Зьмест “Вострае Брамы” за сем гадоў


1997.10.12 Вострая Брама і Курган Славы

1997.10.19 Ананімныя паэмы канца стагодзьдзя. Агляд твораў: “Нарабiлася бяды ў надзельку на Дзяды”, “Лука Мудзiшчаў прэзыдэнт”, “Песьня пра Беларусьнiка”, “Мiрон. Дзёньнік С.Шупы. Нататкі А.Лукашэвіч пра кола чытаньня з удзелам А.Марачкіна і А.Мальдзіса. Занатоўкі С.Харэўскага “Менск з вышыні птушынага палёту”.

... Зьбеларушчаная паводле сэнсу i канцоўка твора. Клясык сацыялiстычнага рэалiзму напрыканцы свайго “Буревесника” ўсклiкнуў: “Пусть сильнее грянет буря!” Наш аўтар уклаў у канцоўку ўсю неакрэсьленасьць будучынi:

Але чуе Беларусьнiк, што народ ужо сьмяецца, пазбаўляецца ад жаху перад чорнымi вусамi.

Нешта! Хутка будзе нешта!

Закiпiць народу мора, як паводка на Палесьсi, i тады ты хоць у вырай адлятай, бо стане цесна, i ахова не ўратуе.

Хай хутчэй надыдзе Нешта!”

1997.10.26 “Ружовы туман”

1997.11.02 Марыя і правакатар (Вобразы Божае Маці і Леніна). Нататкі А.Лукашука пра мэмуарную літаратуру. Дзёньнік С.Шупы. Працяг занатовак С.Харэўскага пра Менск.

... “Мама, а хто такi Ленiн?” — пытаецца сёньняшняе дзiця ў матулi, а тая адчувае пры гэтым у глыбiнi душы вусьцiшны халадок ад раптоўнага разуменьня несапраўднасьцi ўсяго свайго ТАГО жыцьця...

1997.11.09 Вялікі Кастрычнік і прыватны клопат. Нататкі С.Астраўцова пра вобразы Леніна і Дзяржынскага ва ўласных творах. Аповед А.Антаняна “Пісталет Дзяржынскага”. Згадкі С.Харэўскага пра Менскую мастацкую вучэльню. Водгук на кнігу “Фальклёр у запiсах Яна Чачота i братоў Тышкевiчаў”:

... Чалавека турбуюць не праблемы быту, а праблемы быцьця. Гэткаю паўстае Беларусь зь песень пачатку 19-га ст. Зусiм эўрапейская краiна, ужо анэксаваная Расеяй, але яшчэ не разбураная, не абрабаваная, яшчэ жывая. Нашы дзяды ня зналi бяды, але ж унукi набралiся мукi”, — запiсаў Яўстафi Тышкевiч у Барысаўскiм павеце ў пачатку мiнулага стагодзьдзя.

1997.11.16 Спадзевы інтэлігенцыі. З удзелам А.Каўкі, В.Шалкевіча, І.Гермянчука, Я.Максімюка, Г.Сагановіча, С.Шупы.

1997.11.23 Помнікі дзеячам культуры. З удзелам Ул.Конана, Л.Юрэвіча, Данчыка, С.Шупы, С.Харэўскага.

1997.11.30 “Свабода” – вырваная старонка. З гісторыі нелегальнага друку. З удзелам Ул.Арлова, А.Глёбуса, А.Дзярновіча, С.Шупы.

Нехта назваў закрыцьцё ўладамі Радыё 101'2 нацыянальнай катастрофай. Закрыцьцё ж газэты “Свабода” – гэта выдзiраньне старонкi з кнiгi беларускай гiсторыi.

Гэта яны толькi кажуць – “плыть в революцию дальше”. Насамрэч рэванш камунiзму пачынаецца не з таго моманту, дзе ў яго адабралi ўладу, а заўсёды спачатку. І “Свабоду” закрылi гэтаксама, як закрывалi лiбэральныя i нацыянальныя выданьнi бальшавiкi на чале з Эдмундавiчам. Гэта значыць, што Лукашэнка абяцае нам ня столькi вяртаньне ў савецкi час, колькi паўтарэньне савецкай гiсторыi — ад пачатку. Ад Мясьнiкяна i Кнорына. Вось якая старонка адкрылася, калi яны вырвалi з кнiгi “Свабоду”.

1997.12.07 Аляксандар Кішчанка і Андрэй Варгола. Агляд падзеяў году з удзелам Л.Галубовіча, Г.Дубянецкай, М.Нікалаева, В.Івашкевіча, К.Шэрмана, Г.Бураўкіна, С.Цімохава, В.Трыгубовіч, С.Сокалава-Воюша.

С.Харэўскі: “Самай вялiкай кропкай у творчасьцi Кiшчанкi стаў габэлен “Дваццатае стагодзьдзе”. Тут, як у павелiчальным шкле, сабраныя дзеячы БНР i БССР, дзеячы культуры, навукi, выбiтныя асобы палiтыкi i царквы. Па-над iмi лунае Хрыстос, а справа ад яго прымасьцiўся... Лукашэнка. Адкуль такая эклектыка? Рэч у тым, што працу над габэленам Кiшчанка пачаў у 1991 годзе. Вось i зьявiлiся на iм браты Луцкевiчы, Ластоўскi, Iгнатоўскi... Але якi лёс мог напаткаць такі твор пры новым рэжыме? Вось i зьявiўся Лукашэнка...”

1997.12.14 Беларушчына ў інтэрнэце. С.Шупа пра знойдзеную ім у сеціве на аўкцыёне кнігу Ф.Скарыны.

1997.12.21 Спадчына “жалезнага Фэлікса”. С.Харэўскі пра помнікі Ф.Дзяржынскаму. С.Бартосік пра Дзень беларускага кіно. А.Лукашук пра сваю новую кнігу “За кіпучай чэкісцкай работай”:

Начальнiк Старобiнскага НКВД Макар Гарбачэўскi за адзiн толькi суботнi дзень 18 верасьня 1937 году выпiсаў ордэры на арышт сямiдзесяцi чалавек. Польскiя шпiёны, удзельнiкi антысавецкага супрацiву, усе гэтыя “ворагi народу” напавер аказвалiся звычайнымi сялянамi. Яны яшчэ спрабавалi выбрацца з Магiлёўскай турмы i зь сiбiрскiх лягераў, пiсалi апэляцыi. Але на шляху гэтых перапiсак стаяў той самы Макар Гарбачэўскi, якi перабраўся ў Менск i стаў намесьнiкам Цанавы”.

1997.12.28 Леў Вітан-Дубейкаўскі. Занатоўкі С.Харэўскага да 130-х угодкаў архітэктара. Агляд тэатральнага жыцьця — З.Бартосік.

1998.01.04 100 беларускіх кніг 20-га стагодзьдзя. Апытаньне “Нашае Нівы”. Агляды тэатраў і выставаў З.Бартосіка і С.Харэўскага.

1998.01.11 “Наша Панi памерла”. З.Бартосік пра юбілейны паказ “Камэдыі” К.Марашэўскага ў Альтэрнатыўным тэатры. С.Харэўскі пра “славянізацыю” культурнай прасторы ў Беларусі. Пра ўлюбёныя беларускія імёны: Ул.Арлоў, С.Астраўцоў, Я.Максімюк.

А.Антанян: “Наша Панi — гэта такая гульня. Дзiўная, змрочная, чароўная гульня, якая давала нам, дзецям-падлеткам перажываньнi, якiя па сёньня зьдзiўляюць сваёй сапраўднасьцю.

Сцэнар просты. Трэба было набраць шэсьць ахвочых у адным пакоi, ссунуць два ложкi. Выбраць кагосьці на ролю Панi. Ён клаўся на ложак, заплюшчваў вочы, складаў на грудзёх рукi, як нябожчык. Усе астатнiя кленчылi каля яго i падкладалi па два пальцы рук пад нерухомае цела Панi. Вылучалася сьвятло, і адзiн з удзельнiкаў пачынаў рытуал. Ён прамаўляў замагiльным голасам: “Наша Панi памерла...” Мы па чарзе паўтаралi: “Наша Панi памерла”. Вядучы цягнуў далей: “Але мы яе хаваць ня будзем. Хай яе хаваюць злыя духi. Хай яна стане лягчэй за лебядзiны пух. Амэн”. Кожная з гэтых фразаў кацiлася рэхам: “Але мы яе хаваць ня будзем...” Пасьля апошняга слова лёгка, як пярынку, на двух пальчыках, падымалi цела Панi ўверх. Мне ўсяго пару разоў давялося пабыць у ролi нябожчыцы. Уражаньне ад iмклiва-лёгкага пад’ёму да столi, калi вочы самi расплюшчваюцца ад сполаху, калi цела забываецца на iснаваньне зямнога прыцягненьня й iмкнецца дагары, — неверагоднае. Тваё цела завiсае ў паветры. У гэткiм стане ты знаходзiсься ўсяго нейкую хвiлю. I пасьля рэзка падаеш на рыпучыя спружынныя ложкi”.

1998.01.18 Рэспубліка Радзіма

1998.01.25 Уладзімер Высоцкі. 60-я ўгодкі нараджэньня. З удзелам С.Сокалава-Воюша, З.Бартосіка, С.Харэўскага, А.Антаняна.

1998.02.01 Сучасны фальклёр. А.Антанян пра ліст ад брата. З.Бартосік пра беларускі акцэнт. С.Харэўскі – пра паштовыя клішэ нацыянальных герояў:

У Вiльнi сьнег... Я стаю ля мальбэрта i, згадваючы колiшнi свой занятак, пiшу партрэт Аляксандра Ўласава. Сьнег пасяляе ў душы ўрачыстасьць, а асоба Ўласава ўвасабляе высакародзтва.

Першае, што легла на палатно — вусы, бялюткi каўнер i чорны гальштук. Тытан беларускага адраджэньня меў атлетычную паставу, але пры гэтым не цураўся сьвецкага кшталту...

Зайшоў брат. Заўважыўшы, што фарбамi пахне на ўвесь падезд, запытаўся, чый будзе партрэт — Багушэвiча цi Купалы? Як для Багушэвiча вусы кароткiя, як для Купалы — завялiкiя...

1998.02.08 “Залатое кальцо Беларусi”. С.Харэўскі аналізуе праект аднайменнай СЭЗ.

1998.02.15 Вострая Брама Расёмон. Беларуска-японскія падабенствы.

Сюжэт Караткевiчавага “Нямоглага бацькi” для беларускай лiтаратуры досыць экзатычны. У вёсцы iснуе закон, каб старых бацькоў, якiя ўжо з работнiкаў ператварылiся ў едакоў, уласныя дзецi вывозiлi ў пушчу i там пакiдалi цi то на зьядзеньне дзiкiм зьвярам, цi то на галодную сьмерць. Тое самае – у Шахея Iмамуры, у “Легендзе пра Нараяму”. У абодвух творах сынам настае час выпраўляць бацькоў на памiраньне: японцу — мацi, беларусу — бацьку. Цiкава, што i там, i там сыны носяць сваiх старых на плячах. Але самае цiкавае, што ў абодвух творах сыны паўстаюць супраць нялюдзкага закону.

Нямоглы бацька” — зусiм невялiкая лiтаратурная казка, а “Легенда пра Нараяму” — маштабнае маляўнiчае кiнапалатно. Сваёй калярытнай шматфарбавасьцю яно нагадала мне “Людзей на балоце”, якiх Вiктар Тураў зьняў таксама ў пачатку 1980-х. Калi ўявiць сабе, што Тураў зьняў свой фiльм не паводле Мележа, а паводле Караткевiчавага сюжэту, мы б атрымалi ў пачатку 80-х унісон сусьветнай культуры. У адным часе сыйшлiся б дзьве “Легенды пра Нараяму” або два “Нямоглыя бацькi” — беларускi i японскi. Інакш кажучы, у нас на пачатку 80-х склалiся перадумовы стварыць свой кiнематаграфiчны шэдэўр. А японцы, якiм дасталiся канскiя ляўры, далi красамоўнае сьведчаньне нашага нешанцунку.

1998.02.22 Культурная экспансія. З удзелам С.Харэўскага, А.Антаняна.

1998.03.01 Перанос парэштак М.Багдановіча зь Ялты ў Менск. Спрэчкі культурнікаў. З удзелам А.Сямёнавай, С.Сокалава-Воюша, А.Бяляцкага, Данчыка, А.Мінкіна, С.Харэўскага, З.Бартосіка.

Само сабою перанясеньне костак, калi яно нiчым не адухоўленае, — гэта ўсяго толькi фэтыш. Калi духоўны чын i сумоўе з памерлым генiем ператвараюцца ў дачыненьнi з косткамi, — гэта не адраджэньне, а руцiна. I для таго, каб зьдзейсьнiць акт перазахаваньня Багдановiча, каб наблiзiць, а не забiць легенду, каб зноў адкрыць Паэта, а не закрыць пытаньне, для гэтага самая Беларусь павiнна дасягнуць такога мэтафiзычнага гучаньня, такога ўсеагульнага нацыянальнага ўздыму, такога апатэозу ўсенароднае любовi да роднага слова i родных сьвятыняў... Словам, стаць Беларусяй Багдановiча.

1998.03.08 Беларусь і фэмінізм. З удзелам С.Харэўскага.

1998.03.15 Беларускія народныя крыжы”. Пра кнігу М.Раманюка. З.Бартосік пра пошукі беларускіх надпісаў на вясковых кладах. С.Харэўскі пра вандалізм на могілках.

1998.03.22 Чырвоны дзень календара. З.Бартосік пра прэм’еру “Тытаніка”. Агляд выставаў — С.Харэўскі.

У чалавека, знаёмага з гiсторыяй, Акт 25 сакавiка 1918 году выклiкае амаль фiзіялягiчную рэакцыю. Сьцiскаецца сэрца, да горла падступае камяк, ледзь не закладвае вушы. Нiбы стаiш на самым краi небасяга, або ставiш на карту жыцьцё... Лiтаральна па днях i гадзiнах фантастычная iдэя небывалае ў сьвеце дзяржавы высьпявае ў бясконцых спрэчках людзей, якiя ўзялi на сябе ўсю адказнасьць за лёс мiльёнаў. I ўрэшце iдэя матэрыялiзуецца, перамагае. Псыхалягiчнае адчуваньне нагадвае стан парадзiхi. Хочацца крычаць, бо ўсё на сьвеце перапаўняе цябе, боль i радасьць уперамешку. Яны даюць жыцьцё таму, чаго нiколi яшчэ не было. Яны так вырашылi, i раптам усе зразумелi, што Беларусь — гэта дзяржава i што iнакш яно i ня мусiла быць. Цуд нараджэньня нагадвае казку. Тата Карла стругаў бервяно, i раптам яно загаварыла. Нездарма дзень стварэньня ў кожнай краiне — самае дарагое сьвята.

