№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Расійскія чытачы могуць самі абраць “Вялікую кнігу”

30 чэрвеня 2010

Расійскія чытачы могуць самі абраць “Вялікую кнігу”
"Усе творы фіналістаў "Вялікай кнігі" размешчаныя на сайце kp.ru з дазволу праваўладальнікаў. Кожны наведвальнік сайта зможа прагаласаваць за ўсе творы толькі адзін раз. Найвышэйшы бал – “10”, – удакладнілі арганізатары, адзначыўшы, што галасаванне працягнецца да сярэдзіны лістапада, а вынікі будуць падведзеныя на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў у лістападзе 2010 году.

Спіс фіналістаў прэміі быў абвешчаны 19 траўня на традыцыйным Літаратурным абедзе.У яго ўвайшлі 14 аўтараў – Андрэй Балдзін ("Московские праздные дни"), Яўген Вадалазкін ("Соловьев и Ларионов"), Міхаіл Гігалашвілі ("Чертово колесо"), Алег Заянчкоўскі "Счастье возможно. Роман нашего времени" ), Яўген Клюеў ("Андерманир штук"), Павел Крусанаў ("Мертвый язык"), Алег Паўлаў ("Асистолия"), Віктар Пялевін ("t"), Герман Садулаеў "Шалинский рейд" ), Раман Сенчын ("Елтышевы"), Асар Эпель ("Латунная луна"), Аляксандр Ілічэўскі ("Перс"), Павел Басінскі "Лев Толстой: бегство из рая" ) і Барыс Яўсееў ("Евстигней").

Прызавы фонд прэміі складае 5,5 мільёна расійскіх рублёў.

Нацыянальная літаратурная прэмія "Вялікая кніга" была заснаваная ў 2005 годзе. Яе журы – Літаратурную акадэмію – фармуе Рада апекуноў. У сябры Літаратурнай акадэміі могуць быць запрошаныя прафесійныя літаратары, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, журналісты, прадпрымальнікі.

У 2009 годзе лаўрэатамі "Вялікай кнігі" сталі Леанід Юзэфовіч з раманам “Журавли и карлики”, які заваяваў першую прэмію ў 3 мільёны расійскіх рублёў, Аляксандр Церахаў, якому за раман “Каменный мост” прысудзілі другую прэмію – 1,5 мільёна расійскіх рублёў, і Леанід Зорын , які атрымаў за зборнік апавяданняў “Скверный глобус” трэцюю прэмію – 1 мільён расійскіх рублёў.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
153