№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Оксфард і Ватыкан аблічбуюць старажытныя манускрыпты

15 красавіка 2012

Оксфард і Ватыкан аблічбуюць старажытныя манускрыпты
Плануецца, што навукоўцам з усяго свету стануць даступныя перш за ўсё тэксты з трох галінаў: грэцкія манускрыпты, інкунабулы XV стагоддзя (першыя друкаваныя кнігі) і манускрыпты на старажытнагабрэйскай. Большую частку матэрыялу для аблічбавання (прыкладна дзве траціны) дасць бібліятэка Ватыкану.

Праект быў задуманы найперш для даследчыкаў, якія атрымаюць доступ да вывучэння старажытных рукапісаў. На рэалізацыю задумы плануецца выдаткаваць каля 3,17 мільёна даляраў, якія вылучыць брытанскі фонд Polonsky Foundation, што падтрымлівае розныя культурныя і адукацыйныя праекты.

Аблічбаванне матэрыялаў будзе ісці каля чатырох гадоў. Бадліянская бібліятэка ўжо супрацоўнічала з фондам Polonsky Foundation, на чые сродкі было аблічбавана каля 280 тысяч фрагментаў Каірскай генізы — збору сярэднявечных дакументаў, знойдзеных у сховішчы каірскай сінагогі Бэн Эзры ў канцы XIX стагоддзя. Цяпер яны даступныя ў інтэрнэце.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
211