Аднак вось дзiця нарадзiлася, i яго ўжо можна забраць у маткi, “апрыходаваць” у камуну — будзённа i бяз стрэсаў, бяз болю i радасьцi перайменаваць. З гэтага моманту яно — БССР. Яшчэ адна савецкая рэспублiка, якая, зразумела, нiколi б не нарадзiлася ў штабах Кнорына i Мсьнiкяна, дзе ўсяляк змагалiся з iдэяй самастойнасьцi Беларусi.

Падобнае да парадзiшынага хваляваньне назiралася i ў 1991-м, калi Вярхоўны Савет абвяшчаў сувэрэнiтэт. Таксама ж для большасьцi было стрэсам — якая там Беларусь – краiна? I таксама, нарадзiлi, амаль што ад страху, а гадаваць узялiся iншыя. Бяз болю i радасьцi. I таксама стваральнiкi апынулiся хто ў апале, а хто ў эмiграцыi. Чамусьцi не шанцуе ў нас парадзiхам. Магчыма, наступнае пакаленьне ўжо ня будзе так неабачлiва нараджаць. Ды i iдэя незалежнасьцi павiнна выклiкаць меней стрэсу ў народзе. Як-нiяк грамадзяне Рэспублiкi Беларусі. I пашпарты маем сапраўдныя...

1998.03.29 Сьмех па-беларуску. Занатоўкі З.Бартосіка і С.Харэўскага. З удзелам Р.Барадулiна, В.Сёмухі, Ул.Халiпа, Л.Баршчэўскага.

Калi чалавецтва сапраўды сьмеючыся разьвiтваецца са сваiм мiнулым, дык, выходзiць, сьмяяцца можна i з Курапатаў, i з Чарнобыля, i з Лукашэнкi. Толькі каб было сьмешна. Калi вам ня сьмешна ці вас гэта абражае, значыць адно з двух: або сьмех быў зроблены нясьмешна, або прычына ў вас самых — у адсутнасьцi пачуцьця гумару. Сьмех, нават самы зубаскальскi, нельга забараняць. Заўсёды карысна падумаць, чым выклiканы той iдыёцкi жарт, i самакрытычна прааналiзаваць — цi ня ў вашым асабiстым iдыятызме хаваецца прычына такой ацэнкi.

1998.04.05 Крыху нянавiсьцi для паўнаты жыцьця

1998.04.12 Ігнат Абдзіраловіч. Дасьледаваньне А.Антаняна. Занатоўкі З.Бартосіка пра загадку расейскай душы і С.Харэўскага пра вёску.

1998.04.19 Бела-русіфікацыя. Расейцы ў Беларусі. З удзелам А.Антаняна, З.Бартосіка, С.Харэўскага.

Нацыянальная адметнасьць бароніцца тады, калi ёсьць прэсынг iншанацыянальнага асяродзьдзя. А тут — рускамоўныя сярод рускамоўных, так бы мовiць, страчваюць пiльнасьць. I ўжо незразумела, хто каго перайначвае. Русiфiкаваная Беларусь становiцца вялiкай падманкай для расейскага чалавека. I першы паказчык таго, што ён стачвае сваю этнiчную адметнасьць, сваю расейскую душу — тое, што ён у Беларусi не стварае сваёй расейскай культуры.

1998.04.26 Незаўважаны Чарнобыль. З удзелам А.Антаняна, З.Бартосіка, С.Харэўскага.

... Можна i так паставiць пытаньне: наш сапраўдны Чарнобыль — гэта наша начальства. Толькi вось каторае? Сьлюнькоў? Кебiч? Лукашэнка? Назiраючы, як бестурботна шпацыруе сёньня па вулiцы Пулiхава чарнобыльскi бос ЦК КПБ, я бачу, што нiякi маральны клопат не кладзецца ценем на ягоны заўсёды насуплены твар. I тады я думаю пра тое, што ў нашай краiне ня толькi начальства ператварыла катастрофу ў прафанацыю, але й грамадзтва дазволiла начальству гэта зрабiць. У вынiку Чарнобыль не хвалюе нiкога. А той, у каго дактары знайшлi лейкемiю i вытлумачылi яе Чарнобылем, разумее, што застаўся са сваёй бядою сам-на-сам, бо ўсiм ён абыякавы настолькi ж, наколькi яшчэ ўчора ахвяры радыяцыi былi абыякавыя яму самому. Не прасi спагады, не шукай ратунку. Няма ў каго i няма дзе.

1998.05.03 Мінулая вайна з гледзiшча нацыянальных iнтарэсаў. С.Харэўскі пра партызанскую тэму ў мастацтве.

1998.05.24 Маё пакаленьне. З удзелам С.Сокалава-Воюша, В.Вячоркі, А.Лукашука, С.Харэўскага, А.Глёбуса.

1998.05.31 “Страчаная спадчына”. Перадача пра кнігу. З удзелам В.Калніна, Ул.Дзянісава, Ул.Арлова...

А.Глёбус: “Я сяджу ў Менску, гляджу на гэты вялiкi горад i разумею, што гэта не зусiм беларуская сталiца. I каб гэтую сытуацыю зьмянiць, я б перанес сталiцу зь Менску ў Наваградак. Адпаведна я б правёў рэстаўрацыю i рэканструкцыю наваградзкага замку. Гэта быў бы сымбаль нашай дзяржавы, гэта была б наша сталiца. Не адмiнiстрацыйная, як Менск, не духоўная, як Вiльня, якая ўжо ня мае да нашае дзяржавы амаль нiякага дачыненьня, а гэта была б наша нармальная невялiкая эўрапейская сталiца нармальнай дзяржавы”.

С.Харэўскі: “Пераносы сталiцаў — справа ня новая ў сусьветнай практыцы. Менавiта дзеля сьцьверджаньня iдэалаў незалежнасьцi свае сталiцы вынесьлi з былых калянiяльных цэнтраў ЗША, Канада, Аўстралiя, Новая Зэляндыя, Бразiлiя, Iндыя, Казахстан. У Эўропе зьмянiлi свае сталiцы Галяндыя й Нямеччына”.

З.Пазьняк: “У Беларусi безьлiч здабыткаў архiтэктуры былi сьвядома i спэцыяльна зьнiшчаныя расейцамi з мэтай русiфiкацыi, таму ў нас поўная рэканструкцыя, нават без дакумэнтальнай асновы, павiнна лiчыцца цалкам апраўданым мэтадам. У 60-м годзе, напрыклад, бальшавiкi ўзарвалi ў Менску храм, дзе адбылася найвялiкшая падзея беларускага адраджэньня 20-га стагодзьдзя — аб'яўленьне ў 42-м годзе Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. На гэтым месцы пабудавалi гмах рэспублiканскай пракуратуры. Дык што мы павiнны будзем рабiць? Глядзець на пракуратуру? Не. Мы ўзарвем яе гэтак жа, як яны ў 60-м узарвалi храм i адбудуем гэты храм. Iм было трэба ўзрываць, дык вось нам трэба будзе адбудаваць”.

1998.06.07 Сьвятло, зашыфраванае ў смузе

1998.06.14 Мёртвы хапае жывога. Судовы працэс “Нашай Нівы”. Гутарка С.Шупы з М.Падгайным, А.Лукашанцам, А.Жураўскім і В.Вячоркам.

1998.06.21 Вобраз краіны, адлюстраваны ў нас. С.Харэўскі пра “букіністычную афёру” ў Вільні. З.Бартосік пра прыгоды расейца ў Менску. З удзелам С.Сокалава-Воюша.

... Рысу пад сёньняшнiм вобразам Беларусi падвёў славуты польскi iнтэлектуал, рэдактар "Gazety Wyborczej" Адам Мiхнiк. Ён распавёў эўрапейскім журналістам, партугальцам ды бэльгiйцам пра Беларусь. Гэта цудоўная краiна, якую мы, палякi, вельмi любiм, — сказаў Мiхнiк. Гэта краiна, якая дала сьвету пiсьменьнiкаў Васiля Быкава i Алеся Адамовiча, якi напiсаў славуты нарыс "Вандэя перастройкi", а таксама Сакрата Яновiча, якi жыве ў нас у Польшчы, i Касю Камоцкую. Iтальянцы з нарвэгамi акуратна занатоўвалi гэтыя прозьвiшчы ў свае нататнiкi. Заўтра яны напiшуць у сваiх газэтах пра цудоўную краiну i яе выдатных творцаў.

1998.06.28 Лета-1998. З.Бартосік пра паездку ў Маладэчна. Аповед С.Квяткоўскага пра сон у Купальскую ноч. С.Харэўскі пра менскія мэмарыяльныя табліцы.

1998.07.05 Нобэль – Чарнобыль наадварот. З удзелам А.Лукашука, Ул.Арлова, З.Пазьняка, А.Антаняна, З.Бартосіка.

С.Харэўскі: “Польскае пасольства ў Менску наладзiла вечарыну, прысьвечаную Нобэлеўскай ляўрэатцы 1996 году Вiславе Шымборскай. Як i мае быць, было запрошана колькi лiтаратараў, перакладчыкаў, журналiстаў з культурнiцкiх выданьняў. Цi ня самым калярытным удзельнiкам тае вечарыны быў стары прыяцель паэткi Янка Брыль: “Я знаёмы зь Вiславаю, бадай, болей, чым хто з прысутных, ад 1952 году. Тады мы добра кантактавалi. Разам з польскiмi раўналеткамi мы распрацоўвалi мэтад сацыялiстычнага рэалiзму”. Пасьля сьпеваў i дэклямацыяў пад раяль панi амбасадарка Эльжбэта Смулкова прапанавала па трэцяй чарцы. Прысеўшы ва ўтульны фатэль, спадар Брыль заўважыў: “Але ж i пашанцавала ёй! Зрэшты, палякi заўсёды былi джэнтэльмэнамi. Ёсьць у iх тры нобэлеўскiя ляўрэаты, нарэшце прапусьцiлi наперад жанчыну”.

1998.07.12 Эфэкт кулі. Мэтад Кашпіроўскага. З.Бартосік пра сьвята 3 ліпеня. С.Харэўскі пра сэксуальнасьць і дзяржаўную палітыку. С.Квяткоўскі пра вёску.

1998.08.02 Партрэт Дарыяна Грэя. Беларускiя пiсьменьнiкi наведалi прэзыдэнта... Вулічнае апытаньне С.Квяткоўскага. С.Харэўскі пра досьвед чытаньня беларускай літаратуры.

1998.08.09 “Вандроўкі па Вільні”. Да выхаду кнігі Лявона Луцкевіча. Вулічнае апытаньне ў Менску пра Вільню С.Квяткоўскага. Згадкі пра Л.Луцкевіча — С.Харэўскага і З.Бартосіка:

Неяк, бадзяючыся па віленскіх кавярнях з адным сваiм лiтоўскiм прыяцелем, што на правах гаспадара вырашыў зьдзiвiць мяне тутэйшым джынам, ды выпадкова сустрэўшы Лявона Луцкевiча, я абмяняўся зь iм параю словаў. Пачуўшы беларускую гаворку, лiтовец нямала зьдзiвiўся: “Что и этот дедушка тоже приехал из Гомеля?” “Ды не, — адказаў я, — гэта мы тут з табою турысты з розным стажам, а ён на гэтых вулiцах гаспадар”.

1998.08.16. Новы Наваградак. Перанос сталіцы. З удзелам З.Бартосіка, С.Квяткоўскага, С.Харэўскага.

Беларусы ў гісторыі мелі чатыры сталіцы: Полацак, Навагарадак, Вiльню й Менск. Полацак — самая старая сталiца Ўсяслава Чарадзея i асьветнiцы Эўфрасiнi. Наваградак — калыска i першая сталiца Вялiкага Княства Лiтоўскага. Вiльня — горад Гедымiна, Скарыны, фiламатаў, Калiноўскага, “Нашай Нiвы”, сталiца новае беларушчыны, яшчэ несавецкай. Менск — сталiца БНР, пасьля БССР i сёньня — РБ. Пры гэтым найдаўжэйшая ў часе наша сталiца — Вiльня — 500 гадоў, а найкарацейшая — Менск — 80.

1998.08.23 Прага-1968. З удзелам С.Квяткоўскага (аытаньне), С.Харэўскага – пра сьпеўную рэвалюцыю ў Літве і З.Бартосіка – пра “негазэтныя” факты рэчаіснасьці:

... На маiх вачах i ў маiм часе адбываюцца, на першы погляд, нашмат менш заўважныя й годныя ўвагi падзеi, пра якiя салiдныя газэты ня пiшуць. У менскую электрычку сеў звычайны з выгляду дачнiк, з тым толькi адрозьненьнем ад астатнiх, што пачытаць у дарогу ён узяў нашанiўскую кнiжку "Гарт". А ў Баранавiчах, дзе нядаўна выйшаў культурнiцкi альманах з назваю "Рыцар Свабоды", маладыя аматары роднага слова набiлi морду мясцовым баркашоўцам. А ў Рэчыцкiм коледжы апошнi збор БПСМ быў прысьвечаны бiчаваньню аднаго з вучняў, якi амаль год мужна мыў падлогу роднае аўдыторыi сёньняшнiм дзяржаўным сьцягам. I такiх негазэтных фактаў па ўсёй краiне штодня набiраецца ўсё больш. За iмi пры жаданьнi ўжо можна разгледзець лiтаратурныя сюжэты новых кнiг”.

1998.08.30 “Як я правёў лета”. Кола чытаньня. З удзелам С.Квяткоўскага, З.Бартосіка і С.Харэўскага.

1998.09.06 Перад будучыняй. С.Харэўскі аб праекце новай менскай тэлевежы. Вулічнае апытаньне С.Квяткоўскага. З.Бартосік пра факсіміле зборніка М.Гарэцкага “Рунь”.

1998.09.20 Сымболіка свабоды (1). З удзелам З.Бартосіка, С.Харэўскага.

