№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Выдалі страчаны раман Керуака

30 лістапада 2011

Выдалі страчаны раман Керуака
Рукапіс, пра які было вядома са згадак у перапісцы з сям'ёй і сябрамі, быў знойдзены ў архіве Керуака адным з яго сваякоў.

Для даследчыкаў творчасці Керуака каштоўнасць знаходкі перш за ўсё ў тым, што яна дазволіла прасачыць яго станаўленне як пісьменніка.

Раман быў напісаны адразу пасля вайны, калі Керуаку не было і 25 гадоў, аднак да гэтага моманту ён паспеў паслужыць у гандлёвым флоце. Галоўны герой кнігі Ўэслі Марцін (Wesley Martin), паводле словаў самога пісьменніка, “любіць мора дзіўным і самотным каханнем”.

Як казаў сам Керуак, “Мора — мой брат” апісвае “просты бунт чалавека супраць грамадства, якім яно ёсць, з яго няроўнасцю, расчараваннямі і пакутамі, што яно прыносіць само сабе”.

На думку выдаўца Дoна Ўорда (Dawn Ward), гэтая кніга важная тым, што паказвае нам пісьменніка з таго боку, які мы ніколі не змаглі б разгледзець у астатніх творах.

У 2008 годзе ў ЗША быў выдадзены раман “Гіпапатамаў зварылі ў іх чанах” (And the Hippos Were Boiled in Their Tanks), напісаны Керуакам сумесна з Ўільямам Бэроўзам. Кніга была завершаная ў 1945 годзе, аднак ніколі раней не публікавалася праз шматлікія згадкі гомасэксуалізму і наркотыкаў.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
137