№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Расіі заснавалі літаратурную прэмію імя Андрэя Платонава

12 жніўня 2010

У Расіі заснавалі літаратурную прэмію імя Андрэя Платонава
Па словах галоўнага рэдактара "Коммуны" Віктара Рудэнкі, у Маскве ўжо адбыліся некалькі пасяджэнняў журы платонаўскай прэміі; чакаецца, што першы лаўрэат будзе аб'яўлены ў канцы жніўня 2010 года.

Памер прэміі складае 100 тысяч рублёў; яе могуць уручыць "за выдатны ўнёсак у развіццё рускай літаратуры, за значныя і таленавітыя творы пра наш складаны і супярэчлівы час, за дасягненні ў галіне даследавання творчасці Андрэя Платонава" і "за вялікі арганізатарскі ўнёсак ва ўмацаванне прафесійнага Саюза пісьменнікаў Расіі ". Старшынёй журы стаў кіраўнік Саюза пісьменнікаў Расіі Валеры Ганічаў.

Губернатар рэгіёну Аляксей Гардзееў падтрымаў заснаванне прэміі і заявіў, што ў далейшым яе ўручэнне будзе праходзіць у рамках Платонаўскага фестывалю, які стартуе ў Варонежы ў 2011 годзе. Акрамя таго, Гардзееў прапанаваў адрадзіць журналісцкую Платонаўскую прэмію, якая існавала ў горадзе раней.

Платонаў нарадзіўся ў Варонежы ў 1899 годзе; ў Маскву аўтар "Катлавана" пераехаў у 1927 годзе.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
207