Калi ў пачатку 80-х Рональд Рэйган сказаў сваю знакамiтую фразу пра тое, што ёсьць рэчы, больш важныя за атамную вайну, у нас яго не зразумелi. Краiна — ад высокiх кабiнэтаў да самага простага застольля — жыла пад лёзунгам: галоўнае, каб не было вайны. Адзiн аднаму жадалi сiняга неба над галавою, над заводамi вывешвалi лёзунгi "Мiру — мiр", малявалi галубкоў. Мiж тым, Рэйган пад больш важнымi рэчамi меў на ўвазе свабоду.

С.Квяткоўскі: “Наколькi свабодныя людзi атачаюць нас у штодзённым жыцьцi? Свабода гэта... Працягнуць фразу я прапанаваў мiнакам на менскiх вулiцах. Вось адказ маладога бізнэсмэна, які ніколі не працаваў на дзяржаву:

Адно пытаньне на якi ланцуг нас адпусьцiць дзяржава, другая праблема на якi ланцуг ты сябе адпусьцiш сам. Вось i ўсё. Я цалкам вольны ланцуг перасечаны. Жыву для сябе, думаю, як хачу. Нi ад каго не залежу, нават ад вашага iнтэрвiю...”

1998.09.27 Сымболіка свабоды (2). З удзелам А.Лукашука, А.Глёбуса і С.Сокалава-Воюша.

1998.10.04 Шоў-бізнэс. З удзелам А.Антаняна, С.Харэўскага і З.Бартосіка.

1998.10.11 Жазэ Сарамага. Пра ляўрэата літаратурнага Нобэля. Эсэ С.Харэўскага пра мікрараён:

Усьлед за пiсьменьнiкам-утапiстам Кампанэла, аўтарам кнiгi “Горад Сонца”, iдэальныя гарады пачалi прыдумляць i дойлiды. Казачныя паселiшчы мусiлi быць прыгожымi, чыстымi i ўтульнымi. Але то войны, то хваробы, то брак сродкаў замiналi ажыцьцявiць гэтыя праекты. Нарэшце такая магчымасьць зьявiлася ў Беларусi, куды на запрашэньне Радзiвiла Сiроткi прыехалi тыя самыя летуценьнiкi-дойлiды й пабудавалi новы Нясьвiж. Першы горадабудаўнiчы комплекс, створаны паводле адзiнага праекту, якi спалучаў у сабе вытворчыя, адмiнiстрацыйныя й жыльлёвыя функцыi, альбо, як кажуць сёньня, мiкрараён, зьявiўся ў нас яшчэ ў 1583 годзе. Беларусь стала радзiмаю мiкрараёнаў”.

1998.10.25 Дзень Мовы. Чаму беларускiя адраджэнцы ў побыце гавораць па-расейску? Адказваюць: В.Вячорка, В.Івашкевіч, І.Бабкоў, І.Гермянчук, В.Сіўчык, З.Пазьняк, Я.Брыль, Ул.Някляеў, Г.Бураўкін, С.Шупа. Вулічнае апытаньне С.Квяткоўскага пра Дзень без чужога слова. Успамін С.Харэўскага пра беларускамоўны цыганскі табар у Менску на вуліцы Пуліхава.

Адам Глёбус: “Мы гаворым па-расейску, але ў душы мы ўсё адно гаворым па-беларуску”.

1998.11.08 Беларусь у паралельным часе. Гутарка С.Квяткоўскага з А.Кулінковічам, К.Камоцкай, З.Вайцюшкевічам і Л.Вольскім. Аповед З.Бартосіка:

Раптам на пляцоўку выплыла чырвоная й блiскучая, нiбы толькi з канвэеру, AUDI-цыгара, з адчыненага вакна якой на ўсю ваколiцу неслася “Вiтам, панове, я Казiк Пэсэцкi. Затым з аўтамабiля паказаўся й сам герой песьнi. Высачэзны бляндын у пiжонскiм скураным палiто. З-пад неверагоднай велiчынi капелюша вiжавалi шэрыя вочы. Раптам незнаёмец накiраваўся да нас. Я Казiмiр, бухгальтар раённага ТБМ”, працягваючы татуяваную руку ды выпускаючы струмень дарагога тытунёвага дыму, запытаўся ён, мiжвольна гледзячы на нас зьверху ўнiз.

У аўто сядзеў яшчэ адзiн чалавек. Саракагадовы пан з акуратна зачасанымi чорнымi валасамi. Пах моцнай парфумы надзвычай пасаваў ягонаму дыхтоўнаму гарнiтуру з круглым значком ТБМ на штрыфэлi. Знаёмцеся, гэта наш бос. Старшыня раённай рады, прадставiў нам свайго калегу бляндын, калi мы патанулi ва ўтульнасьцi нямецкага салёну. Спачатку едзем у гатэль. Затым сустрэча з актывам, а заўтра праедземся па школках, паiнфармаваў бос. I Захад нам дапаможа, чамусьцi згадалася мне.

1998.11.22 Самапачуваньне грамадзтва. Удзельнікі гутаркі: А.Глёбус, А.Ліпай, А.Дынько, С.Астраўцоў, Ул.Арлоў, А.Лукашук, Занатоўкі А.Антаняна і З.Бартосіка.

1998.11.29 Напярэдаднi вечнага жыцьця. Ці хацелі б вы жыць вечна? Вулічнае апытаньне С.Квяткоўскага. Аповед З.Бартосіка пра здарэньне на рацэ. Адказы А.Лукашука, К.Бандарука, С.Сокалава-Воюша:

Уяўляю, што было б, калi б яшчэ жыў мой прапрадзед, удзельнiк расейска-турэцкiх войнаў. Ну i куды ён мне са сваiм досьведам змаганьня за матухну-Расею? I куды яму я са сваiм досьведам змаганьня супраць?

1998.12.06 Расея — аб'ект нянавісьці і любові. З удзелам В.Кіпеля, А.Аблажэя, Г.Леха, С.Сокалава-Воюша.

1998.12.13 Што вас асабіста зьвязвае з Расеяй? Апытаньне С.Квяткоўскага. Аповед З.Бартосіка пра нечаканую сустрэчу ў Віцебску.

1998.12.20 Маўчаньне паэтаў

1998.12.27 Палітыкі сьпяваюць калядкі. З удзелам С.Багданкевіча, М.Статкевiча, Я.Лугіна, Г.Лыча, А.Дабравольскага, В.Івашкевіча, А.Бяляцкага, В.Вячоркі. Вулічнае апытаньне С.Квяткоўскага: Ці сьвяткуюць менчукі Каляды? Аповед З.Бартосіка пра Парыж.

1999.01.03 Усё наадварот. Што такое Новы год?.. З удзелам А.Глёбуса і З.Бартосіка.

1999.01.10 1999-1899: ста гадоў як не было. Занатоўка З.Бартосіка пра Захараўскую вуліцу. Вулічнае апытаньне С.Квяткоўскага: Ці хацелі б вы быць падобным да прэзыдэнта РБ? С.Харэўскі пра менскіх губэрнатараў.

1999.01.17 Я — славянін. Што гэта значыць? Вулічнае апытаньне С.Квяткоўскага. С.Шупа пра славянскія мовы. С.Харэўскі пра славянскія сымбалі. З.Бартосік пра баксэрскі турнір.

... Беларускі гісторык і археоляг мінулага стагодзьдзя Адам Кіркор піша, што нашыя продкі-славяне мелі звычай пасьля сьмерці мужа забіваць і ягоную жонку, а таксама маленькіх дзяцей і ўсіх хавалі разам. Прычым дзяцей тапілі, і тапілі чамусьці разам зь пеўнямі. Якое гэта мае дачыненьне да сёньняшняга славянскага братэрства? — спытаецеся вы. А якое дачыненьне гэтае братэрства мае да нас?..

1999.01.24 Бібліятэка “Фрагмэнтаў”. Гутарка С.Квяткоўскага з І.Бабаковым. Водгук С.Харэўскага на кнігу В.Акудовiча “Мяне няма”.

Увесь сьвет лютуе або пратэстуе ў справе Пiначэта, хоць у Гiшпанii, дзе яго мусяць судзiць, пасьля 70 гадоў турэмнае зьняволеньне не прадугледжана. Гэта значыць, што Пiначэту ў кожным разе гарантаваная спакойная старасьць i магчымасьць апраўдваць перад сьветам свой жыцьцёвы выбар. У той самы час ягоны раўналетак Старавойтаў яшчэ да суду сядзiць у жалезнай клетцы ва ўласнай краiне, дзе паважны ўзрост не зьяўляецца аргумэнтам.

1999.01.31 Што аб'яднае нас? З удзелам А.Надсана, Н.Дударавай, С.Харэўскага, С.Сокалава-Воюша, А.Мальдзіса, В.Трыгубовіч. З.Бартосік пра скарачэньне насельніцтва на 25 адсоткаў.

1999.02.07 Славамір Адамовіч. “Плавільшчыкі расы”. Водгукі на кнігу. З удзелам С.Харэўскага, А.Мінкіна. Аповед З.Бартосіка:

... Але летась, на вечаровай узьбярэжнай памiраючага крымскага курорту, куды нас занес журналiсцкi лёс, я iзноў глядзеў на яго, нiбы ўпершыню, дзiвячыся, як парою дакладна могуць супасьцi вобраз i вiдарыс, зьмест i форма. I справа тут ня ў моры, не ў вясёлых гуках джаз-банды, што разносiлiся далёка ўздоўж берагу, i не ў аскепках прамiнулае эпохi – усiх гэтых балясiнах ды калянадах. А ў тым, дзеля чаго жывуць паэты. Ён убачыў сваю музу. Яна, тыповая пастаральная пастушка, зь вялiкiмi блакiтнымi вачыма гандлявала нейкiмi бясхiтраснымi сувэнiрамi і наўрад цi чакала сустрэчы з кавалерам у ядвабным гальштуку. Дагэтуль незвычайна ашчадны, ён скупiў ледзь не палову яе тавару й павёў у блiжэйшы дансiнг. Яна, у сваёй паркалёвай сукенцы i танных сандалетах, i ён, у шырокага пакрою гарнiтуры i ў капелюшы, сярод джынсы, скуры ды аглушальных дэцыбэлаў выглядалi пэрсанажамi з даўно забытага кiно. Ён тэатральна запрасiў яе на танец пад нейкую папсовую драбядзень, што неслася з магнiтафону. Нягледзячы ні на што, у ягоным танцы ўсё роўна ўгадвалася “Рыо-Рыта”...

1999.02.14 Беларускія філіі і фобіі. С.Харэўскі пра тое, каго любяць і ня любяць беларусы. З.Бартосік слухае радыёп’есу пра фашыстаў. Занатоўкі С.Квяткоўскага:

Неяк мне давялося пачуць, што адваротны бок так званай беларускай талерантнасьцi гэта бытавая ксэнафобiя, а сынонiм славутай беларускай памяркоўнасьцi звычайная абыякавасьць. Ня дзiва, што ў колiшнiм СССР беларусы былi любiмчыкамi, кшталту славутага чырвонца, якi падабаецца ўсiм. Такое паўiнфантыльнае адчуваньне па-ранейшаму кiруе многiмi нашымі суграмадзянамi і сёньня. Тым часам рэйтынг беларусаў пачаў падаць, прычым, ня толькi ў палякаў цi лiтоўцаў, для якiх непрыймальная татальная стагнацыя РБ. Украiнцы расчараваныя дэкляратыўнай русафiлiяй браткоў-беларусаў, а любвиобильные расейцы незадаволеныя беларускай шлюбнай нерашучасьцю і спажывецкiм падыходам да сьветлай iдэi аб’яднаньня...

1999.02.28 Наша супольная адказнасьць. З удзелам Б.Пякарскай, В.Гадрановіча, Я.Лапаткі, М.Бусла, З.Бартосіка, С.Харэўскага, С.Квяткоўскага.

1999.03.07 Мэмуарны бум. З удзелам З.Бартосіка, С.Сокалава-Воюша. С.Харэўскі пра ўспаміны мастакоў:

Аднаго разу мэтра зь векапомным барэтам на сiвой шавялюры перастрэў на вулiцы другi мастак, Уладзiмер Адамчык, таксама ў барэце. Вельмi зьмястоўную i цiкавую кнiгу Вы напiсалi, Заiр Iсакавiч, — сказаў мастак Адамчык. — Але чаму Вы не напiсалi пра тое, як ляпiлi Сталiна? Як мая кнiга завецца? — пытаньнем на пытаньне адказаў скульптар.Тое, што помнiцца? А пра Сталiна ня помнiцца... Крыху счакаўшы, дадаў, праўда, ужо не сваiмi словамi: Трэба браць з гiсторыi агонь, а ня попел...

1999.03.14 У чым наша крыўда. З удзелам С.Сокалава-Воюша, С.Харэўскага, А.Сідарэвіча, І.Бабкова, А.Глёбуса, С.Квяткоўскага.

1999.03.28 Рэцэпт цуда. З удзелам С.Сокалава-Воюша, Л.Баршчэўскага, А.Анціпенкі, Л.Акаловіча. Успамін З.Бартосіка:

... Я жыў тады з мацi ў вялiкiм горадзе на Волзе. Даходжваў другую чвэртку трэцяй клясы, чакаў новага 1979-га году й зiмовых вакацыяў, ды насiўся з клюшкаю па двары разам з аднагодкамi. I аднойчы, загнаны мацi дадому, пачуў ад яе дзiўную навiну. Не зусiм зразумелую, але ад таго яшчэ больш радасную. Яна сказала, што Новы год мы будзем усёй сям'ёй сустракаць у Беларусi, дзе бацька атрымаў працу, i дзе мы цяпер будзем жыць.

Эх i шанцуе ж некаторым”, — менавiта такою была рэакцыя маiх знаёмых на гэтую навiну. Я дакладна памятаю, што слова “Белоруссия” ў мяне нiяк не асацыявалася са словам “Россия”. У гэтай “руссии” на канчатку мне чулася нешта “з iтальянскай опэры”. Экзатычны край з кнiжак Джанi Радары. Я нават асаблiва не задумваўся, у якiм гэта ўвогуле баку?

