№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Беларуская праграма на Форуме выдаўцоў

14 верасня 2011

Беларуская праграма на Форуме выдаўцоў
Вашай увазе - мультымэдыя-гайд па беларускіх імпрэзах Форуму:

15 верасьня


14:00-15:30
Чытаньне-тандэм. Уладзіслаў Ахроменка (Украіна-Беларусь) і Міраслаў Боднар (Украіна). Мадэратар Марыя Мартысевіч. Прэзэнтацыя раману Ўладзіслава Ахроменкі “Тэорыя змовы”.

Обласна науково-педагогічна бібліотека (вул. Зелена, 24).


16 верасьня


13:00-14:30 Аўтарская сустрэча. Андрэй Хадановіч & Алена Хадановіч. Прэзэнтацыя дзіцячай кнігі “Таткові нотатки” (кніга выйшла ў выдацецтве "Грані-Т" у перакладзе на ўкраінскую млву Івана Андрусяка).

Кав'ярня "Штука" (вул. Котлярська, 8).



15:00-16:30 Чытаньне-тандэм. Павел Касцюкевіч (Беларусь-Ізраіль)& Марыя Мартысевіч (Беларусь.Мадэратар Астап Кінь. Прэзэнтацыя новай кнігі М. Мартысевіч “Амбасада”. Чытаньні з будучай кнігі прозы П. Касьцюкевіча “Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту”.

Рэстарацыя "Дім Легенд" (вул. Староєврейська, 48). Бібліятэка.


17 верасьня

13:00-14:30 Чытаньне -тандэм. Цімур Хоміч & Віталь Рыжкоў. Мадэратар Сяргей Прылуцкі.
Прэзэнтацыя кнігі вершаў “Дзьверы, замкнёныя на ключы” (сэрыя "Кніга+аўдыё". Прэмія “Дэбют-2010” імені Максіма Багдановіча).

Кав'ярня "Штука" (вул. Котлярська, 8).

16:00-17:30 Чытаньне-тандэм. Ігар Кулікоў & Сяргей Календа.
Прэзэнтацыя кнігі прозы С.Календы “Іржавы пакой зь белымі шпалерамі”. Прэзэнтацыя кнігі Ігара Кулікова "Паварот на мора". Мадэратар Павел Касьцюкевіч.

Обласна науково-педагогічна бібліотека (вул. Зелена, 24).

17:30-19:00 ВЯЛІКІЯ БЕЛАРУСКІЯ ЧЫТАНЬНІ
Чытаньне-маратон. Цімур Хоміч, Павел Касцюкевіч, Сяргей Календа, Марыя Мартысевіч, Сяргей Прылуцкі, Віталь Рыжкоў, Уладзіслаў Ахроменка? Ігар Кулікоў. Выстава праекту "Канец словаў. Home Collection" (Максім Жбанкоў, Дар'я Сітнікава). Мадэратар Андрэй Хадановіч.

Тэатр ім. Лэся Курбаса (вул. Леся Курбаса, 3).


18 верасьня

16:00-17:30 Аўтарская сустрэча. Андрэй Хадановіч.Мадэратар Галіна Крук. Прэзэнтацыя кнігі вершаў “Несымэтрычныя сны” (сэрыя "Кніга+аўдыё").

Тэатр "Воскресіння" (пл. Ген. Григоренка, 5). Чорная заля.

18:30-20:00 Аўтарская сустрэча. Сяргей “Пістончык” Прылуцкі.
Прэзэнтацыя кнігі прозы "Йопыты двух маладых нелюдзяў".

Кав'ярня-книгарня "Кабінет" (вул. Винниченка, 12).

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
187