№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Выйшаў зборнік вершаў і перакладаў Аксаны Данільчык

27 ліпеня 2011

Выйшаў зборнік вершаў і перакладаў Аксаны Данільчык
З анатацыі да кнігі:

Новая кніга Аксаны Данільчык — гэта актуальная еўрапейская паэзія з глыбока асабістымі, але зразумелымі і блізкімі кожнаму, хто спрабуе адказаць на вечныя пытанні, вобразамі, думкамі і ідэямі, якія складаюцца ў ланцужок рэфлексіяў, знакавы для арыгінальнай эстэтыкі паэткі. Змешчаныя ў кнізе пераклады з італьянскай мовы сведчаць пра шматграннасць творчага жыцця аўтара. Тут прадстаўленыя вершы класікаў італьянскай літаратуры ХІХ ст. — Уга Фоскала, Алесандра Мандзоні і Джакама Леапардзі, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі Джазуэ Кардучы, Эўджэніё Мантале і Сальваторэ Квазімада, нашых сучаснікаў Карлы Форна і Джавані Катэлі ды іншых паэтаў, сярод якіх Чэзарэ Павезэ. Апошняя анталогія італьянскай паэзіі “Ад вежаў Ферары” (большую частку перакладаў і падрадкоўнікаў зрабіў Анатоль Шаўня, а прадмову напісаў Максім Танк) выйшла ў 1974 годзе.

Пра аўтарку:

Аксана Данільчык нарадзілася ў 1970 годзе ў Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук (беларуская, італьянская літаратура). Аўтар паэтычных зборнікаў “Абрыс Скарпіёна” (1996), “IL MEZZOGIORNO” (2006), кнігі вершаў для дзяцей “Павуцінка на агрэсце” (2005). Перакладае з італьянскай мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
355