Але чаго я зусiм не чакаў — дык гэта ўвагi да маёй пэрсоны з боку дарослых. Прадаўшчыца малочнай крамы адкрыла мне, што там, куды я еду, заўсёды ёсьць сьмятана й масла. Ня кажучы пра кiлбасу. Настаўнiца з паралельнае клясы, як высьветлiлася, сама была адтуль, i ласкава мяне папярэдзiла, што ў беларусаў “очень грубый язык”. Дагэтуль мне казалi, што самая грубая мова ў немцаў. Алькагалiчка-суседка, славутая тым, што забiла “па п’яне” ўласнага мужанька, паведамiла, што няма людзей, дабрэйшых за беларусаў... Адным словам, я ехаў у цёплы край, дзе добрыя людзi штодня ядуць кiлбасу са сьмятанаю й размаўляюць амаль па-нямецку”...

1999.04.04 Пошукі праўды. З удзелам М.Пачкаева, А.Лукашука, З.Бартосіка, С.Харэўскага.

Які-небудзь статыстычны ангелец або амэрыканец жыве небагата, працуе з напругаю сіл, часам напіваецца, часам лупцуе жонку... Словам, нічым не адрозьніваецца ад звычайнага беларуса. Але. Ва ўяўленьні беларуса недзе ёсьць лепшае жыцьцё, недзе там, дзе жыве ангелец або амэрыканец, а ва ўяўленьні ангельца або амэрыканца лепшае жыцьцё можа быць толькі на небе.

1999.04.11 Беларускае патаемнае. З удзелам З.Бартосіка, С.Харэўскага, А.Дынько, С.Квяткоўскага.

1999.04.18 Нашы жыцьцёвыя арыенціры. З удзелам С.Сокалава-Воюша, В.Івашкевіча, П.Севярынца, А.Бяляцкага, Ул.Коласа, Л.Баршчэўскага, А.Марачкіна, М.Чарняўскага, С.Квяткоўскага. Занатоўкі З.Бартосіка пра літаратурных герояў і С.Харэўскага пра ідэалы.

1999.04.25 Гэпі-энд для Чарнобыля. Параўнаньне твораў У.Голдынга і В.Быкава. З удзелам А.Лукашука, Г.Сагановіча, В.Лістратава, А.Клешчука, З.Коласа, З.Бартосіка і С.Харэўскага.

1999.05.02 Мяжа краіны. З удзелам З.Бартосіка, С.Харэўскага і С.Квяткоўскага.

1999.05.09 Другая сусьветная вайна. Сучасны погляд. З удзелам З.Бартосіка і С.Харэўскага. Апытаньне С.Квяткоўскага.

1999.05.16 Панарская бітва (1831)

1999.05.23 Жахі гісторыі. Грунвальд. З удзелам Г.Сагановіча, З.Бартосіка і С.Харэўскага. Апытаньне С.Квяткоўскага.

1999.05.30 Менскае лета. З удзелам З.Бартосіка і С.Харэўскага.

1999.06.06 Літаратура-пракуратура

1999.06.13 Сучасная моўная палітыка. З удзелам З.Бартосіка і С.Харэўскага.

1999.06.20 Іспыт зь беларускай гісторыі. З удзелам Г.Сагановіча, С.Харэўскага, С.Квяткоўскага, Ул.Арлова.

Сын Міндаўга Яўнут, — кажа беларускі падручнік, — заступіў на вялікакняскі пасад пасьля бацькі і сядзеў, пакуль ня быў скінуты братамі, тады ўцёк у Масковію, прыняў праваслаўе і быў названы Іванам, вярнуўся дадому і атрымаў ва ўладаньне Заслаўе. Паводле літоўскага падручніка Яўнуціс уцёк у Польшчу, а па вяртаньні атрымаў Трокі...

1999.06.27 Бязьлюдная Беларусь. Вандроўка на Гарадоччыну. З удзелам Г.Сагановіча, З.Бартосіка, С.Харэўскага.

1999.07.04 Боязь Захаду. З удзелам З.Бартосіка, С.Харэўскага і С.Квяткоўскага.

1999.07.11 Анталёгія беларускага ўчынку. Г.Сагановіч пра князя Багуслава Радзівіла, С.Харэўскі пра Напалеона Орду, А.Лукашук пра Янку Філістовіча, З.Бартосік пра аднавайскоўца Немца.

1999.07.18 Саюз пісьменьнікаў сёньня. З удзелам С.Адамовіча. Занатоўкі С.Харэўскага пра менскую вуліцу Фрунзэ.

1999.07.25 Літаратурны сюжэт нашага часу

1999.08.01 Забытыя адрасы беларушчыны. З.Бартосік пра фальварак Мігаўку, з удзелам М.Шнэйдэра. С.Харэўскі пра дом П.Сергіевіча ў Вільні, з удзелам Ф.Нюнькі, Я.Вайтовіча і Ул.Скараходава.

1999.08.08 Крыж Эўфрасіні. З удзелам С.Харэўскага, Ул.Арлова, А.Лукашука, А.Мальдзіса:

Мне падказвае ўнутраны голас, што ён у Эрмітажы. Відаць, папросту ніхто ня хоча ўзяць на сябе адказнасьць за тое злачынства...”

1999.08.15 “Песьняры”. З удзелам С.Харэўскага.

1999.08.22 Восеньскі мінор. А.Антанян пра “Разьвітальную аповесьць” В.Адамчыка. С.Харэўскі пра вобразы Свабоды ў мастацтве. З.Бартосік пра Л.Пракопчыка.

1999.08.29 “Пад'езд старых кавалераў”. Забыты адрас культуры. Занатоўкі З.Бартосіка. С.Харэўскі пра выставу С. і А.Покладаў.

1999.09.05 Рэстытуцыя. З удзелам С.Харэўскага. З.Бартосік пра сядзібу Ядвігіна Ш. у Карпілаўцы.

1999.09.12 Верасень 1939-га. С.Харэўскі пра тэму ўзьяднаньня ў мастацтве. З.Бартосік пра сьляды колішняе мяжы.

1999.09.19 Аляксей Фралоў. Гутарка С.Харэўскага.

1999.10.17 Калі сябры нас гудзяць згубаю...” Забытае слова. З удзелам С.Шупы. С.Харэўскі пра кнігу Г.Войцік “Лявон Луцкевіч” у сэрыі “Партрэты віленчукоў”.

Пісаліся “Вершы аб Вільні” ў чэскай сталіцы, дзе Жылка вучыўся ва ўнівэрсытэце. Жыў паэт у прадмесьці Прагі Радоціне, у двухпавярховым асабняку, дзе здымаў ці то пакой, ці толькі ложак.

... 1925 год. У Вільні пануюць палякі і пальшчызна, але працуюць беларуская гімназія, музэй, партыі, выходзяць газэты. Беларуская Грамада налічвае 100 тысяч сяброў. Вільня мае неафіцыйны статус сталіцы Заходняй Беларусі. У Менску будуюць камунізм. Жылка запыняецца над лістом Луцкевічу і выводзіць гэтую відавочна вынашаную, прадуманую і прачутую фразу: “Менск — толькі этап”...

1999.10.24 Палітыка ў кантэксьце культуры. Сваё як чужое. С.Харэўскі пра Марш Свабоды.

Калі прэзыдэнцкі заўгас Ціцянкоў на даху былога ЦК КПБ здымаў бел-чырвона-белы сьцяг і рваў яго на кавалкі, ён, магчыма, і чуў нешта пра дружыны СБМ, што маршавалі пад гэтым сьцягам у акупаванай немцамі Беларусі. Але ўжо напэўна ён ня меў ніякіх пачуцьцяў да жалезнага флагштоку, вырабленага на заводах Крупа і ўсталяванага фашыстамі. На нямецкі флагшток быў вернуты сьцяг марынэткавай БССР. Разуменьне непарушнасьці першага і другога — рэчаў, што сымбалізуюць панаваньне ў Беларусі чужых уладаў з цэнтрам у фашысцкім Бэрліне і камуністычнай Маскве — і радасны зьнішчальніцкі азарт у дачыненьні да рэчы, якая сымбалізуе сваё, беларускае — гэта, на жаль, тыповыя рысы афіцыйнага ці ўвогуле палітычнага Менску.

Гэткае самае пачуцьцё перажываў і беларускі савецкі дасьледчык фашызму Іван Сачанка, калі пісаў, што беларускага ксяндза Гадлеўскага расстралялі савецкія партызаны. Насамрэч дакумэнтальна пацьверджаны факт, што змагара за беларусізацыю касьцёла айца Вінцука расстралялі нямецкія фашысты. Але для Івана Сачанкі галоўнае ня тое, хто забіваў, а тое, што забілі ворага. І тут што савецкія партызаны, што нямецкія фашысты — неістотна, бо гэта як бы “нашы”. Хоць па ўсіх раскладках менавіта беларускі патрыёт Гадлеўскі мусіў быць для беларускага дасьледчыка сваім.

Яшчэ прыклад. Калі А.Лукашэнка ў сваіх рускамоўных выступах згадвае апазыцыянэраў, у тым ліку і дэпутата Лябедзьку, ён з найвялікшай грэблівасьцю называе яго ў двукосьсях “змагаром”. Беларускае слова тут — эўфэмізм абразьлівай лаянкі. Калі ж дэпутат Лябедзька ў сваіх рускамоўных артыкулах імкнецца адказаць Лукашэнку адэкватна, каб чым балючэй абразіць яго, ён піша: “Нас заставляют поверить, что только шкловская земля рождает политических деятелей и только руководитель посредственного хозяйства способен правильно “кировать” государством”. Гэтак рускамоўная апазыцыя пераплёўваецца з рускамоўным афіцыёзам пры дапамозе беларускае мовы, тым самым адводзячы ёй ролю пляўка.

Сваё — мова, гісторыя, сьцяг — у гэтых прыкладах ператвараецца ў чужое, варожае. Што прымушае людзей паводзіць сябе такім чынам? На маю думку, імкненьне выступаць на баку мацнейшага — расейскага імпэрыялізму ці нямецкага фашызму.

1999.10.31 Дзяды'1999. З удзелам С.Харэўскага, З.Бартосіка і С.Квяткоўскага.

1999.11.07 Культура пасьля камунізму. А.Дынько пра часопіс “Arche”. А.Прасаловіч пра Якуба Коласа. С.Харэўскі пра вайну культур у часопісе “Фрагмэнты”.

1999.11.14 Украінская тэма. З удзелам З.Бартосіка, С.Шупы, А.Дынько, С.Харэўскага і А.Прасаловіча.

1999.11.21 Мутнае вока”. Забыты адрас культуры. Гутарка З.Бартосіка.

Р.Барадулін: “Мутнае вока” не магло быць без Караткевiча. Я памятаю нейкi вечар, мы прынесьлi з сабою нешта выпiць i ў буфэце яшчэ бралi. I Чарнабаеў Вiктар Максiмавiч нешта засьпяваў. I тут, канечне, Караткевiч не ўцярпеў. Як гэта яго нехта пераб'е! Наогул, Уладзiмер не цярпеў канкурэнцыi нi ў чым, нi ў мастацтве, нi ў выпiўцы. I вось, Валодзя тут экспромтам сваiм магутным голасам пачаў сьпяваць: “Багаты чалавек каня запражэ ды й выедзе-е-е. А бедны чалавек жонку пакладзе ды й выебе-е-е. Радуйся, сарока, радуйся, варона, радуйся й ты верабей цудатворца-а-а!” Чарнабаеў ашалеў. Там усе ашалелi. Таму што ў архiрэйскiм, так званым, доме, i такi царкоўны хваласьпеў, i з такiм тэкстам! На гэта быў здольны толькi Караткевiч”.

1999.11.28 Беражыце эліту. Нататкі С.Харэўскага пра Оскара Мілаша.

1999.12.05 Жыды: апраўданьне імя

1999.12.12 Пра што мараць беларусы? Апытаньне С.Квяткоўскага:

1999.12.19 Няміга. Пра найстарэшую менскую вуліцу. Гутарка З.Бартосіка з Валянцінам Тарасам.

Калісьці паэт Адам Глёбус выказаў думку пра горадабудаўнічую перадвызначанасьць Менску, які арыентаваны толькі на ўсход. Маўляў чалавек едзе з Масквы, шаша незаўважна ператвараецца ў гарадзкі праспэкт. Чалавек прамінае цэнтар гораду аж да плошчы Незалежнасьці і тут упіраецца ў тупік. Просты, як струна, шлях далей, на захад распадаецца на мноства скрывуленых вулак, паваротаў і разгалінаваньняў. Каб не ўнікаць у гэтыя хітраспляценьні, падарожніку прасьцей зрабіць кола на плошчы Незалежнасьці і рушыць у адваротным накірунку — на Маскву...

1999.12.26 Урокі 20-га стагодзьдзя. А.Дынько пра часопіс “Скарына”.

2000.01.02 Менская Брама. З удзелам С.Харэўскага.

2000.01.09 Культурныя рэйтынгі 20-га ст. Найлепшыя пісьменьнік, мастак, кампазытар, кніга, газэта, фільм... З удзелам С.Харэўскага і З.Бартосіка.

2000.01.16 Культура ў дачыненьнях з соцыюмам. З.Бартосік пра “Судовую мэдыцыну” па-беларуску. С.Харэўскі пра скарбы – з удзелам А.Трусава.

2000.01.23 Парк Горкага ў Менску. З удзелам С.Квяткоўскага, З.Бартосіка, С.Харэўскага.

2000.01.30 Мова 2000. Наватворы 20-га ст.

2000.02.06 Загадка Яўгена Глебава. Гутарка С.Квяткоўскага з Ул.Някляевым. Аповед З.Бартосіка.

2000.02.13 Менск, Дзімітрава 3. С.Харэўскі пра дзёньнік В.Маркаўца. Гутарка С.Квяткоўскага з Ул.Басалыгам і Ул.Крукоўскім.

2000.02.20 Два новыя менскія музэі. З.Бартосік пра Музэй кіно. С.Квяткоўскі і С.Харэўскі пра Музэй З.Азгура.

2000.02.27 Хто такі Рыгор Барадулін? 65-я ўгодкі паэта. З удзелам С.Харэўскага, З.Бартосіка і Р.Барадуліна. Апытаньне С.Квяткоўскага з удзелам Вал.Тараса.

2000.03.05 Беларуская правінцыя. Гутарка С.Квяткоўскага з С.Шыдлоўскім і С.Пачобутам. Занатоўкі С.Харэўскага і З.Бартосіка.

2000.03.12 Лясная Хатка”. Забыты адрас культуры. Занатоўкі С.Харэўскага з удзелам К.Балаховіч і А.Аблажэя. Гутарка З.Бартосіка з Г.Войцік.

