№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Раман Хілары Мэнтэл атрымаў прэмію Costa

30 студзеня 2013

Раман Хілары Мэнтэл атрымаў прэмію Costa
Раней Мэнтэл за гэты раман атрымала брытанскага “Букера”, стаўшы першай пісьменніцай і першай прадстаўніцай Вялікабрытаніі, якая здолела двойчы заваяваць гэтую прэстыжную літаратурную ўзнагароду. “Заносьце целы” — другая частка гістарычнай трылогіі, пачатак якой — Wolf Hall — у 2009-м таксама прынёс Мэнтэл “Букера”.

Прэмія Costa прысуджаецца штогод аўтарам з Вялікабрытаніі і Ірландыі ў пяці намінацыях: найлепшы раман, найлепшая біяграфія, найлепшая паэтычная кніга, найлепшая дзіцячая кніга і найлепшы дэбют. Пасля прысуджэння гэтых узнагарод журы выбірае ўладальніка галоўнай прэміі — за кнігу году.

Акрамя Мэнтэл, якая атрымала ўзнагароду за найлепшы раман і кнігу году, прэмію за найлепшы дэбют прысудзілі Франчэсцы Сігал за раман The Innocents, найлепшай паэтычнай кнігай быў прызнаны зборнік шатландскай паэткі Кэтлін Джэмі The Overhaul. Узнагароду за найлепшую дзіцячую кнігу атрымала Салі Гарднэр за Maggot Moon. Найлепшай біяграфіяй прызналі графічную навелу Браяна і Мэры Толбат Dotter of her Father's Eyes пра жыццё дачкі Джэймса Джойса. Графічная навела была ўганараваная прэміяй Costa ўпершыню.

Прэмія Costa Book Award уручаецца з 1971 году, але да 2005-га яна насіла назву Whitbread Book Award. Пераможца ў намінацыі “Кніга году” атрымлівае чэк на 30 тысяч фунтаў стэрлінгаў, а лаўрэаты ў кожнай з катэгорый — чэкі на пяць тысяч.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
308