№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Аўтару “Хронік Нарніі” паставяць помнік у Вестмінстэрскім абацтве

23 лістапада 2012

Аўтару “Хронік Нарніі” паставяць помнік у Вестмінстэрскім абацтве
Помнік будзе ўсталяваны ў “кутку паэтаў” Вестмінстэрскага абацтва 22 лістапада 2013, падзея прымеркаваная да 50-годдзя з дня смерці Льюіса.

Льюіс, які нарадзіўся ў 1898 годзе ў Белфасце, вялікую частку жыцця прапрацаваў выкладчыкам у каледжы Магдалены ў Оксфардзе. Першая частка “Хронік Нарніі”, якая праславіла яго, — “Леў, вядзьмарка і адзежная шафа” — была выдадзеная ў 1950 годзе. Па ўсім свеце было прададзена больш за сто мільёнаў копій кніг гэтага цыклу, яны былі экранізаваныя.

Сярод іншых вядомых мастацкіх твораў Люіса BBC News называе “Лісты Баламута” і цыкл “Касмічная трылогія”. Таксама ён напісаў шэраг публіцыстычных рэлігійных кніг, у тым ліку “Проста хрысціянства” і “Цуд”.

“Куток паэтаў” знаходзіцца ў адной з прыбудоваў Вестмінстэрскага абацтва, у ім пахаваныя Джэфры Чосэр і Чарлз Дыкенс, а таксама ўсталяваныя помнікі і мемарыяльныя дошкі, прысвечаныя Ўільяму Шэкспіру, Джорджу Байрану, Джону Мілтану і многім іншым.

Апошні раз помнік у кутку паэтаў усталёўвалі ў снежні 2011 году ў памяць пра брытанскага паэта Тэда Х'юза, які памёр у 1998-м.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
152