№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

За Гертай Мюлер шпіёніў пісьменнік

12 студзеня 2010

За Гертай Мюлер шпіёніў пісьменнік
Пра гэта паведамляецца ў выпуску перадачы Report Mainz, нямецкага палітычнага тэлечасопіса кампаніі ARD за 11 студзеня. Журналісцкі доказ пацвярджаецца дакументамі і паказаннямі сведкаў.

Паводле дадзеных журналістаў, Шляйх паведаміў секурытатэ – румынскай палітычнай паліцыі, – што ў першай кнізе Мюлер Niederungen (“Нізіны”, першае цэнзураванае выданне – 1982) праявіліся “антыдзяржаўныя настроі” аўтара. Затым у 1980-х гадах Шляйх шпіёніў за Мюлер для секурытатэ, карыстаючыся пры гэтым таемным іменем Войку (Voicu). Сама Мюлер пацвердзіла, што Войку і Шляйх – гэта адна асоба.

Журналістам таксама стала вядома, што нават пасля эміграцыі Шляйха ў Заходнюю Германію ён працягваў супрацоўнічаць з секурытатэ і на некаторы час вяртаўся ў Румынію, дзе зноўку даносіў спецслужбам. Пры гэтым былы сексот заявіў Report Mainz, што быў ахвярай рэжыму Чаўшэску, і адмовіўся адказваць на абвінавачанні.

Герта Мюлер піша па-нямецку. У 1987 годзе яна пераехала з Румыніі ў ФРГ, цяпер жыве ў Берліне. Многія яе кнігі прысвечаныя тэме жыцця ва ўмовах дыктатуры.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
172