№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Улюбёны верш брытанцаў напісаў Роберт Фрост

1 кастрычніка 2013

Улюбёны верш брытанцаў напісаў Роберт Фрост
Але аналіз вяшчанняў найстарэйшай паэтычнай радыёперадачы свету Poetry Please (“Паэзіі, калі ласка!”) на BBC Radio 4 выявіў, што ў фаварыты слухачоў выйшаў верш амерыканскага паэта Роберта Фроста “Спыніўшыся ля лесу снежным вечарам” (Stopping by Woods on a Snowy Evening).

Прадусар праграмы Цім Дзі збіраў статыстыку заказаў слухачоў з 1979 году, каб вызначыць спіс найбольш папулярных твораў. За 35 гадоў вяшчання праграмы верш чыталі 17 разоў. Тое, што найбольш папулярным аказаўся верш Фроста, Цім Дзі называе прыемнай нечаканасцю і заўважае, што гэты твор значна адрозніваецца ад паэзіі Кіплінга і Эліята.
паводле theguardian.com

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
401