№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Сустрэча з нямецкай пісьменніцай Катрын Шміт і яе перакладчыкам

8 лютага 2011

Сустрэча з нямецкай пісьменніцай Катрын Шміт і яе перакладчыкам
Катрын Шміт належыць да найбуйнейшых пісьменнікаў свайго пакалення ў Германіі. Кніга “Ты не памрэш”, што выйшла ў выдавецтве “Кіпенхоер & Віч”, атрымала Нямецкую кніжную прэмію як найлепшы раман 2009 году. У 2010 годзе Альгерд Бахарэвіч пераклаў кнігу на беларускую мову. Кніга выйшла ў выдавецтве “Макбел”.

Сустрэча пройдзе па адрасе: вул. Веры Харужай, 25/3, канферэнц-зала, 4-ы паверх. Пачатак: 19.00.

Арганізатар мерапрыемства – Інстытут імя Гётэ ў Мінску. Уваход вольны, запрашэнні можна атрымаць на рэцэпцыі Інстытута імя Гётэ.

Кантакты: +375 17 2377119
bibl@minsk.goethe.org
паводле goethe.de

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
162