№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Перавыдадзеная беларуская тэрміналагічная спадчына

5 ліпеня 2010

Перавыдадзеная беларуская тэрміналагічная спадчына
Выданне выйшла дадаткам да нумару часопіса Arche, прысвечанага беларускай лінгвістыцы 20-х гадоў. Гэты нумар яшчэ не выйшаў, але яго ўжо падрыхтаваў да друку ўкладальнік, дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы БДУ Сяргей Запрудскі.

Галоўны рэдактар часопіса Arche Валер Булгакаў сказаў, што падобнае выданне мусілі выдаць беларускія акадэмічныя структуры, якія, на жаль, дэманструюць халодную абыякавасць да культурнай спадчыны Беларусі:

– Выданне гэтае можа зацікавіць чытача тым, што ў ім сабраны фактычна асноўны даробак беларускіх мовазнаўцаў у галіне тэрміналогіі 20-х гадоў. Асноўныя здабыткі беларускай лінгвістычнай навукі рэалізаваліся ў выпуску 23-х акадэмічных тэрміналагічных слоўнікаў. Усе яны перавыдадзеныя ў гэтым чатырохтомніку.

Выданне неўзабаве з'явіцца ў продажы і будзе каштаваць каля 80 000 руб. Чатыры тамы агулам маюць тры тысячы старонак.

З уступным словам да выдання можна пазнаёміцца тут: arche.by
паводле Радыё Рацыя

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
226