№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Выйшаў зборнік нямецкамоўнай паэзіі Алеся Разанава

8 чэрвеня 2011

Выйшаў зборнік нямецкамоўнай паэзіі Алеся Разанава
Галіна Скакун, рэдактар выдання, наступным чынам ахарактарызавала новы зборнік паэзіі Алеся Разанава: “Збоку часам бачна больш, чым з сярэдзіны. У роднай мове мы не можам адкаснуцца ад значэння слова, і часам творцу гэта абмяжоўвае. Ідэя Разанава — узяць нямецкае слова і паслухаць, якія гукавыя асацыяцыі яно выклікае, як бы намаляваць карціну слова, якое цяпер паўстае ў новым святле, з новымі акцэнтамі. Тут у Разанаву праявіўся і мастак, і філосаф”.

З новай кнігай Разанава можна азнаёміцца ў кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А). Журналістаў запрашаюць атрымаць яе ў падарунак разам з іншымі апошнімі выданнямі выдавецтва “Логвінаў”.
паводле lohvinau.livejournal.com

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
335