№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Выдадуць невядомыя вершы Джона Фаўлза

21 чэрвеня 2012

Выдадуць невядомыя вершы Джона Фаўлза
Джон Фаўлз (1926—2005) за сваё жыццё апублікаваў толькі адзін паэтычны зборнік, названы проста “Вершы Джона Фаўлза” (Poems by John Fowles, 1973).

Аднак пісаць вершы ён пачаў яшчэ задоўга да свайго поспеху раманіста і знаходзіў у паэзіі “небывалы адпачынак ад пастаяннай гульні выдумкі”.

“Я ніколі не браў кнігу вершаў, не падумаўшы пра яе перавагу над большасцю раманаў: я лепш пазнаю пісьменніка, дабраўшыся да канца кнігі”, — казаў Фаўлз.

Невядомыя вершы Фаўлза знайшла ў яго архівах удава пісьменніка Сара Фаўлз. Яна дала Адаму Торпу поўны доступ да рукапісаў Фаўлза.

Торп пяць гадоў расшыфроўваў запісы Фаўлза, каб падрыхтаваць да публікацыі зборнік “Выбраныя вершы” (Selected Poems). На думку Торпа, нягледзячы на заўвагу Фаўлза: “Хацеў бы я быць выдатным паэтам” у інтэрв'ю 1995 года, пісьменнік сапраўды “быў годным і сур'ёзным паэтам”.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
265