№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У аўтара “Асінай фабрыкі” Ена Бэнкса апошняя стадыя раку

5 красавіка 2013

У аўтара “Асінай фабрыкі” Ена Бэнкса апошняя стадыя раку
Пісьменнік расказаў, што адчуў сябе кепска ў канцы студзеня 2013 году. Спачатку ў яго дыягнаставалі жаўтуху, аднак далейшае абследаванне выявіла рак. “Ён пашкодзіў мой жоўцевы пухір, потым печань і, магчыма, падстраўнікавую залозу”, — цытуе Бэнкса газета The Guardian. Паводле яго словаў, ракавая пухліна акружаная буйнымі крывяноснымі сасудамі, таму хірургі не могуць яе выдаліць.

Пасля таго як пісьменнік даведаўся пра дыягназ, ён ажаніўся. Бэнкс спытаў у сваёй каханай Адэлі, “ці не зробіць яна яму ласку і не стане яго ўдавой”, — паведамляе газета. “Выбачайце, але чорны гумар нам дапамагае”, — дадаў пісьменнік. Цяпер у яго мядовы месяц, ён разам з жонкай сустракаецца з блізкімі людзьмі і наведвае важныя для яго мясціны.

Паводле дадзеных The Guardian, пісьменнік таксама папрасіў сваіх выдаўцоў выпусціць раней за тэрмін яго апошні раман “Каменяломня” (The Quarry), каб ён паспеў пабачыць яго на кніжных паліцах.

Ен Бэнкс, які нарадзіўся ў шатландскім горадзе Данфермлін, зрабіўся вядомым пасля выхаду ў 1984 годзе рамана “Асіная фабрыка”. Ён таксама пісаў у жанры навуковай фантастыкі, стварыўшы цыкл кніг пра штучны розум. Яму належаць кнігі “Крокі па шкле”, “Мост”, “Песня каменя”. У 2008 годзе газета The Times уключыла яго ў спіс 50 найбуйнейшых брытанскіх пісьменнікаў другой паловы XX стагоддзя.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
367