№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Абвяшчаем конкурс паэтычнага перакладу псалмоў

20 траўня 2014

Абвяшчаем конкурс паэтычнага перакладу псалмоў
Часопіс "ПрайдзіCвет" і Цэнтр "Экумена" абвяшчаюць конкурс паэтычнага перакладу псалмоў на беларускую мову.

Для перакладу прапануюцца наступныя псалмы (нумарацыя Септуагінты, у дужках — масарэцкая):

Пс. 1 (1)

Пс. 8 (8)

Пс. 22 (23)

Пс. 50 (51)

Пс. 62 (63)

Пс. 83 (84)

Пс. 136 (137)


Умовы конкурсу:

Перакладчыкі могуць перакладаць з наступных крыніцаў: з арыгінальнай старажытнагабрэйскай, з арыгінальнай старажытнагрэцкай Септуагінты (пры валоданні, адпаведна, старажытнагабрэйскай і старажытнагрэцкай мовамі), а таксама могуць спампаваць падрыхтаваныя Аргкамітэтам конкурсу тэксты псалмоў па-старажытнагабрэйску з падрадковым перакладам са старонкі часопіса “ПрайдзіСвет”

Крытэрам ацэнкі журы будзе не толькі дакладнасць перакладу, але і яго мастацкія вартасці.

Свае працы з пазнакай "Пераклад псалмоў" дасылайце на адрас rada@prajdzisvet.org да 10 ліпеня 2014 г. 23 гадзін 45 хвілін па беларускім часе. У лісце пазначце, калі ласка, сваё імя, прозвішча, месца пражывання і прафесію.

Усе пераклады, прадстаўленыя для ацэнкі паважанага і кампетэнтнага журы, будуць зашыфраваныя.

 

Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы, найлепшыя пераклады будуць апублікаваныя.

паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
310