№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Леанард Коэн атрымаў прэмію прынца Астурыйскага

2 чэрвеня 2011

Леанард Коэн атрымаў прэмію прынца Астурыйскага
Творы 77-гадовага Коэна, на думку сябраў журы, “ужо цягам трох пакаленняў натхняюць людзей па ўсім свеце, злучаючы ў сабе паэзію і музыку і з'яўляючыся сапраўднымі шэдэўрамі”. “Бег часу, блізкія адносіны паміж людзьмі, містычныя традыцыі Усходу і Захаду, усё жыццё ў адной бясконцай баладзе — усё гэта гаворыць і нагадвае пра змены, з якімі свет сутыкнуўся на мяжы стагоддзяў”.

Коэн пакінуў музычную кар'еру ў 1990-х і некалькі гадоў правёў у будыйскім манастыры, дзе прыняў манаства. Але ў 2008 годзе музыка вярнуўся на сцэну.

Як лаўрэату прэміі прынца Астурыйскага Коэну ўручаць статуэтку працы Жаана Міро, ганаровы дыплом і грашовы прыз у памеры 50 тысяч еўра.

Леанард Коэн — адзін з самых вядомых канадскіх музыкаў. Ён выпусціў 11 студыйных і 6 канцэртных альбомаў; акрамя гэтага — каля дзясятка зборнікаў вершаў і некалькі раманаў.

Песні Леанарда Коэна перакладаў на беларускую мову і спяваў Андрэй Хадановіч. Дзве з іх можна паслухаць тут:

“Сіні плашч”



“Алілуя”

паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
276