№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Прэзентацыя мумікніжкі

12 траўня 2010

Прэзентацыя мумікніжкі
Вядоўца імпрэзы – Анка Упала. Перад публікай выступяць шведскі амбасадар Стэфан Эрыксан, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, перакладчыцы Наста Лабада і Алеся Башарымава, паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль, “Кабарэ Матыльды Штор” ды інш.

Падчас імпрэзы адбудзецца віктарына з падарункамі для дзяцей. Акрамя таго, ахвочым дзеткам мастак намалюе мумігерояў на паветраных шарыках. На прэзентацыі можна будзе набыць Кніжку-Са-Зніжкай. І апроч усяго, там будуць экспанавацца малюнкі аматараў мумітроляў з Расіі і Беларусі.

Тувэ Янсан – сусветна вядомая шведскамоўная пісьменніца і мастачка з Фінляндыі, аўтарка шэрагу кніг для дзяцей і дарослых, сярод якіх – аповесці “Шчыры падман”, “Дачка скульптара”, раман “Горад сонца” і многія іншыя. Але знакамітай яна зрабілася перадусім дзякуючы кнігам пра мумітроляў, якія сама ж ілюстравала. На сённяшні дзень мумітролі – ледзь не нацыянальны гонар Фінляндыі: ім прысвечаны нацыянальны муміпарк, выявы гэтых абаяльных герояў можна знайсці дзе заўгодна – нават на віншавальных паштоўках.

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
180