№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Чэшскія дні ў кнігарні "логвінаЎ"

9 снежня 2015

У беларускага чытача ёсць магчымасць на гэты тыдні правесці два вечары з вядомымі чэшскімі празаікамі.

11 снежня, у пятніцу, пройдзе прэзентацыя кнігі Катэржыны Тучкавай “Жыткаўскія багіні”.

А 12 снежня, у суботу, беларускай публіцы будзе прадстаўлены пераклад кнігі Іржы Гаічка “Рыбіна кроў”.




Абедзве імпрэзы пройдуць з удзелам аўтараў, а таксама перакладчыцы Святланы Рогач і  рэдактара серыі “Чэшскага калекцыя” Сяргея Сматрычэнкі.

Пачатак а 19-й.

Месца: кнігарня ЛогвінаЎ, (пр-т. Незалежнасці 37а).

Пра кнігі:

“Жыткаўскія багіні” Катэржыны Тучкавай. Высока сярод карпацкіх гор здаўна жылі жанчыны, адораныя надзвычайнымі здольнасцямі. Яны ўмелі лячыць, дапамагалі парадамі ў душэўных пакутах, умелі прадказваць будучыню. Іх называлі багінямі, і сваё мастацтва яны перадавалі з пакалення ў пакаленне. Дора Iдэсава – апошняя з іх роду. Аднак яна не пераняла майстэрства багіняў, а вывучылася на этнографа і вырашыла напісаць пра іх навуковае даследаванне. У канцы 90-х гадоў у архіве МУС яна адшуквае тэчкі, сабраныя дзяржбяспекай на ворага народу, яе цётку Сурмэну... Кніга “Жыткаўскія багіні” толькі ў Чэхіі за тры гады разышлася накладам больш за 100 тысяч асобнікаў, была перакладзеная на 13 замежных мовах, цяпер паводле яе здымаецца фільм, а квіткі на спектаклі па рамане безнадзейна распрададзеныя мінімум на паўгода наперад.

 

Раман Іржы Гаічка “Рыбіна кроў” – гэта гісторыя разбурэння сям’і ў перыяд вялікіх сацыяльных зменаў канца ХХ ст. і гісторыя разбурэння вёскі, якая зрабілася ахвяраю будаўніцтва атамнай электрастанцыі. У 2013 годзе раман атрымаў прэстыжную чэшскую прэмію “Magnesia Litera” як найлепшая кніга папярэдняга году.

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
422