2000.03.19 Дзень Волі”. З гісторыі газэт. З удзелам С.Харэўскага. Назіраньні за моваю — С.Шупы.

2000.04.02 1 красавіка — Prima aprilis. З удзелам С.Харэўскага.

Скажу адразу: ані таго першапачатковага лацінскага Prima Aprilis, ані цяперашняга эўрапейскага Fool's Day, ані знаёмага з савецкіх часоў Дня Сьмеху ў беларускай традыцыі няма. Па-першае, днём вясёлага шкодніцтва ў нас заўсёды было Купальле. Другая прычына — забітасьць і цемната, прынамсі апошнія гадоў дзьвесьце, калі беларускі селянін страціў усялякую ініцыятыву і стараўся не вытыркацца...

2000.04.09 Васіль фон Роткірх. Забытае імя. З удзелам С.Харэўскага.

2000.04.16 Вясна, Гомель, Баброўскі. Эсэ З.Бартосіка з удзелам М.Сердзюкова і А.Мінкіна.

2000.04.23 Мова — 2000. Агляд пошты

2000.04.30 “Сказ пра Лысую гару”

2000.05.07 Дзяржкамдрук супраць “Нашай Нівы”. С.Харэўскі пра рэфэрэндум 1995 году.

2000.05.14 Суд “Нашай Нівы”

2000.05.21 Дом, дзе прыдумалі краіну. Вільня, Віленская 33. Згадкі З.Бартосіка пра Язэпа Сажыча і С.Харэўскага пра Ўладыслава Струмілу.

2000.05.28 100 гадоў Уладзімеру Жылку. З удзелам С.Харэўскага. З.Бартосік – з паездкі ў Макашы пад Нясьвіжам:

На кухні за брудным сталом сядзелi тры дзяды i пiлi мутны самагон з клясычнай здаравеннай бутлi. Як высьветлiлася, сын з бацькам прыехалi з Баранавiчаў адведаць свайго дзядзьку й брата. Выпiта, мяркуючы па ажыўленай гамонцы, было нямала. Не пасьпеў я адрэкамэндавацца й дастаць мiкрафон, як перада мною ўжо стаяў напоўнены кiлiшак. Я зьвярнуўся да самага старога, Iвана Абрамовiча, народжанага ў Макашах праз два гады па зьяўленьнi на сьвет свайго знакамiтага земляка — у 1902-м.

— Бацька яго хрысьцiў мяне. А бацька яго родам з-пад Слуцка... Гэты Жылка рэдактарам быў. Далi яму пяць лет турэмнага заключэньня. За што, я не магу вам сказаць. Патрыёт быў Родзiны. (Скрозь плач) Жаль мне яго! Жаль мне яго! Жаль мне яго!”

Стары Абрамовiч закурыў “Прыму” й зашоўся такiмi рыданьнямi, быццам пахаваў самага блiзкага сябра. Пазаўчора. Зрэшты, з вышынi дзевяноста васьмi гадоў, напэўна, любая перажытая эпоха бачыцца, як нешта зусiм нядаўняе.

Я ня стаў болей турбаваць старых людзей, пакiнуўшы iх далей расьпiваць сваю пляшку. Ня цяжка нават уявiць, як гэтая троiца п'е на працягу стагодьдзя. Ад самага нараджэньня. За пыльным вакном мяняюцца рэжымы і ўлады. Па дарозе на Iшкалдзь праходзяць армii ў самых разнастайных унiформах. Радыё балбоча на розных мовах. А тут усё той жа стол. Усё той жа самагон. I ўсё тыя ж тосты за здароўе й доўгае жыцьцё! Там Расейская Iмпэрыя i Рэч Паспалiтая, Трэцi Рэйх i СССР! I як тут не дапiцца да беларускай незалежнасьцi...”

2000.06.04 Рускамоўны Менск. З удзелам С.Харэўскага. Гутарка З.Бартосіка з М.Герчыкам:

Наш унiвэрсытэцкi iнтэрнат на Нямізе быў легендарны. Там быў вялiзны пакой на васямнаццаць ложкаў. Зь першага паваеннага пакаленьня жылі Валодзя Шыцiк, Жэня Курто, Пiмен Панчанка й iншыя хлопцы, якiя вярнулiся з вайны. Яны са стыпендыяў сваiх і пэнсіяў купiлi на пляцы Волi ў нейкiм “Галубым Дунаi”, якiх тады процьма была, бочку пiва. I прыкацiлi гэтую бочку ў iнтэрнат. Самае сьмешнае, што на дзесяць чалавек, якiя купiлi гэтае пiва й кацiлi яго, ног было пятнаццаць, а рук і таго меней. Усё ж iнвалiды вайны. I кацiлi яны хто мылiцай, хто плячом. I ўсьпёрлi наверх па двух вялiзных пралётах старой лесьвiцы. Там жа столь была не такая, як у нас, а па чатыры, па пяць мэтраў вышынi. Вось яны ўсьпёрлi гэтую бочку, выбiлi шпунт. Яно як дало адтуль фантанам, дык толькi падстаўлялi хто мiскi, хто што пасьпеў...”

2000.06.11 Люцінка Дуніна-Марцінкевіча. З удзелам С.Харэўскага. Падарожжа З.Бартосіка.

2000.06.18 Кіраўнікі турызму – “валадары мух”. З удзелам С.Харэўскага.

2000.06.25 Андрэй Патрэй. Падарожнае эсэ з удзелам З.Падбярэскага, С.Корня, А.Глёбуса, А.Патрэя.

2000.07.02 Айцец Ян Шуткевіч. Партрэтнае эсэ С.Харэўскага.

2000.07.09 Дача пісьменьнікаў у Падблоні. Забыты адрас культуры. Падарожныя нататкі З.Бартосіка з удзелам Г.Вольскага, А.Вольскага і М.Клімковіч.

2000.07.16 Згубленыя лісты. 100 гадоў Уладзімеру Дубоўку. Гутарка З.Бартосіка з І.Пісьменнай:

Аднойчы ўвечары прыехалі да яго пісьменьнікі: Глебка, Броўка, Кандрат Крапіва й яшчэ нехта. Гэта былі першыя дні, як ён вярнуўся ў Беларусь зь лягера. Яны прыйшлі, каб выказаць яму сваю пашану. Я бачыла здаля, які твар быў у Дубоўкі, і я зразумела, што яму гэта ня вельмі прыемна, іхны прыезд. Ён мне не расказваў, пра што яны гаварылі. Я й не пыталася. Але ён мне сказаў, што яны былі датычныя, што яго, маладога чалавека, які падаваў надзеі і ўжо меў імя, пасадзілі. Відаць, ён ведаў, хто зь іх быў датычны да гэтага. А, можа, усе разам, ня ведаю. Але такую фразу ён сказаў. Ён сказаў: “Яны прыехалі папрасіць мяне, каб я даў ім апошнюю паэму. Яны хочуць яе надрукаваць”. Я спыталася: “Вы далі?” “Не, — сказаў ён, — навошта? Я ім сказаў, што я не пісаў паэм, бо ў мяне не было паперы”.

2000.07.23 100 гадоў Наталі Сарот

2000.07.30 Замаўляйце па-беларуску... Апытаньне З.Бартосіка.

2000.08.06 Віцебскі мастак Давыд Якерсан. Дасьледаваньне С.Харэўскага.

2000.08.13 Рэстарацыя “Дзікае паляваньне”. Аповед З.Бартосіка.

2000.08.20 Страчаная спадчына Пётры Сергіевіча. Дасьледаваньне С.Харэўскага з удзелам Р.Будрыса і Ул.Скараходава.

2000.08.27 10 гадоў Закону аб мовах.

З.Бартосік: “Далёка ня ўсе ведаюць пра ролю дэпутатаў расейскай культуры ў лёсе таго закону. Для мяне, напрыклад, быў прыемным адкрыцьцём той факт, што наш Закон аб мовах, які ўжо было зьбіраліся заваліць, выратаваў актор расейскага тэатру Расьціслаў Янкоўскі. Вось што ўспамінае Алег Трусаў:

— Калі прымалі Закон, супраць выступалі бюракраты мясцовай гадоўлі. І калі Янкоўскі выступіў са сваім шармам і сказаў: “Ды што вы робіце! Давайце прымем!” — толькі чалавек дваццаць прагаласавала супраць. Тое самае было, калі канчаткова прымалася Канстытуцыя. Вэтэраны не хацелі галасаваць за беларускую мову — толькі дзьве мовы. І калі выступіў іх нефармальны лідэр генэрал Гетц, які ў танку гарэў, калі вызваляў Беларусь... Ён, канечне, быў чалавек сталінскіх поглядаў, але вельмі сумленны. Ён сказаў: “Навошта нам раскалваць грамадзтва? Сябры, давайце прымем: дзяржаўная мова — беларуская, а руская — мова міжнацыянальных зносін”. Авацыя ў залі, і на табло дзьве трэціх. Таму і Янкоўскі, і Гетц — гэта людзі, вартыя таго, каб іх імёны засталіся на скрыжалях беларускага пісьменства”.

2000.09.03 Як я правёў лета. Занатоўкі С.Харэўскага. З.Бартосік спытваўся ў А.Памідорава, А.Клінава, З.Падбярэскага, В.Манаева:

Лета я правёў на беларускіх Канарах, 15 кілямэраў ад Менску. Гэта Астрашыцкі гарадок. Там ёсьць база адпачынку, называецца пансіянат “Тэатральны”. Але з тэатральных дзеячоў там было можа чалавекі два-тры. Бо для сучасных тэатральных дзеячоў нават такія беларускія Канары, якія называюцца “Астрашыцкі гарадок”, не па кішэні. А так, было цудоўнае беларускае надвор’е. З 23-х дзён 4 – сонечныя. І гэта вымушала адпаведна сябе паводзіць. Там на дачным пасёлку, які называецца каапэратыў “Сябры”, ёсьць цудоўнае месца, якое называецца “крама паўсядзённага попыту”. Ну, і тавары паўсядзённага попыту спажываліся вельмі добра. Улічваючы тое наша цудоўнае беларускае надвор’е. І цудоўная была тэмпэратура возера. Градусаў чатырнаццаць. Што таксама не забараняла нам акунацца пасьля наведваньня крамы паўсядзённага попыту. Я вельмі задаволены сваім адпачынкам і ніколі не прамяняю беларускія Канары на нейкія там замежныя”.

2000.09.10 Вільня — старая сталіца. Занатоўкі С.Харэўскага з удзелам Н.Пяткевіч і Л.Плыгаўкі.

2000.09.17 “Аўтарская” песьня на Крапівенскім полі. Падарожныя нататкі З.Бартосіка.

2000.09.24 Беларускія крыжы. Пра кнігу М.Раманюка. З удзелам С.Харэўскага.

2000.10.01 Алімпійскія рэфлексіі (1)

2000.10.08 Алімпійскія рэфлексіі (2). Гімн бяз мовы

2000.10.15 Тапанімічная рэвалюцыя. З удзелам С.Харэўскага і З.Бартосіка.

2000.10.22 Беларусь па-за сталіцамі. Нататкі па дарозе зь Вільні на Полацак.

Назвы вёсак літоўцы перайначылі на літоўскі лад, часам перакладаючы зьмест, як, напрыклад, здарылася зь Вялікім Сялом — яно цяпер называецца Дзіджасаліс. Часам назва перакладзеная напалову: Ужбалаціс — гэта, ясная рэч, Забалацьце. А часам проста запісваючы літоўскімі літарамі, як, напрыклад, зрабілі з Андрэяўкай. Цікава, што перапісвалі менавіта зь беларускага арыгіналу, захоўваючы гэтае “яў”. Шэдэўр новай тапанімічнай творчасьці — Дзеткаўшчына. Яна цяпер называецца Деткаўшчызна. У адным слове сыйшліся адразу чатыры мовы. Ад расейскай тут “Дет”, ад беларускай – “аў”, ад польскай – “з”, і ўрэшце ўсё перададзенае літоўскімі літарамі. Праўда, у выніку гэта не гучыць ні на якой мове. У ваколіцах Вільні, блізка да сталіцы, пасьлядоўна перакладзена ўсё. А сюды, на ўскраек, літуанізацыя дайшла ўжо слабейшай, без таго імпэту, што на Віленшчыне...

2000.10.29 Яцак Крышталевіч – гарадзкі вар’ят

2000.11.05 Вільня, Вялікая Пагулянка, 1920-я. Па-беларуску, па-француску, па-польску. Гарэцкі – Гары – Фэдэцкі. Нататкі С.Харэўскага з удзелам З.Фэдэцкага.

2000.11.12 Пайшла ты, любая...” Саматэвічы. Забыты адрас культуры. Падарожжа З.Бартосіка.

2000.11.19 Таварыства Мёртвых Паэтаў.

Самы трагічны дзень у гісторыі беларускай літаратуры — 29 кастрычніка 1937 году, калі ў Менску было расстраляна адначасова 20 літаратараў. На наступны дзень, 30-га, дастралілі яшчэ трох...

2000.11.26 Лёзунгі Случчыны. З удзелам С.Шупы, З.Бартосіка і С.Харэўскага.

2000.12.03 Раман Семашкевіч і іншыя рэпрэсаваныя мастакі.

С.Харэўскі: “На пачатку 30-х былі арыштаваныя Ібрагім Гэмбіцкі, Міхась Філіповіч, Міхал Станюта. Але ім, можна сказаць, пашэнціла. Неўзабаве яны павярталіся дахаты. У 39-м выпадкова уцёк з арышту ў Вялейцы Ўладзіслаў Страмінскі, ён перабраўся ў Нямеччыну. Выжыў. Адным зь першых быў забіты Ўладзіслаў Галубок. Ня толькі літаратар, актор і рэжысэр, але й мастак. Яго расстралялі ў 37-м. Пра тыя гады я папрасіў распавесьці зяця Галубка, беларускага мастака Яўгена Ціхановіча”.

