№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Абвешчаны доўгі спіс Бунінскай прэміі-2009

4 жніўня 2009

Абвешчаны доўгі спіс Бунінскай прэміі-2009
Геаграфія прэміі шырокая: у доўгім спісе фігуруюць творы з 34 гарадоў і 22 рэгіёнаў Расіі. Сярод прэтэндэнтаў таксама ёсць аўтары з 11 замежных краінаў: Арменіі, Германіі, Грузіі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Латвіі, Мальты, ЗША, Украіны і Эстоніі.Бунінская прэмія была заснаваная ў 2004 годзе для падтрымкі рускага прыгожага пісьменства і адраджэння найлепшых традыцый рускай літаратуры.

Традыцыйна абіраюць чатырох пераможцаў конкурсу. У выпадку, калі сярод прэтэндэнтаў вартага кандытата не будзе, прэмія не прысуджаецца.

22 кастрычніка, у дзень нараджэння Івана Буніна, журы абвесціць пераможцу, які атрымае Залаты медаль з выяваю Буніна і грашовую ўзнагароду, а таксама тры прэміі, кожная з якіх складаецца са Срэбнага медаля і грашовага ўзнагароджання.

У папярэднія гады лаўрэатамі Бунінскай прэміі былі Юрый Палякоў, Вадзім Месяц, Андрэй Дзяменцьеў, Андрэй Бітаў і іншыя аўтары.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
171