№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Маладая в’етнамская пісьменніца аказалася саракагадовым чэхам

1 снежня 2009

Маладая в’етнамская пісьменніца аказалася саракагадовым чэхам
Раней пра пісьменніцу і яе раман пісаў на “ПрайдзіСвеце” перакладчык Сяргей Сматрычэнка ў сваім аглядзе сучаснай чэшскай літаратуры.

Выдуманая дзяўчына паспела атрымаць прэмію Кніжнага клуба ў памеры 50 тысяч крон, за тры месяцы прадаць 8 тысяч асобнікаў кнігі і даць шэраг інтэрв'ю – кожны раз па электроннай пошце.

Кніга выклікала шырокі грамадскі рэзананс шмат у чым праз тое, што раней шматлікія в’етнамскія эмігранты ў Чэхіі літаратурнай актыўнасці не праяўлялі. Акрамя таго, чэшскія чытачы не выстаялі перад спакусай даведацца "з першых рук" пра тое, як жывецца в'етнамскай дыяспары.

Цэмпірэк старанна прадумаў сваё "другое я". На ўручэнні прэміі Кніжнага клуба нават паказалі відэазварот ад імя пісьменніцы, якая нібы з'ехала вучыцца ў Малайзію, паведамляе "Радыё Прага".

Сябры журы прэміі і выдаўцы пачуваюцца ашуканымі: паводле іх меркавання, пісьменнік зрабіў несумленна, не расказаўшы пра містыфікацыю хоць бы пасля таго, як узнагарода была прысуджаная.

Сам Цэмпірэк адмовіўся растлумачыць журналістам, навошта ён выдаваў сябе за дзяўчыну, абмежаваўшыся агульнымі словамі пра тое, што ўсё трэба разглядаць у шырэйшым кантэксце. Зрэшты, ствараючы "віртуальную" пісьменніцу, ніякіх законаў ён не парушыў, так што зацікаўленым асобам застаецца толькі крыўдзіцца.
паводле utro.cz

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
148