№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У ЗША са школьнай праграмы выключылі кнігу пра Шэрлака Холмса

5 верасня 2011

У ЗША са школьнай праграмы выключылі кнігу пра Шэрлака Холмса
— У гэтым творы недакладныя рэлігійныя факты. Дзеці пачынаюць вывучаць амерыканскую рэлігію з непісьменнай крыніцы. Мы лічым, што кнігу Дойла абавязкова трэба выключыць з праграмы школьнага чытання, — паскардзілася маці аднаго з вучняў, Брэт Стывенсан.

“Эцюд у барвовым” прысвечаны расследаванню забойства двух мармонаў, якія прымушалі дзяўчыну выйсці замуж за аднаго з іх. Паралельна Дойл апісвае некаторыя асаблівасці побыту мармонаў. На думку прыхільнікаў рэлігійнага вучэння, гэтыя апісанні абражаюць вернікаў і не мусяць выкладацца дзецям у школах.

У якасці альтэрнатывы забароненаму твору бацькі вучняў прапанавалі ўключыць у праграму “Сабаку Баскервіляў”, аднак пакуль гэтае змяненне ў школьную праграму не ўнеслі.
паводле lifenews.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
142