№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Назвалі лаўрэатаў Прэміі Андрэя Белага

5 снежня 2009

Назвалі лаўрэатаў Прэміі Андрэя Белага
Лаўрэаты Прэміі Андрэя Белага за 2009 год:

– намінацыя “Паэзія”:
Мікалай Конанаў за зборнік “Пилот”;

– намінацыя “Проза”:
Анатолій Барзах за раман “Причастие прошедшего зрения”;

– намінацыя “Гуманітарныя даследаванні”:
Наталія Аўтаномава за літаратурнае даследаванне “Открытая структура: Якобсон—Бахтин—Лотман—Гаспаров”;

Спецпрэмію за літпраекты і літаратурную крытыку, якую з гэтага года ўручаюць замест прэміі “За дасягненні перад рускай літаратурай”, прысудзілі Аляксандру Уланаву, а спецпрэмію за найлепшы пераклад – перакладчыку з французскай мовы Аляксандру Чорнаглазаву.

Грашовы прыз у кожнай катэгорыі складае 1 (адзін) рубель. Уручэнне прэміі адбудзецца ў канцы снежня ў Пецярбургу.

Прэмія Андрэя Белага была заснаваная ў 1978 годзе ленінградскім самвыдатаўскім часопісам “Часы”, рэдактарамі якога былі Барыс Іваноў і Барыс Астанін. Яна найстарэйшая ў Расіі ўзнагародай, што ўручаецца ў сферы культуры.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
178