№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Брытаніі выйдзе новы раман пра Эркюля Пуаро

9 верасня 2013

У Брытаніі выйдзе новы раман пра Эркюля Пуаро
Назву новай кнізе пакуль не прыдумалі. Вядома толькі, што яна выйдзе ў верасні наступнага году ў выдавецтве HarperCollins. Напісанне рамана, галоўным героем якога стане Эркюль Пуаро, ухвалілі ўнукі знакамітай пісьменніцы.

Нашчадкі Агаты Крысці падпісалі кантракт з Ханай, які дазваляе пісьменніцы выкарыстоўваць вядомы вобраз для стварэння новага твора. Хана ўжо напісала 100-старонкавы план рамана. Са словаў аўтаркі, гэта будзе ўсё той жа Пуаро, але могуць з’явіцца і новыя аспекты ў яго характары.

Сафі Хана за сваю пісьменніцкую кар’еру апублікавала некалькі дзясяткаў кніг (выдадзеныя ў 24 краінах свету) — зборнікаў вершаў, твораў для дзяцей і псіхалагічных трылераў. Яе творы былі намінаваныя на прэстыжныя літаратурныя прэміі і перакладзеныя на многія мовы свету. Агата Крысці памерла ў 1976 г.

Яе кнігі былі выдадзеныя па ўсім свеце агульным накладам 2 млрд асобнікаў і сталі асновай для мноства фільмаў і тэлесерыялаў. Першы твор пра Эркюля Пуаро “Загадкавае здарэнне ў Стайлз” выйшаў у свет у 1920 г., апошні — у 1975-м.

Эркюль Пуаро — былы камісар паліцыі Брусэля — апынуўся ў Англіі падчас Першай сусветнай вайны. Ён — герой больш чым 30 раманаў і пяці дзясяткаў апавяданняў Агаты Крысці. У шэрагу твораў з’яўляецца са сваім сябрам капітанам Артурам Гастынгсам, які, як і Джон Ўотсан, вядзе аповед ад свайго імені. У 1927 г. А. Крысці стварыла яшчэ адзін легендарны вобраз — міс Марпл.

У кінематографе найбольш ярка вобраз бельгійскага дэтэктыва перадаў Дэвід Сушэ ў серыяле “Пуаро Агаты Крысці”.

Пару гадоў таму такім жа спосабам быў выдадзены працяг гісторыі пра Шэрлака Холмса. Пісьменнік Энтані Горавіц са згоды нашчадкаў Артура Конана Дойла выдаў раман “Дом шоўку” пра знакамітага дэтэктыва.
паводле nn.by

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
192