Я.Ціхановіч: “Гадлеўскі Эдуард, пасьля параду фізкультурнікаў выслалі ў Магадан. За тое, што ягоная скульптура Сталіна з пап'е-машэ павалілася. Пасьля адседкі ў Менск не вярнуўся... Змудзінскага, які рабіў малюнкі да буквароў, выслалі ў Сібір за тое, што быў у мінулым афіцэрам “царскага рэжыму”. Абрамаў, мастак-графік, зрабіў, між іншым, геаграфічныя мапы ў Белдзяржвыдавецтве. Меў хату й вялікі сад. Але ўлады захапілі ягоны пляц і пабудавалі там Лечкамісію. Ён пачаў абурацца, што й стала падставаю ягонага арышту й высылкі, дзе ён і памёр... Кашкель – мастак-графік, працаваў у Белдзяржвыдавецтве, але ягоны бацька пры нэпе меў вялікі магазін. Толькі гэта й стала падставаю для ягонага арышту й высылкі... Настаўнікі Віцебскага мастацкага тэхнікуму браты Даркевічы. Пётра Даркевіч выкладаў мастацтвазнаўства, а ягоны родны брат Хрыстафор — манумэнтальны жывапіс. Бацька іхны меў свой вялікі млын. Таму іх арыштавалі й расстралялі... Мінін выкладаў у тым самым тэхнікуме графіку, а ў мінулым быў афіцэрам царскага войска. Арыштаваны быў у 37-м. Расстраляны...”

2000.12.10 Сто беларускіх кніг 20-га ст. З удзелам С.Харэўскага.

Бывай, 20-е стагодзьдзе. Мы сыходзім. Мы пакідаем гэты пыльна-фіялетавы Афганістан у руінах. Мы яшчэ доўга будзем згадваць цябе, 20-е стагодзьдзе. Твае рэвалюцыі й войны, курапаты, хатыні, чарнобылі. А што сьветлага — дык хіба нешта асабістае, кожнаму сваё, зь дзяцінства. Сьветла заўсёды наперадзе. Бо мы сыходзім фатальна і незваротна. Мы сыходзім і гасім за сабою сьвятло...

2000.12.24 Радзіма менскіх дамавікоў. Забыты адрас культуры. Дасьледаваньне З.Бартосіка з удзелам А.Глёбуса, В.Шніпа, М.Анемпадыстава, Ул.Сьцяпана, Ул.Арлова.

2000.12.31 Нью-Ёрк, Нью-Ёрк... Новагодняя гутарка З.Бартосіка з С.Адамовічам.

2001.01.07 Юбілеі 2001-га. Год Янкі Лучыны. З удзелам С.Харэўскага.

2001.01.14 Стары Новы год у Каралішчавічах. Гутарка З.Бартосіка з Р.Барадуліным:

Гісторыя гэтага доміка чыста савецкая... Пасьля вайны быў старшыня Савету Міністраў Наталевіч. Гэта было яго паляўнічае лецішча. Тут зьбіраліся, рабіліся п’янкі. І Наталевіч любіў паляваць на зайцоў. Ён за ноч заганяў “козьліка”, машыну. Гэта пасьля вайны адразу. Калі партызанам, якія ваявалі за... савецкую ўладу, завесьці каня не было як. Для Наталевіча былі машыны, каб паляваць на зайцоў. Фарамі асьвятляюць, у фарах гоняць зайца, і... пакуль заяц ня тропнецца ад разрыву сэрца. Мы яшчэ жартавалі: ён баіцца закасіць лінію генэральную, заяц...”

2001.01.21 Праекты веку ў Беларусі 20-га ст. З удзелам С.Харэўскага.

2001.01.28 Шпацыр па старой Нямізе. Гутарка З.Бартосіка з Ул.Бярберавым:

2001.02.04 Загадка Караткевіча

2001.02.11 10 падзеяў тысячагодзьдзя. С.Шупа пра кнігі Ф.Скарыны. С.Харэўскі пра рэформы каралевы Боны. А.Лукашук пра тры беларускія рэспублікі: БНР, БССР, РБ.

2001.02.18 Вальжына Цярэшчанка. Падарожжа З.Бартосіка ў Гомель.

2001.02.25 Вобраз Хрыста ў сучасных беларускіх мастакоў. Гутарка С.Харэўскага з С.Покладам, Э.Падбярэскім, В.Янушкевічам, А.Пушкіным.

2001.03.04 Друскенікі ў лютым

2001.03.11 Падарожжа ў 20-е стагодзьдзе

2001.03.18 Маральныя аўтарытэты: у беларусаў і ў суседзяў, раней і сёньня. З удзелам С.Харэўскага, В.Корзуна. Вулічнае апытаньне З.Бартосіка.

2001.03.25 Беларускія імёны. З удзелам С.Шупы.

2001.04.01 Сылікованае” пакаленьне. З удзелам С.Харэўскага.

2001.04.08 Новая кніга Алеся Адамовіча (1). Пра тры апошнія аповесьці, надрукаваныя пад адной вокладкай у выдавецтве “Наша Ніва”.

2001.04.15 Новая кніга Алеся Адамовіча (2)

2001.04.22 Новая кніга Алеся Адамовіча (3). З удзелам К.Шэрмана, Р.Барадуліна, Вал.Тараса, А.Глёбуса і А.Лукашука.

2001.04.29 Пасаджэньне на кол (1)

2001.05.06 Пасаджэньне на кол (2)

2001.05.13 Мова як апошняя ахвяра дэмакратыі. Занатоўкі З.Бартосіка з удзелам І.Герменчука, К.Высоцкай, А.Уліцёнка:

... І я думаю, што калі Беларусь захавае сваю незалежнасьць, яна здолее ўвайсьці ў эўрапейскі дом на першай пары нават рускамоўнаю. Рускамоўная Беларусь у эўрапейскім агульным доме — гэтая карціна бачыцца мне рэальнай”.

2001.05.20 Януш Радзівіл і Чарнобыль. З удзелам С.Харэўскага.

2001.05.27 Наша Ніва”: 10 гадоў язды. З удзелам С.Харэўскага і І.Луцкевіча.

2001.06.03 Менск будуецца: куды і навошта? З удзелам С.Харэўскага. Расповед З.Бартосіка пра паездку ў Барань.

2001.06.10 Янка Лучына і Васіль фон Роткірх. З удзелам А.Аркуша і С.Харэўскага.

2001.06.17 Забыты адрас: Мархачоўшчына. Нататкі З.Бартосіка.

2001.06.24 Янка Лучына і Максім Багдановіч

2001.07.01 Менск бяз вуліцы Замкавай. З удзелам С.Харэўскага.

2001.07.08 Вера і нявера ў Беларусь. З удзелам С.Харэўскага і А.Аркуша.

2001.07.15 Барада Шчукіна. З удзелам С.Харэўскага.

2001.07.22 Джэром Сэлінджэр

2001.07.29 Беларускі буквар: ня самая прыгожая кніжка ў кнігарні. Гутрка З.Бартосіка з А.Глёбусам. Занатоўкі С.Харэўскага.

2001.08.05 Беларуская культура празь сем гадоў. З.Бартосік апытвае В.Шніпа, А.Федарэнку, А.Памідорава, Л.Вольскага, А.Кулінковіча, С.Курс, З.Падбярэскага, Г.Сагановіча, М.Анемпадыстава.

2001.08.12 Вячаслаў Адамчык. Апошняе інтэрвію. Гутарка З.Бартосіка.

2001.08.19 Рукапіс, знойдзены ў гатэлі. З удзелам С.Харэўскага і А.Аркуша.

2001.08.26 Летнія імпрэсіі. Русалка на калінінградзкім саборы. С.Харэўскі пра віленскі мэмарыяльныя шыльды. А.Аркуш пра ідэальнае тло культуры.

Калінінградзкі постмадэрніст Аляксандар Пападаў напісаў кнігу пра сваю радзіму. І вось як ён тлумачыць этымалёгію русалкі на флюгеры Катэдральнага сабору:

У “Палявым вызначальніку прыбалтыйскіх русалак” нашу русалку я не знайшоў ані ў сямействе Прыўкраснавалосых, ані ў сямействе Галацыцых, ані ў сямействе Плакальніцаў, што недвухсэнсоўна сьведчыць пра яе нетутэйшае паходжаньне. Зь якога ж боку ідзе яе радавая лінія? З Усходу ці з Захаду? Мяркую ўсё ж такі, што з Усходу прыйшла русалачка, а дакладней зь Беларусі, бо там у фальклёры ёсьць абшырная радня нашай, і сярод радні так званая “Русалка — жалезная цыцка”. Вось адкуль, значыць, вецер дзьме!”

2001.09.02 Цэнзура

2001.09.09 “Восень патрыярха”

2001.09.16 Амэрыканская трагедыя

2001.09.23 Краявід. Ураджай. Яблыкі. Галоўны матыў беларускага выяўленчага мастацтва 20-га ст. З удзелам С.Харэўскага, Р.Мячкоўскага, А.Аркуша, А.Глёбуса, З.Падбярэскага, М.Баразны.

2001.09.30 Экскурсія ў няісны музэй. Згадкі С.Харэўскага пра менскі дом на Дзімітрава, 3. Падарожныя нататкі З.Бартосіка.

2001.10.07 Максім Танк: таямніца імя. З удзелам С.Харэўскага і З.Бартосіка.

2001.10.14 Калі пісаліся “Лісткі календара”? Гутарка А.Бартосіка з А.Лісам.

2001.10.21 Кніжны агляд. А.Антанян пра беларускі нумар часопіса “Мятэй”. С.Харэўскі пра кнігу Т.Венцлавы “Вільня”.

2001.10.28 Магіла Каліноўскага

2001.11.11 Ці магчымая праўда пра сучасную вайну?

2001.11.18 Кен Кізі

2001.11.25 Фэномэн Ермаловіча. З удзелам Т.Поклад, М.Казлоўскага, Г.Далідовіча, А.Ермаловіч, М.Чарняўскага.

2001.12.02 Партрэт пакаленьня на фоне музыкі The Beatles. Памяці Гарысана. З удзелам А.Аркуша, В.Вячоркі, А.Глёбуса.

2001.12.09 Дзіцячыя хаўтуры

2001.12.16 Філязофія гораду: Вільня і Менск. З удзелам Т.Поклад, С.Харэўскага, І.Чарняўскага, Г.Мікнявічэне.

2001.12.23 Нацыянальныя прэміі — падобныя да калядных падарункаў. З удзелам С.Харэўскага, В.Маркаўца, А.Глёбуса, А.Аркуша, А.Дынько.

2001.12.30 Чалавек інфармацыйны замест савецкага. З удзелам А.Аркуша. З.Бартосік пра магілу Я.Лучыны на менскай Кальварыі.

2002.01.06 Калядныя гісторыі пра нацыянальнае пакаяньне. З удзелам С.Харэўскага і З.Бартосіка.

2002.01.13 Стары Новы год з Рагнедай Раманоўскай. Гутарка З.Бартосіка.

2002.01.20 Інтымныя занатоўкі Максіма Багдановіча. З удзелам С.Харэўскага, З.Бартосіка, А.Астраўцова, А.Глёбуса, П.Качатковай.

2002.01.27 Пэгі Лі

2002.02.03 Рэзыдэнт Беларусі Цімох Вострыкаў. Гутарка З.Бартосіка.

2002.02.10 Падарожжа ў Солт-Лэйк Сіты з думкай пра нацыянальную ідэю. С.Харэўскі пра спорт у беларускім мастацтве.

У Солт-Лэйк Сіты на захадзе ЗША нішто не нагадвае пра Беларусь. Ані засьнежаныя скалістыя горы; ані салёнае возера, па краёх якога не расьце ні аер, ні чарот, ні трысьнёг; ані сама гэтая бязьмежная разложыстая даліна, застаўленая дамкамі аднапавярховае Амэрыкі; ані здаровыя й прыветныя твары тутэйшых насельнікаў-мармонаў, быццам ажылыя плякатныя вобразы амэрыканскае мары; ані сьпевы тутэйшага хору, так падобныя і так не падобныя да савецкіх радыёмаршаў.

Сёньня ў Солт-Лэйк Сіты найбольш не нагадваюць пра Беларусь зімовыя алімпійскія гульні. Пераносячыся ў думках туды, на Дзікі Захад, я раптам зразумеў, наколькі мы неспартовая нацыя. Наша культура не прысьвяціла гэтай тэме аніводнага заўважнага твору. І самае паказальнае ў гэтай справе — прыгожае пісьменства. Стоячы перад паліцаю са зборамі твораў Купалы і Коласа, Караткевіча і Танка, Мележа і Быкава, я мусіў канстатаваць: нічога спартовага ў беларускай літаратуры няма.

2002.02.17 Вяртаньне фантазіі: віленскі Музэй. З удзелам С.Вітушкі. Гутарка Т.Поклад з Г.Дрэмайтэ пра часопіс “П’ювіс”.

2002.02.24 Беларускія брэнды. З удзелам З.Бартосіка, А.Клінава, С.Харэўскага, М.Анемпадыстава.

2002.03.03 Год Віктора Гюго. З удзелам Т.Поклад.

2002.03.10 Клюшчанскі куст Казімера Сваяка. Падарожжа З.Бартосіка. З удзелам А.Марозіка.

2002.03.17 Бабруйск. 1960-я. Эсэ пра дзяцінства В.Каракорскага.

2002.03.24 Ці адказныя беларусы за галакост? З удзелам Я.Гутмана, А.Райчонак і В.Каракорскага.

2002.03.31 Нераскрытыя справы гісторыі. З удзелам Ул.Ляхоўскага.

2002.04.07 Краіны-блізьняты Беларусь і Зімбабвэ. З удзелам Т.Поклад.

2002.04.14 Віленская анталёгія

2002.04.21 Забойства жывёлаў. Недасканалы сьвет. З удзелам Т.Поклад і С.Харэўскага:

Што адбывалася б, калі б людзі ўсё ж адпусьцілі на волю тых істотаў, якіх стварылі на свой капыл? Гэткія прыклады ёсьць: мустангі ў Амэрыцы й на Поўдні Францыі, вярблюды й буйвалы ў Аўстраліі, сабакі, каты ды галубы па ўсім сьвеце. Але гэта выключэньні, што вытлумачваюцца выпадковым зьбегам рэдкіх прыродных перадумоваў. Ну, а куды сыйдзе сьнежнай зімою кабан польска-кітайскае пароды, больш за тону вагою, ламаючы ногі ад уласнага цяжару? Альбо куды дзенецца нядоеная карова з поўным вымем малака?..

2002.04.28 Нацыя паэтаў і яе хросныя бацькі

2002.05.05 Вайсковыя лісты. Памяці І.Герменчука

2002.05.12 Гімнаманія. З удзелам Т.Поклад, С.Астраўцова і А.Аркуша.

