№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Букоўскі, Ферлінгеці, Бротыган і Генсбур — у новым конкурсе “ПрайдзіСвета”

4 верасня 2012

Букоўскі, Ферлінгеці, Бротыган і Генсбур — у новым конкурсе “ПрайдзіСвета”
Наступнай тэмай “ПрайдзіСвета” былі абраныя творы амерыканскіх паэтаў, празаікаў, музыкаў 50-70-х гадоў мінулага стагоддзя і блізкіх ім па духу творцаў з іншых краін свету. Ален Гінзберг, Джэк Керуак, Ўільям Бероўз, Рычард Бротыган, Чарлз Букоўскі, Кен Кізі ды іншыя бітнікі і калябітнікі будуць гэтым разам у цэнтры нашай перакладчыцкай увагі.

На конкурсны пераклад мы прапануем англамоўныя вершы Лоўрэнса Ферлінгеці, Чарлза Букоўскі, Дэніс Левертаў і Рычарда Бротыгана, для франкафонаў — тэкст песні Сержа Генсбура.

Спампаваць тэксты для перакладу можна па спасылцы ніжэй.

Дасылаць пераклады варта да 7 кастрычніка на электронны адрас рэдакцыі rada@prajdzisvet.org, пазначыўшы ў тэме ліста “Конкурс”.

Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя на электронных старонках новага нумару “ПрайдзіСвета”.

Пераклады на конкурс:konkurs_11.doc

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
269