№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Ангельскага прафесара абурыла памылка ў імені паэта

31 кастрычніка 2011

Ангельскага прафесара абурыла памылка ў імені паэта
Пліта з памылкай знаходзіцца ля сцен Эксэтэрскага сабора — на ёй выгравіраваны першы радок з верша Хопкінса “Боская веліч”: “The world is charged with the grandeur of God”. Як сказаў Мэк, памылка выклікала ў яго “гнеў і недавер”.

”Усе мы памыляемся, але колькі людзей бачылі гэта? Як так атрымалася, што ніхто не заўважыў гэтага да таго, як разец крануў камень?” — пытае Мэк. Прафесар заявіў, што, вядома, далёка не ўсе ведаюць, хто такі Джэрард Мэнлі Хопкінс, але больш за ўсё яго здзівіла няўважлівасць царкоўнікаў. “Ён быў не толькі вялікім ангельскім паэтам, але і манахам-езуітам”, — кажа Мэк.

Прафесар заклікаў выправіць памылку, каб Эксэтэр не лічылі горадам “дурняў з правінцыі”. Прадстаўнікі Эксэтэрскага сабора ўжо паабяцалі паслухацца яго парады.

Джэрард Мэнлі Хопкінс лічыцца адным з найбуйнейшых ангельскіх паэтаў XIX стагоддзя. Многія яго вершы пакладзеныя на музыку.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
176