2002.05.19 “Дон Кіхот” — найлепшая кніга на ўсіе часы

2002.05.26 Араба-ізраільскі канфлікт у беларускім кантэксьце. З удзелам В.Каракорскага.

2002.06.02 Сьмех і грэх: віленскі гумар. З удзелам Т.Сапач, Г.Войцік, Д.Кузіневіча.

2002.06.09 Груша па-над дняпроўскаю стромай. Забыты адрас культуры. Падарожжа З.Бартосіка ў Рагачоў з удзелам А.Рыкунова, Васіля Максімавіча, М.Кірэйшына і С.Грынкевіча:

Во тут з Караткевічам цырк быў. Едзем мы на лодцы, а ён сядзіць на носе. Рукі во так у вадзе. Рана-раніца. І тут на табе! Праскоквае тапельніца. Ужо да таго разлажылася!.. Караткевіч рукі падымае: “Дзядзька, што мне дзелаць!?” Ну, мы гэтую тапельніцу — к берагу. А ён гэта... ня знае, што з рукамі з гэтымі рабіць. У вадзе ж былі...”

2002.06.16 Біржа эмігрантаў. Эсэ В.Каракорскага.

2002.06.23 Стаянка першага чалавека

2002.06.30 Мундыяль як сьвята і вайна. З удзелам С.Харэўскага, З.Бартосіка, С.Астраўцова, С.Квяткоўскага.

2002.07.07 Янка Купала: Fantasy з раскрытых курганоў. З.Бартосік пра запісы голасу Купалы. С.Харэўскі пра Бяларучы:

... У нашую праграму ўваходзіла таксама маляваньне людзей з натуры. Самае цяжкое было дамовіцца зь вяскоўцамі, каб пазіравалі. Нарэшце азваўся адзін калярытны вусаты дзед. Сядзеў ён нерухома, ціха. Але пачуўшы, як мы, юнакі, гаворым міжсобку па-беларуску, без папярэдніх уводных словаў раптам сказаў: “А тое, дзеткі, што вам кажуць, нібы Купала мужыком быў, дык вы таму ня верце! Мы ўсе ў школу ў лапціках прыходзілі, а ён – у боціках...”

2002.07.14 Грошы

2002.07.21 Ігнат Дамейка. З удзелам С.Квяткоўскага і А.Мальдзіса.

2002.07.28 Чаму беларусы не гавораць па-свойму? Вулічнае апытаньне З.Бартосіка.

2002.08.04 Віленская археалёгія. З удзелам Т.Поклад, Г.Рацкявічуса, А.Трусава і Г.Вайткявічуса.

2002.08.11 Элвіс Прэсьлі

2002.08.18 “Крывавае сьвята”

2002.08.25 Гараць тарфянікі... Новае пра Адама Міцкевіча.

У нас часта цытуюць словы Міцкевіча зь ягонае лекцыі ў Калеж дэ Франс — пра беларускую мову, самую гарманічную і з усіх славянскіх моваў найменш зьмененую. Аказваецца, гэта прамаўляў зусім не салідны прафэсар, які роўным голасам надыктоўвае слухачам свае вынашаныя адкрыцьці. Лекцыі Міцкевіча ў Калеж дэ Франс суправаджаліся сцэнамі псыхадрамы — з крыкамі і істэрыкай. Чалавек, які ведаў, што ён сапраўды прызнаны вялікі паэт, нічога ня мог з гэтым зрабіць — са сваім геніем, гэта ніякім чынам не дапамагала яму ў практычным жыцьці. Верагодна, такая прорва паміж уласнай значнасьцю і ўласнай жа тут, на эміграцыі, мізэрнасьцю і прымушала яго зрывацца на крык.

2002.09.01 Алесь Адамовіч

2002.09.08 Пэрфоманс як тэракт. Гутарка з Артурам Клінавым. Размова С.Квяткоўскага з П.Канавальчыкам. З удзелам В.Каракорскага і С.Вітушкі.

2002.09.15 Часопіс “Дзеяслоў”. Гутарка з Б.Пятровічам.

2002.09.22 Кім Хадзееў — менскі культурны герой. Нататкі З.Бартосіка з удзелам Ул.Мацкевіча, А.Анціпенкі, К.Тарасава, А.Белавусава і І.Пісьменнай.

2002.09.29 Віленская беларуская спадчына. З удзелам Т.Поклад,

2002.10.06 Падарожжа на радзіму М.Танка. Занатоўкі З.Бартосіка і С.Квяткоўскага з удзелам М.Глінскага і землякоў М.Танка.

2002.10.13 Пяць гадоў “Вострае Брамы”. З удзелам С.Харэўскага. Апытаньне С.Квяткоўскага на вуліцы і сярод студэнтаў. Апытаньне З.Бартосіка з адказамі І.Бабкова, А.Глёбуса, А.Федарэнкі, Ул.Сьцяпана, Б.Пятровіча, Л.Сільновай, В.Шніпа, Л.Галубовіча, Л.Рублеўскай, А.Пашкевіча.

А.Лукашук: “Я ня ведаю жанравага вызначэньня перадачы Вострая Брама – сёньня, пасьля пяці гадоў у этэры падыходзіць любое, у тым ліку – энцыкляпэдыя. Энцыкляпэдыя пошуку і адкрыцьцяў нацыянальнага культурнага кантэксту на мяжы стагодзьдзяў.

Гэтая перадача ўспрымаецца многімі слухачамі і архітэктурна-літаральна — як храм. Часам слухачы спрачаюцца з казаньнямі, якія гучаць у Вострай Браме – і тады яны шлюць эмацыйныя лісты, у якіх не пагаджаюцца з ацэнкамі, аспрэчваюць высновы, палемізуюць з аўтарамі. Гэта азначае, перш за ўсё, што перадача жывая і ўплывае на жыцьцё.

На Радыё Свабода мы штодня пішам зьмест праграмаў па ангельску, у тым ліку назвы перадачаў. Існуюць агульнапрынятыя пераклады назвы Вострабрамскай царквы на ангельскую мову, але мы пішам па-беларуску, лацінкай – Вострая Брама не перакладаецца. Ці, дакладней, наадварот – не патрабуе перакладу.

2002.10.20 Бабруйская багема. Эсэ В.Каракорскага.

2002.10.27 За кулісамі” літаратурнага жыцьця. Гутарка З.Бартосіка з Вал.Тарасам:

Тады быў час, калі ўсіх апраналі ў форму: пракуратуру, міліцыю, суды, чыгуначнікаў, службоўцаў розных міністэрстваў... І Макаёнак пусьціў пагалоску, што — ён ужо гэта ведае дакладна, яму па сакрэце ў ЦК сказалі, — што ўводзяцца форма і званьні для пісьменьнікаў. Будзе пачынацца адразу з малодшага лейтэнанта. Малодшы лейтэнант, лейтэнант, старэйшы лейтэнант, капітан, маёр, падпалкоўнік, палкоўнік і генэрал. Ну і нейкі мундур прыдумваецца, такі вось пад сюртук, а на пагонах будуць скрыжаваныя пёры. І што ўжо распрацоўваецца сьпіс, каму які... І што вы думаеце? Сур'ёзныя, дарослыя людзі клюнулі на гэта. І Кірэенка пытаецца (я пры гэтым прысутнічаў): “А мне якое званьне?” Андрэй кажа: “Здаецца, капітан”. “А чаму капітан?” “Ну, ня ведаю, чаму”. “А ты хто?” “Ну, мне казалі, што я нібыта маёр”. “А чаму ты маёр, а я капітан?” І гэта на поўным сур'ёзе пачалі абмяркоўваць... А тады Маўзон, ён быў прыяцелем Макаёнка, пытаецца: ну ладна, Андрэй, раскажы мне, а хто я буду? Андрэй на яго паглядзеў, кажа: “Табе наогул ніякага званьня не прысвояць. Табе проста памяняюць псэўданім. Ты будзеш не Аркадзь Маўзон, а Публій Авідзій Маўзон”. І тут усе грохнулі, і зразумелі, што гэта жарт. Прыкол, як цяпер кажуць...”

2002.11.03 Антысавецкая літаратура

2002.11.10 Цётка: галоўны матыў творчасьці. З удзелам Т.Поклад, Н.Пяткевіч, Л.Плыгаўкі.

2002.11.17 Міхась Машара: яркі заходні паэт і бляклы савецкі празаік. З удзелам Г.Войцік, Т.Поклад, С.Харэўскага, С.Вітушкі. Нататкі З.Бартосіка з паездкі на радзіму Машары і сустрэчы зь ягонымі сваякамі з удзелам Мялеція Машары і А.Райчонак.

2002.11.24 Геннае адзінства беларускага мастацтва. Гутарка С.Харэўскага з І.Сурвілай.

2002.12.01 Песьні старога Менску. Гутарка З.Бартосіка з М.Герчыкам.

2002.12.08 Рамадан, Ханука, Каляды. З удзелам В.Каракорскага.

2002.12.15 Белае і чорнае. Літаратура безвыходнасьці. Пра кнігу В.Адамчыка “Нязрушаны камень”

2002.12.22 Купала і Курапаты

2002.12.29 Інтэлектуальныя вынікі году. З удзелам В.Каракорскага. А.Антанян пра маршрут дзядзькі Антося ў Вільні. Гутарка З.Бартосіка з А.Курэйчыкам.

2003.01.05 Юбілейныя даты 2003-га

2003.01.12 Прэзыдэнт — ідэальны зяць

2003.01.19 Беларушчына і клянаваньне

2003.01.26 Менск: горад, складзены зь вёсак

2003.02.02 Чысты геній. Памяці Ул.Мулявіна. З удзелам В.Вячоркі, З.Бартосіка, В.Бартлавай і Л.Бартлава:

Я яму кажу: Валодзя, ты нядрэнна сьпяваеш, а чаму ты па-беларуску не гаворыш? Ён кажа: “Мне Бог даў адно, і я не магу падмешваць сабе другое”. Ён даў яму песьню”.

2003.02.09 Гавал – прэзыдэнт надзеі. З удзелам Л.Баршчэўскага.

2003.02.16 “Рэспубліка-партызанка”

2003.02.23 Публічная мова. С.Квяткоўскі размаўляў з М.Івашыным, Л.Вольскім, А.Кулінковічам. Гутарка з С.Абламейкам пра ягоную кнігу афарызмаў. Размова З.Бартосіка з А.Глёбусам. Нататкі пра афарызмы Віт.Тараса і В.Каракорскага. Гутарка С.Квяткоўскага з М.Халезіным, А.Лябедзькам, З.Бандарэнкам, П.Краўчанкам.

2003.03.02 “Вахцёрская ўлада”. З удзелам С.Харэўскага, З.Бартосіка, Віт.Тараса і А.Чакуоліса.

2003.03.09 Тодар Кляшторны

2003.03.16 Пра беларускі тэрарызм. З удзелам С.Харэўскага.

2003.03.23 Дзень Волі – 2003. З удзелам С.Харэўскага і З.Бартосіка.

2003.03.30 Што ў Беларусі паказаць замежніку? Гутарка С.Квяткоўскага з Д.Раманюком, В.Акудовічам, В.Каліноўскім, І.Кашталян, А.Клінавым, А.Памідоравым, А.Клешчуком. З удзелам С.Харэўскага і З.Бартосіка.

2003.07.05 Нацыянальная ідэя (1). Пра ідэалёгію ў Літве — В.Каракорскі, у Польшчы – Я.Максімюк, у Расеі – П.Вайль.

2003.07.12 Нацыянальная ідэя (2). Пра ідэалёгію ў ЗША – А.Сёмуха, у Нямеччыне – А.Панкратава.

2003.07.19 Нацыянальная ідэя (3). Званкі на Свабоду. Апытаньне абітурыентаў — Г.Абакунчык.

2003.07.26 Беларускі бізнэс. З удзелам З.Бартосіка, Ул.Мацкевіча

2003.08.02 Духоўны лідэр. Званкі на Свабоду. Вулічнае апытаньне Г.Абакунчык.

2003.08.09 Чаму закрылі Ліцэй? (1)

2003.08.16 Чаму закрылі Ліцэй? (2) З удзелам Л.Рублеўскай і З.Бартосіка.

2003.08.23 Мабільнікі па-беларуску. Дасьледаваньне Ю.Шаровай з удзелам В.Вячоркі, С.Кручкова, А.Стахіевіча, А.Трусава, Г.Мацура, Л.Вольскага.

2003.08.30 Дзе ў постсавецкіх краінах лепшае жыцьцё? Званкі на Свабоду.

2003.09.06 Моўная меншасьць – маральная большасьць. Партрэтныя абразкі З.Бартосіка.

2003.09.13 Ці ёсьць у Беларусі глеба для антысэмітызму? Званкі на Свабоду. Камэнтар В.Каракорскага.

2003.09.20 Натальля Арсеньнева. Таямніца творчасьці

2003.09.27 Залаты ланцуг. З удзелам А.Глёбуса, А.Дашкевіча, А.Вітушкі, Г.Барвенавай.

2003.10.04 Натальля Арсеньнева. Доры

2003.10.11 Ці расейцы ў Беларусі нацыянальная меншасьць? Т.Поклад пра расейцаў у Літве. Занатоўкі З.Бартосіка.

2003.10.18 Сучасная беларуская літаратура. З удзелам Г.Вінярскага, І.Логвінава.

2003.10.25 Чым Беларусь магла б праславіцца ў сьвеце? Пра знаходку магілы бацькоў Н.Арсеньневай.

З.Бартосік: “Ва ўспамінах паэтка згадвае свайго бацьку Аляксея Арсеньнева, які памёр у Вільні ў 1926 годзе. Дадам, што сям’я была праваслаўнай. Гэтых зьвестак дастаткова, каб адправіцца на віленскую Ліпоўку – старыя праваслаўныя могілкі.

Настаяцель царквы, айцец Уладзімер, дарэчы, беларус з Мастоў, да маёй справы паставіўся вельмі паважна. І, адклаўшы свае клопаты, адшукаў старыя кнігі з вопісам міжваенных пахаваньняў. Праглядаючы разам старонку за старонкай, мы ў разьдзеле, прысьвечаным 24-му ўчастку, неўзабаве знайшлі наступны запіс. “Алексей Арсеньев, 1926 год, Надежда Арсеньева, 1913 год”. Побач давалася апісаньне магілы. “Камень, высокі мармуровы крыж, жалезная агароджа”. Участак 24 знаходзіцца паміж Лысаю гарой і Шкаплернай вуліцай. Сёньня гэта вуліца Дзуку.

