№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У 54-м "Дзеяслове" — Казько, Някляеў, Геніюш і Сыс

31 кастрычніка 2011

У 54-м
Яго адметнасцю, акрамя традыцыйна цікавага беларускага мастацкага і крытычнага чытва, стаў дыск з дакументальным фільмам пра жыццё і творчасць Ларысы Геніюш.

Нізка апавяданняў “Пра Моцю” Віктара Казько, аповесць “Аўтсайдэр” Макса Шчура і запісы Андрэя Федарэнкі “Сечка-15” прадстаўленыя ў празаічнай частцы часопіса.

Рубрыка “Паэзія” пазнаёміць чытачоў з новымі вершамі Уладзіміра Някляева, Ігара Сідарука, Алеся Аркуша ды іншых.

Адной з асаблівасцей гэтага нумару стала падборка твораў пераможцаў конкурсу маладых літаратараў, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння польскага пісьменніка Чэслава Мілаша. Сваімі празаічнымі ды паэтычнымі творамі і перакладамі з чытачамі “Дзеяслова” падзяліліся Юля Аляксеенка, Маргарыта Аляшкевіч, Алеся Башарымава, Дар’я Вашкевіч, Ася Волкава, Андрэй Вылінскі, Кацярына Глухоўская, Марыя Іванова, Павел Капанскі, Уладзь Лянкевіч, Паліна Маслянкова, Анна Мананкова, Віялета Пачкоўская, Антон Рудак, Аляксандр Філіпенка ды Ганна Янкута.

Выбраныя старонкі з дзённіка Ніла Гілевіча, невядомыя вершы Анатоля Сыса з прадмовай Алеся Бяляцкага, штрыхі да творчага партрэту Анатоля Вярцінскага ад Леаніда Галубовіча, крытычныя развагі Паўла Абрамовіча над лёсам сучаснай беларускай літаратуры, рэцэнзія Ірыны Шаўляковай на новую кнігу Алы Сямёнавай і яшчэ многае іншае вы знойдзеце ў новым нумары аднаго з самых папулярных беларускіх літаратурных выданняў.

Прыемны мультымедыйны дадатак да папяровага нумару гэтым разам прадстаўлены дакументальным фільмам “Няскораная”, прысвечаным беларускай пісьменніцы Ларысе Геніюш. Фільм выйшаў у цыкле “Волаты беларускай літаратуры” тэлеканалу “Белсат”.

Атрымаць дыск змогуць усе падпісчыкі выдання, а таксама першыя пакупнікі часопіса ў кнігарнях “Акадэмкніга” (пр-т. Незалежнасці, 72) і “Кніжны салон” (вул. Калініна, 5).
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
268