№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Новыя кнігі з серыі "Паэты планеты": Катул, Каханоўскі, Кітс, Гайнэ

14 красавіка 2017

Новыя кнігі з серыі

19 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе прэзентацыя новых кніг з серыі "Паэты планеты". 

Класікі - гэта нудна? Ды вы проста не знаёмыя з дасціпным Катулам, іранічным Гайнэ, сатырычным Каханоўскім, выкшталцоным Кітсам! Прыходзьце, будзе весела!

У серыі "Паэты планеты" выдаўца Змітра Коласа дагэтуль выйшлі зборнікі выбранай паэзіі Сапфо, Умара Хаяма, Франчэска Петраркі, П’ера дэ Рансара, Ўільяма Шэкспіра, Ёгана Вольфганга Гётэ, Шарля Бадлера, Райнэра Марыя Рыльке, Габрыэлы Містраль.. -- усяго 21 кніга.

Падчас прэзентацыі можна будзе набыць і ранейшыя кнігі серыі.

Удзельнікі: Антон Брыль, Гай Валерый Катул, Ігар Крэбс, Генрых Гайнэ, Андрэй Хадановіч, Ян Каханоўскі,Кацярына Маціеўская, Ганна Янкута, Джон Кітс. 

Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М. Багдановіча,7а).

Пачатак а 19-й.

Уваход вольны.

паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
1246