№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Выйшла кніга Алеся Салаўя

5 ліпеня 2010

Выйшла кніга Алеся Салаўя
Вёска Крысава на Койданаўшчыне — Мінск — Ілья — Рыга — Берлін — Прага – Зальцбург. І урэшце – найкрасветная Аўстралія. Такі быў жыццёвы шлях паэта.

Апроч вершаў, у кнігу ўвайшло ліставанне з М. Сяднёвым, Ю. Віцьбічам, А. Грыцуком, В. Тумашам, А. Адамовічам, Л. Геніюш. Змешчаныя таксама ўспаміны яго сучаснікаў — украінца Ігара Качуроўскага, Вольгі Грыцук, Яна Пятроўскага, Аляксандра Калодкі, Уладзіміра Брылеўскага, Міколы Ганька.

Уклаў кнігу, напісаў прадмову і каментары Міхась Скобла.

Салавей, Алесь. Творы: Паэзія, проза, лісты / Алесь Салавей; уклад., прадм. і камент. М. Скоблы. — Мінск, Лімарыус, 2010. — 560 с.: іл.

Прадавацца кніга будзе ў асноўных мінскіх кнігарнях ды інтэрнэт-крамах.

Томам Салаўя ў выдавецтве «Лімарыус» распачынаецца серыя «Галасы Айчыны», у якой мяркуецца выдаваць творы выбітных беларускіх пісьменнікаў.
паводле nn.by

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
323