№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Віншую ўсіх прайдзісветаў з днём народзінаў!

27 траўня 2010

Віншую ўсіх прайдзісветаў з днём народзінаў!
Штодзённа абнаўляецца стужка беларускіх і сусветных літаратурных навінаў. Мы разжыліся на новыя рубрыкі: глосы, кніга, мова. Штонумар "ПрайдзіСвет" праводзіць перакладчыцкі конкурс з асаблівай рубрыкай "Кубак Майстра", пераможцы якога публікуюцца на старонках часопіса. 

"ПрайдзіСвет" пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі" заснаваў серыю літаратурных чытанняў у Галерэі Ў, справаздачы з якіх рэгулярна з'яўляюцца на сайце. Пакрысе мы наладжваем супрацоўніцтва з кнігарнямі, тэатрамі, навучальнымі ўстановамі, выдавецтвамі, перыядычнымі выданнямі і СМІ.

Сёлета "ПрайдзіСвет" супольна з беларускім ПЭН-цэнтрам заснаваў перакладчыцкую прэмію, якая мае стацца штогадовай узнагародай па трох намінацыях: Проза, Паэзія, Публікацыя ў "ПрайдзіСвеце". Днямі адбыўся круглы стол па праблемах перакладу, удзел у якім узялі суддзі прэміі і сябры рады часопіса "ПрайдзіСвет".

"ПрайдзіСвет" адкрыты для новых ідэй, тэкстаў і любых формаў супрацоўніцтва! 

Заўтра а 19-й гадзіне ў музеі Багдановіча адбудзецца ўручэнне прэміі часопіса "ПрайдзіСвет" і ўрачыстае святкаванне дня народзінаў "ПрайдзіСвета". Прыходзьце, калі ласка!

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
344