№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Нямеччына распачала кампанію па папулярызацыі нямецкай мовы

26 лютага 2010

Нямеччына распачала кампанію па папулярызацыі нямецкай мовы


Занепакоенасць нямецкіх улад выклікае той факт, што з 2005 года колькасць замежнікаў, якія вывучаюць нямецкую мову, скарацілася на 2,5 мільёна чалавек: з 17 мільёнаў да 14,5 мільёна. Як адзначаецца на сайце Міністэрства замежных спраў, новая праграма павінна зрабіць вывучэнне нямецкай мовы прэстыжным.

Падзенне папулярнасці назіраецца нават у краінах усходняй Еўропы, дзе пасля аб'яднання Нямеччыны нямецкая лічылася асноўнай замежнай мовай. Цяпер найбольшая колькасць тых, хто вывучае нямецкую - агулам 2,3 мільёна чалавек - прыходзіцца на Польшчу і Расію.

Акрамя таго, незадавальненне Берліна выклікае той факт, што ва ўладных структурах ЕС нямецкая мова насуперак афіцыйна заяўленаму моўнаму раўнапраўю выкарыстоўваецца значна радзей, чым ангельская ці французская, а частка службоўцаў Еўракамісіі, якія ведаюць нямецкую мову, складае меней за 20 адсоткаў.

У колькасным плане носьбіты нямецкай мовы з'яўляюцца адной з самых шматлікіх груп у ЕС - з 500 мільёнаў жыхароў блока з самага нараджэння на ім размаўляюць 100 мільёнаў чалавек. У якасці замежнай мовы нямецкая саступае толькі ангельскай. Нарэшце, Нямеччына знаходзіцца ў самім цэнтры ЕС і забяспечвае 20 адсоткаў паступленняў у еўрапейскі бюджэт.

Сам Гіда Вэстэрвеле неаднаразова выказваўся ў падтрымку нямецкай мовы. Шырокі рэзананс выклікала яго адмова адказваць журналісту BBC, які звярнуўся да яго па-ангельску.

"Мы тут у Нямеччыне, - адказаў Вэстэрвеле. - Прашу вас правільна мяне зразумець. У Вялікабрытаніі натуральна, што чалавек кажа па-ангельску, гэтак жа ў Нямеччыне: тут агульнапрынята размаўляць па-нямецку".

Шматлікія людзі выказалі здагадку, што лідэр нямецкіх лібералаў такім чынам проста не жадаў лішні раз ганьбіцца, аднак, як адзначае Stern, за апошнія месяцы Вэстэрвеле паказаў, што яго ангельская зусім не такая дрэнная. Тым не менш, на нядаўняй мюнхенскай міжнароднай канферэнцыі па бяспецы ён прынцыпова выступаў перад прысутнымі па-нямецку.

"Я не для таго ў якасці міністра замежных спраў вылучаю штогод 300 мільёнаў еўра на развіццё і падтрыманне нямецкай мовы за мяжой, каб пасля на радзіме адмаўляцца ад нямецкай гаворкі", - сказаў Вэстэрвеле.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
143