№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Уручэнне прэміі "Дэбют" пройдзе 4 сакавіка

26 лютага 2014

Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць 4 сакавіка ў 19:00 у Галерэю “Ў” на ўручэнне прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. У цырымоніі возьмуць удзел пісьменнікі і перакладчыкі, чые творы трапілі ў шорт-ліст прэміі, і сябры журы. Музычнае віншаванне пераможцам — ад Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна.




 

Шорт-ліст прэміі “Дэбют—2014”

Проза

1. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.

2. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.

3. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

 

Паэзія

1. Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

2. Уладзь Лянкевіч. 70% вады. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

3. Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

 

Пераклад

1. Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцця. Ільма Ракуза. Перакрэсліць усё. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

2. Кацярына Маціеўская: Оскар Ўайлд. Саламея. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

3. Сярж Мядзведзеў: Чак Паланюк. Байцоўскі клуб. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

 

Журы прэміі:

Валянцін Акудовіч — філосаф

Павел Анціпаў — празаік

Уладзімір Арлоў — паэт, празаік, гісторык

Лявон Баршчэўскі — перакладчык, кандыдат філалагічных навук

Павел Бераговіч — фундатар прэміі

Марыя Мартысевіч — паэт, перакладчык, літаратурны крытык

Уладзімір Някляеў — паэт, ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра

Алесь Пашкевіч — празаік, доктар філалагічных навук

Барыс Пятровіч — празаік, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў

Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра

Наталка Харытанюк — празаік, лаўрэат прэміі “Дэбют” 2011 года

паводле pen-centre.by

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
236