№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Хобіта” выдалі лацінай

28 лістапада 2012

Хобіта” выдалі лацінай
Кніга, якая пабачыла свет 75 гадоў таму, перакладзеная на шэсцьдзесят сучасных моваў і ўпершыню выйдзе на мове, што лічыцца мёртвай. Вядомы ўсім першы радок “Хобіта” на лаціне будзе гучаць так: “In foramine terrae habitabat hobbitus”. Пераклаў твор Марк Ўокер, прафесійны перакладчык з класічных моваў, даўні прыхільнік Толкіна. Яго ўважлівасць да дэталяў, уключаючы перадачу песняў і вершаў у “Хобіце” класічнымі лацінскімі памерамі, зачаруе чытачоў, нават тых, хто са старажытнай мовай амаль не знаёмы, абяцае выдавецтва.

Тэкст суправаджаецца багатымі ілюстрацыямі і картамі, усе абазначэнні і каментары да якіх таксама па-лацінску.

Кніга была прэзентаваная незадоўга да выхаду ў сусветны пракат фільма “Хобіт: Нечаканае падарожжа”, першай часткі трылогіі, знятай па матывах твора Толкіна.
паводле litakcent.com

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
161