№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Выйшла граматыка ангельскай мовы па-беларуску

21 траўня 2009

Выйшла граматыка ангельскай мовы па-беларуску
М.П.Васючэнка. Кароткая граматыка англійскай мовы. Даведачнае выданне (Серыя “Беларускія еўраграматыкі”). Мінск: “Радыёла-плюс”, 2009. – 101 ст., 1000 ас.
Серыя “Беларускія еўраграматыкі” выдавецтва "Радыёла-плюс" распачалася з ангельскай мовы. На старонках кампактнага падручніка аўтарка Марыля Васючэнка патлумачыць беларускаму навучэнцу, як вымаўляць гукі ангельскай мовы, распавядзе якім чынам паставіць назоўнік у множны лік, на прыкладах прадэманструе, дзе ставяцца азначальны і неазначальны артыклі, і здыме гала(о)ўны боль тым, хто асягае суплёты мовы Шэкспіра: пакажа як мяняць дзеяслоў паводле шматлікіх ангельскіх часоў. Граматыка аснашчаная кароткім слоўнікам устоўлівых ангельскіх выразаў: вітанняў, зычэнняў, фразеалагічных абаротаў, а таксама пашыраных надпісаў на шыльдах.

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
284