№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Антанін Баяя атрымаў чэшскую дзяржаўную прэмію за літаратуру

26 кастрычніка 2010

Антанін Баяя атрымаў чэшскую дзяржаўную прэмію за літаратуру
Антанін Баяя нарадзіўся ў 1942 годзе ў Зліне. Скончыўшы Інстытут лясніцтва і сельскай гаспадаркі, ён пэўны час працаваў па спецыяльнасці. З 1990 года – у журналістыцы, у тым ліку на радыё “Свабода – Вольная Еўропа”. З 1996 года – выкладчык творчага пісьма ва ўніверсітэтах Аламоўца і Зліна. Сябра Чэшскага ПЭН-цэнтра.

Баяя належыць да раманістаў, якія над сваімі творамі працуюць няспешна і рупліва. Так, першы раман “Казаць срэбра” (“Mluviti stříbro”) ён выдаў у 1982 годзе, наступны – “Дуэлі” (“Duely”) – у 1988-м. У 2003 годзе ў яго выходзіць кніга “Зваўчэнне. Раманэта пра ваўкоў, людзей і знакі” (“Zvlčení. Romaneto o vlcích, lidech a úkazech”), якая была ўганараваная прэміяй “Magnesia Litera” як найлепшая празаічная кніга года. У 2007 годзе ў серыі “Чэшская калекцыя” выдавецтва Ігара Логвінава “Зваўчэнне” было надрукавана па-беларуску ў перакладзе Марыі Мартысевіч. Тады ж у рамках прэзентацыі беларускага перакладу аўтар наведаў Мінск.

У апошнім рамане Антаніна Баяі “На прыгожай блакітнай Држэўніцы” (“Na krásné modré dřevnici”) відавочныя аўтабіяграфічныя матывы. Аўтар апісвае родны Злін ад паваенных гадоў да шэрых часоў нармалізацыі, багата выкарыстоўваючы аўтэнтычныя лісты, якія ён пісаў сваёй роднай сястры.

Сябры журы, якія вырашалі лёс дзяржпрэміі, прызналі, аддаўшы свае галасы Антаніну Баяю, што пісьменнік стварыў свой вялікі раман. Дадамо толькі, што ў папярэднія гады чэшскай дзяржаўнай прэміяй ганараваліся такія літаратары, як Здэнек Ротрэкл, Людвік Вацулік, Мілан Кундэра або Квета Легатава.

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
152