№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Фантастам 2010 года ў Расіі назвалі Вадзіма Панова

3 красавіка 2010

Фантастам 2010 года ў Расіі назвалі Вадзіма Панова
Як распавяла “РИА Навінам” яе прэс-сакратар Юлія Рыжанкова, гэтую прэмію Паноў атрымаў за сукупны наклад яго твораў, перасягнуць які ў 2010 годзе нікому з калегаў-фантастаў не ўдалося.

Найлепшым фантастычным раманам года стаў "Кубатура сферы" Сяргея Слюсарэнка, апавяданнем – "Стрельба по тарелкам" Алега Дзівава, зборнікам – укладзены Яўгенам Гаркушавым "Точка встречи", а крытычным творам – артыкул "Десять искушений матерого публициста" Генры Лаёна Олдзі. Уладальнікамі прэміі "Аліса", якая ўручаецца за найлепшы фантастычны твор для дзяцей і юнацтва, сталі Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі, аўтары рамана "Время всегда хорошее".

Мецэнат Арсен Авакаў і перакладчыца Ірына Гурава былі адзначаныя прэміяй "Вялікі РосКон" за шматгадовы ўнёсак у расійскую фантастыку. Акрамя таго, на дзесятай канферэнцыі ўпершыню ўручылі ўзнагароды за найлепшы тэматычны інтэрнэт-сайт – ім стаў рэсурс www.fantlab.ru, а таксама спецыяльная прэмія ад Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі пад назвай "Час быка", якой узнагароджваюць за "самы сацыяльна арыентаваны твор". Яе ўладальнікам стаў Аляксандр Громаў, аўтар рамана "Шанс для динозавра".

Юбілейная канферэнцыя па пытаннях фантастыкі праходзіла з 2 па 4 красавіка ў падмаскоўным пансіянаце "Лясныя далі". Яе ўдзельнікамі па традыцыі сталі карыфеі жанру і сотні фантастаў-пачаткоўцаў, а таксама выдаўцы, журналісты, крытыкі, перакладчыкі, літагенты, мастакі, якія працуюць у жанры фантастыкі.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
172