi на тле дзясятка цэркваў, што сваiмi купаламi й званiцамi замiлавана
адбiвалiся ў роўнай вадзе. Пакуль бабы, што жылi у прыбярэжных, пачарнелых ад веку, дамах, мудрагелiста расьпiсаных старадаўняю разьбою, не пачыналi паласкаць бялiзну. Лепшага месца для праходжаньня вайсковай службы я сабе й не жадаў. Абкружаны непарушаным хараством купалоў, я мог дазволiць сабе забыцца на тыя дзьве лiтары на маiх пагонах. Я быў проста расейскiм салдатам невядомага стагодзьдзя на сваёй спрадвечнай расейскай зямлi, якi
шчасьлiва шпацыраваў падчас самаволак па пантонным мосьце цераз раку.
Але ня варта аддавацца прывiдным летуценьням бязь меры. Жыцьцё можа нагадаць пра сябе маланкава жорстка, i прыгожыя дэкарацыi краявiду зробяцца такiмi намацвальнымi й адчувальнымi, што ўспамiнаў хопiць на ўсё астатняе жыцьцё.
У той дзень у горадзе выпаў першы сьнег. У глыбiннай Расеi заўжды чаканы зь незвычайнаю радасьцю. I сядзець у такi дзень за батальённым плотам мне ўяўлялася недаравальным iдыятызмам. Тым больш нагода для самаволкi была больш чым шляхетная. У шпiталi сумаваў мой прыяцель па прызыву. Калi пачало зьмяркацца, я пераскочыў праз плот.
Шпiталь знаходзiўся якраз на маiм улюбёным маршруце. Праз раку. Дзьвюх дзявах, што стаялi, абапершыся на парэнчы, я заўважыў адразу. Больш на мосьцiку нiкога не было. Тыя
паклiкалi мяне да сябе. У прадчуваньнi прыемнага знаёмства я запусьцiў руку ў кiшэню шыняля, гатовы паднесьцi дамам агеньчык запальнiчкi, як пачатак для размовы. Але агонь не
спатрэбiўся. У чорнай вадзе я заўважыў трэцюю маладзiцу. Якая на сьпiне, нiбы ў бязважкасьцi павольна адплывала ад моста разам зь цiхай плыньню. Тое, што выбару далейшага шляху ў мяне ня было, я усьвядомiў нават не без дзiцячай радасьцi. Шынэль,
кiцель i боты хутка апынулiся на мокрых дошках. А сам я, памарудзiўшы з сэкунду, "салдацiкам" бултыхнуўся ў чарнату.
Як казалi мне пасьля - з моманту майго скачка да вяртаньня на бераг прайшло ня болей за пяць хвiлiн. Можа быць, але пацьвярджаю - калi жыцьцё ў самым наўпроставым сэнсе
знаходзiцца цалкам i толькi ў тваiх уласных руках, час адлiчваецца не сэкундамi, а колькасьцю тваiх уздыхаў. I ня жыць мне захацелася тады доўга й вечна, а лiшнi раз дыхнуць, адчуць цьвердзь пад нагамi. I не ад холаду прабiрала жудасьць, а ад таго, што я не пасьпею высунуць для ўздыху галаву з-пад вады, а вочы, яшчэ жывыя, нiчога акрамя цемры й ня ўбачаць.
Праз гадзiну пасьля здарэньня, седзячы ў цяпле сярод сяброўскiх паляпваньняў i тупа адыходзячыся гарэлкай, я намагаўся iзноў ды iзноў пракручваць тыя апошнiя для яе пяць
хвiлiн, i нiбыта ўпэўнiваўся, што паднацiсьнi я разок, зьбяры апошнiя сiлы, i мы б дыхалi разам. Тады яшчэ не ўразумеўшы, што я сапраўды зрабiў усё. Усё, чаго хацелася. Не жыцьцё
ратаваць я палез у ваду, а сябе дэманстраваць невядома каму. Таму й адштурхнуў яе ад сябе амаль у злобе, пры першай жа западозранай магчымасьцi застацца зь ёю ў гэтым непраглядьдзi. Вось толькi чаканы бераг аказаўся да сьлёз падступна блiзка. Я было памкнуўся назад у цемру. Але яе цела ўжо накрыла вада.
У той момант на мосьце мог аказацца зусiм ня я. I можа быць дзяўчына засталася б жывою. Але лёс вырашыў не на яе карысьць. Але няўжо на маю? Адказ на гэтае пытаньне мне яшчэ трэба будзе даць".
(С.Дубавец: ) Калi гадоў празь дзесяць навукоўцы прыдумаюць нарэшце вечнае жыцьцё, у Зьмiтра Бартосiка будзе вялiкая пэрспэктыва для роздуму над рачным здарэньнем.
Ня ведаю чаму, але мне нiяк ня хочацца адмаўляцца ад вечнага жыцьця. Можа быць, гэта адваротны эфэкт нашага недасканалага i несвабоднага iснаваньня. Адзiн скажа, што ТАК жыць вечна - катарга, а другi наадварот разважае пра каласальны нявыкарыстаны патэнцыял свае краiны, нацыi, культуры i пра тое, што каб рэалiзаваць гэты патэнцыял ня хопiць i вечнага
жыцьця. Што да беларусаў, дык яны iснуюць у такiм затарможаным сьвеце, што самую навуку жыцьця не адольваюць i на малую частку. Не пасьпяваюць анi пабачыць анi зразумець анi сьвет анi сябе. I краiна гадамi топчацца на месцы.
Аднак зробiм з усяго сказанага выснову.
Вечнае жыцьцё чалавека, якi ўсьведамляе сваю несвабоду i недасканаласьць у несвабоднай i недасканалай дзяржаве сапраўды iнакш як пакута не выглядае. Але можа быць гэта й ёсьць
найвялiкшы стымул для вызваленьня i ўдасканаленьня свае краiны i сябе самога? Вечнае жыцьцё...
|
|
|
|
|
|
|