№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Маскве з’явяцца вуліцы Ахматавай, Акуджавы і Пастарнака

29 лістапада 2012

У Маскве з’явяцца вуліцы Ахматавай, Акуджавы і Пастарнака
Ініцыятыва даць назвы вуліцам належыць экспертнаму цэнтру “Probok.net”: арганізацыя выявіла ў сталіцы 50 праездаў, якія не маюць назваў. Па выніках галасавання ў інтэрнэце абраныя масквічамі варыянты былі накіраваныя ў камісію, і чыноўнікі ўхвалілі 11 з 12 прапанаваных арганізацыяй назваў.

Паводле дадзеных выдання, у мікрараёне каля вёскі Расказаўка, размешчаным на тэрыторыі “новай Масквы”, вуліцы назавуць у гонар Барыса Пастарнака, Карнея Чукоўскага, Ганны Ахматавай, Самуіла Маршака і Булата Акуджавы. Прычына такога рашэння ў тым, што вёска знаходзіцца недалёка ад пасёлка Лясны Гарадок, дзе жылі літаратары.

На вуліцах, якія атрымаюць новыя назвы, размяшчаюцца або нежылыя будынкі, або яшчэ не заселеныя новабудоўлі, і таму не паўстане неабходнасці мяняць прапіску, паведаміў газеце Іван Сярогін, намеснік старшыні камітэта грамадскіх сувязяў Масквы.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
165