Сапраўды, праз колькі часу мы пабачылі магілу Марыі Рыбнікавай, а побач магілы сям'і Дзехцеравых. Згодна з кнігай, побач павінна была быць агароджа Арсеньнеўскага могільніку. І вось ён, зарослы травою грудок і камень пры самай сьцяжыне. На камені — сьлед ад крыжа, шыльда таксама сарваная. Але сумневаў у нас было.

Айцец Уладзімер пайшоў па сваіх справах, а я застаўся каля сямейнай магілы Арсеньневых. Такім чынам зьявіўся яшчэ адзін беларускі віленскі адрас. І тым, каму дарагая творчасьць Натальлі Арсеньневай, ёсьць куды прыйсьці, каб пакласьці кветкі”.

2003.11.01 Дзяржаўная ідэалёгія – адна на ўсіх. З удзелам В.Карцава.

2003.11.08 Вацлаў Ластоўскі. “Лябірынты”. З удзелам В.Мудрова, Ул.Ісаенкі, Э.Зайкоўскага:

Пэўная праўда ў гэтым ёсьць. Я сапраўды некалі быў на гэтым возеры, таму што ў нейкай меры абапіраўся на зьвесткі зь “Лябірынтаў”. Ну і акрамя таго ў 1928 годзе выйшла такая праца Міхала Мялешкі “Камень у вераваньнях і паданьнях беларусаў”. Дык там згадвалася, што на востраве Богінскага возера быў знойдзены каменны ідал з адбітай галавой і складзенымі на грудзях рукамі, які мясцовае насельніцтва называла стод. Дык вось я вырашыў адшукаць сьляды гэтага стода. І ў 86-м годзе ў час правядзеньня археалягічных разьведак мы спэцыяльна паехалі на возера Богінскае...”

2003.11.15 Лукаш Бэндэ

2003.11.22 Куды падзець мільён эўра? На пытаньне С.Квяткоўскага адказваюць вулічныя мінакі, а таксама М.Анемпадыстаў, А.Кулінковіч, М.Халезін, В.Шчукін, А.Лябедзька, М.Статкевіч, А.Андрэева, П.Батуеў, Ц.Дранчук, Ю.Глушакоў, А.Сюдак, А.Солтан, Ж.Грынь, Ю.Зянковіч.

2003.11.29 Суд над камунізмам. З удзелам В.Каракорскага і А.Лукашука. Гутарка Г.Соусь з М.Крывальцэвічам, М.Кляшторнай.

2003.12.06 Падзея году: час пайшоў. Званкі на Свабоду.

2003.12.13 Марцін Кухта

2003.12.20 Юбілеі-2004. З удзелам А.Лукашука.

2003.12.27 Навагоднія правакацыі. Гутарка з Ул.Коласам:

Дарэчы, Брыгадзін сыйшоў у адстаўку, ён не падпісаў загад аб ліквідацыі ліцэю. Падпісаў Аляксандар Жук – калега, так сказаць, зь якім разам мы пачыналі. Ён ствараў ліцэй БДУ, а я — Беларускі гуманітарны ліцэй. Хадзілі разам па кабінэтах. І ён падпісаў гэты загад, рука ня дрогнула”.

2004.01.04 ... і каб усё было харашо. Навагоднія зычэньні.

2004.01.11 “Чужая Бацькаўшчына”. 20-я ўгодкі кінастужкі. Расповед З.Бартосіка з удзелам А.Бабковай, В.Рыбарава і Ф.Кучара:

Я прачытаў гэты раман і, можна сказаць, лётаў, як дурны, па студыі, даваў чытаць розным рэжысэрам. Прычым, пераважна гэта былі людзі мясцовыя, тутэйшыя. Зь вёскі, зь мястэчка. Карані тут. Але яны ў гэтым ня бачылі адпраўную кропку мастацтва. Вось што ўразіла. А як узьнік Рыбараў? Выпадак. Мы зь ім працавалі. Мы ведалі адзін аднаго. І вось я яму таксама даў чытаць Адамчыка. І ён за гэта ўхапіўся. Хоць сам мовы ня ведаў. Але адчуў, што гэта мастацтва.

2004.01.18 Скарына для сьляпых. Расповед З.Бартосіка з удзелам З.Смаляка і Г.Крывашэй. Сюжэт Т.Поклад з удзелам В.Талочкі

2004.01.25 Чэслаў Немэн. З удзелам В.Вячоркі. Гутарка С.Астраўцова з Ул.Кіслым. Паведамленьне А.Дзікавіцкага з удзелам Г.Франковяк, Л.Тарасэвіча.

2004.02.01 “Песьня філарэтаў”. 200-я ўгодкі А.Адынца. Гутарка З.Бартосіка з Ул.Мархелем і А.Мальдзісам.

2004.02.08 Аляксандар Салжаніцын. Жыць без ілжы

2004.02.15 “Жлобская нацыя”. Гутарка З.Бартосіка з В.Шалкевічам.

2004.02.22 Ларыса Александроўская. Гутарка З.Бартосіка з Ю.Андрэевай і Ул.Някляевым:

... Яна мне расказвала і пра сьмерць Купалы. Яна ж тады ў Маскве была ў той дзень у тым гатэлі, і нават называла прозьвішча чалавека, які нібыта выканаў тую місію – забойства Купалы. Яна мне клялася, што так усё і было. Маўляў, прыйшоў Панамарэнка, лаяўся, і названае было прозьвішча гэтага чалавека ў тым кантэксьце, што занадта старанна саслужыў службу, якой у яго ўжо ня надта прасілі”.

2004.02.29 Апраўданьне Антона Луцкевіча

2004.03.07 Паксасгейт: літоўскі ўрок для Беларусі. З удзелам Т.Поклад.

2004.03.14 Беларусы ў Краслагу

2004.03.21 Успаміны пра Дзень Волі. Апытаньне З.Бартосіка з удзелам А.Глёбуса, В.Сёмухі, В.Шалкевіча, Л.Ушкіна, Ул.Арлова, Л.Баршчэўскага, А.Вячоркі, А.Пушкіна, І.Бабкова, А.Хадановіча.

2004.03.28 “Модныя” часопісы па-беларуску. Т.Поклад пра часопісы Літвы. Дасьледаваньне З.Бартосіка з удзелам З.Сурскага і А.Вітушкі.

2004.04.04 NATO без прапагандысцкіх штампаў. Гутарка з В.Каракорскім. Вулічнае апытаньне Г.Соусь.

2004.04.11 А.Рыпінскі ў Тотэнхэме. Забыты адрас культуры. З удзелам Г.Пікарды, М.Пачкаева, І.Лабацэвіча.

З.Бартосік: “Калі выйсьці з мэтро “Seven Sisters” і прайсьці направа, вы патрапіце на галоўную вуліцу Тотэнхэма Хай Роўд. Праз мэтраў 150 на правым баку будзе вялікі і ўрачысты, з чырвонай цэглы будынак каледжа. На супрацьлеглым баку вуліцы, сярод невялічкіх старых дамкоў вы заўважыце белы двухпавярховік з шыльдаю “Дантыст”. Менавіта тут паўтара стагодзьдзя таму ў невялікай прыватнай друкарні эмігрант зь Віцебшчыны Рыпінскі выдаваў беларускія кнігі”.

2004.04.18 Антыамэрыканізм. З удзелам Вал.Тараса, В.Акудовіча і Ул.Мацкевіча:

Амэрыканцаў баяцца імпэрыялісты. Тыя, хто хочуць падпарадкаваць сьвет адной ідэі, адной уладзе, аднаму цэнтру. Амэрыканцы ўяўляюцца імі, як іх ворагі, якія маюць тую самую мэту. І таму яны змагаюцца з амэрыканскім, так бы мовіць, імпэрыялізмам. А амэрыканцы не імпэрыялісты. Яны фэдэралісты. Хобіты. Як той Рэйган, які змагаўся з Імпэрыяй зла. Амэрыканцы – змагары з імпэрыяй. Не для таго, каб усталяваць сваю імпэрыю, а для таго, каб уладкаваць сьвет, у якім кожная маленечкая грамада будуе той лад жыцьця, які ёй падабаецца”.

2004.04.25 Пагроза беларускага нацыяналізму. Званкі на Свабоду. Камэнтар С.Навумчыка.

2004.05.02 Гістарычнае невуцтва. Апытаньне на вуліцы і на гістфаку БДУ.

2004.05.09 Лёнданская лекцыя Прэзыдэнта БНР. Забыты адрас культуры. З удзелам А.Надсана.

З.Бартосік: “Калі воляю лёсу вы апынецеся ў Лёндане, не палянуйцеся, знайдзіце вуліцу Ліндэн. Гэтая невялікая, паўкруглая вулачка схавалася за стракатай, рознастылёвай забудовай Ноцінг Хіл Гейту. Тут, на Ліндэн-стрыт амаль няма людзей. Нават гукі вялікага гораду сюды ледзь далятаюць. Тут, сярод спакою арыстакратычных дамоў, сярод пыхі рэспэктабэльных мармуровых сходаў, сярод бляску дзьвярных клямак і дасканалых газонаў, здаецца, нічога не нагадвае Беларусь. Але менавіта на гэтай фанабэрыстай Ліндэн-стрыт знаходзіцца адзін цікавы адрас. Бачыце, ледзь не палову вуліцы займае агромністы, белы будынак, ад якога проста патыхае спадкаемнымі брытанскімі мільёнамі ды каляніяльнымі стагодзьдзямі. Улетку 1947 году тут, на Ліндэн-стрыт, 47 сабралася сотня маладых беларусаў, вэтэранаў другой сусьветнай, каб паслухаць лекцыю прэзыдэнта БНР Міколы Абрамчыка аб прыродных багацьцях Беларусі. Тады, у 47-м гэты дом купіла ўкраінская грамада. Больш заможныя суседзі аддалі адзін пакой братам-беларусам. За гэтыя гады дом не зьмяніў сваіх гаспадароў. Ля ўваходу па-ранейшаму шыльда на ўкраінскай мове”.

2004.05.16 Гомельская кватэра Паўлюка Труса. Падарожжа З.Бартосіка з удзелам Ю.Глушакова і І.Раманенкі.

2004.05.23 Невядомая вайна (1)

2004.05.30 Невядомая вайна (2)

2004.06.06 Хто ў Беларусі найвялікшы патрыёт? Вулічнае апытаньне З.Бартосіка з камэнтарамі М.Анемпадыстава.

2004.06.13 Дзень бардзюра. Падарожжа ў Чарнобыльскую зону.

Гэтая лёгіка перанятая ўладамі ад бабулі, што ідзе па ягады ў чарнобыльскі лес: ня бачу бяды, дык яе і няма. Ранейшыя кіраўнікі імкнуліся людзей адсяляць і растлумачваць ім нябачную небясьпеку. А гэтыя – наадварот, падыгрываюць таму ўяўленьню, што нічога зьмяняць ня варта. Маўляў, будзем жыць дома, а там – як Бог дасьць. Разьлік просты – калі праўда прафэсара Бандажэўскага патрапіць на тэлеэкраны, цяперашняга электарату Лукашэнкі ў чарнобыльскім рэгіёне ўжо ня будзе ў жывых. А пакуль ён гаворыць тое, што яны думаюць. Агучвае іхныя думкі.

2004.06.20 Васіль Быкаў. Нявыкрутка

2004.06.27 “Людзьмі звацца”. Вулічнае апытаньне. Гутарка З.Бартосіка з П.Васілеўскім, Б.Пятровічам, Ю.Барысевічам, В.Корзунам, А.Дашкевічам, А.Анціпенкам.

2004.07.04 Беларуска-літоўскія паралелі. Гутарка Т.Поклад з В.Ландсбэргісам.

2004.07.11 Беларусь бязь містыкі (1). Занатоўкі З.Бартосіка з удзелам старой Аўгусты, прадказальніцы і К.Сяльчонка.

2004.07.18 Беларусь бязь містыкі (2). Гутарка З.Бартосіка з В.Фраловым.

2004.07.25 Новае пакаленьне. Дасьледаваньне З.Бартосіка з удзелам А.Міхалевіча.

2004.08.01 Гапнатычны фільм пра беларускі народ. Гутарка з В.Корзунам, аўтарам стужкі “Васіль Быкаў. Вяртаньне”.

2004.08.08 Юбілей калгаса (1). Аповед З.Бартосіка.

2004.08.15 Юбілей калгаса (2). Успамін пра савецкае шчасьце.

... Але ў тым жа і заключалася ідэя тэарэтыкаў камунізму, каб зрабіць людзей шчасьлівымі, збудаваць для іх рай на зямлі. Чалавек самастойны і заможны – вечна ў клопатах. Якое тут шчасьце! А чалавек, пазбаўлены ўласнага розуму, правоў і маёмасьці – зусім іншая справа. Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся! Хто не хацеў, тых – усіх да аднаго – закапалі... Гісторыя вучыць, што шчасьлівыя заўсёды вынішчаюць нешчасьлівых, каб абараніць ад іх сваю бестурботную і безмаетную бяспраўнасьць. Затое нешчасьлівыя калгасьнікаў не расстрэльваюць і ў НКВД даносы на іх ня пішуць, бо занятыя іншым — рухаюць наперад прагрэс, культуру, грамадзтва...

2004.08.22 Геграфічны крэтынізм. Вулічнае апытаньне З.Бартосіка і камэнтар С.Плыткевіча.

2004.08.29 Ворагі Беларусі ў кантэксьце дзяржаўнай ідэалёгіі

2004.09.05 Каляніяльная спадчына: расейскія прозьвішчы. З удзелам В.Вячоркі і Ул.Арлова.

2004.09.12 Мы – эўрапейцы. Што гэта значыць? Занатоўкі і вулічнае апытаньне З.Бартосіка.

2004.09.19 Лукашэнка і Гітлер

2004.09.26 Беларуская мара. Гутарка З.Бартосіка з Ул.Мацкевічам.

2004.10.03 Харызма. З удзелам А.Клінава.

2004.10.17 Вынік рэфэрэндуму. З удзелам Ул.Арлова, Ул.Мацкевіча, Ж.Літвіной, А.Міхалевіча, В.Корзуна.

2004.10.24 Тайна Мярлінскіх хутароў


Поўны тэкст перадачаў можна знайсьці ў віртуальным архіве “Вострае Брамы” на сайце www.svaboda.org.