№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Аўстраліі ўручылі літаратурную Прэмію прэм’ер міністра

2 лістапада 2009

У Аўстраліі ўручылі літаратурную Прэмію прэм’ер міністра
Самая шчодрая літаратурная прэмія Аўстраліі была заснаваная летась, каб адзначыць важнасць аўстралійскай літаратуры і ўганараваць таленавітых пісьменнікаў сваёй краіны.

Пераможцы ў галіне мастацкай і публіцыстычнай прозы атрымліваюць па 100 000 аўстралійскіх даляраў.

На кнігу Нама Лі натхніла падарожжа яго сям’і з В’етнама ў Аўстралію ў 1979 годзе.

Яго зборнік апавяданняў суддзі рэкамендавалі да прэміі за адважнасць пытанняў, узнятых у кнізе, за дасканаласць іх раскрыцця, за шырыню ахопу эмацыянальных і сацыяльных праблемаў, а таксама за тое хваляванне, якое адчуваецца пры чытанні яго апавяданняў.

У намінацыі “Публіцыстыка” прэмію паміж сабой падзялілі Іўлін Джуерс за кнігу “Дом выгнання: жыццё і час”( House of Exile: The Life and Times) пра Генрыха Мана і Нэлі-Кройгер Ман, а таксама гісторыкі Мэрылін Лэйк і Генры Рэйналдс з кнігай “Праводзячы сусветную каляровую мяжу” (Drawing the Global Colour Line), прысвечаную расавай палітыцы “белага” насельніцтва канца ХІХ – пачатку ХХ ст. у Аўстраліі і ва ўсім свеце.

Міністр культуры Аўстраліі Пітэр Гарэт адзначыў, што аўстралійская літаратура, як мастацкая, так і публіцыстычная, жывая, здаровая і поўная энэргіі. “Гэта выдатная магчымасць для дзяржавы адзначыць выбітныя таленты нашай краіны”, – сказаў ён.
паводле abc.net.au

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
190