№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Новы раман Альгерда Бахарэвіча прэзентуюць у дзень яго нараджэння

31 студзеня 2015

31 студзеня ў кнігарні "логвінаЎ" пройдзе святкаванне дня нараджэння празаіка, эсэіста і перакладчыка Альгерда Бахарэвіча.

У праграме:

- адкрыццё персанальнай палічкі аўтара, на якой будзе прадстаўленая поўная бібліяграфія пісьменніка, а таксама рэдкія выданні і артэфакты, звязаныя з яго творчасцю;

- прэзентацыя рамана “Дзеці Аліндаркі” – кнігі пра дэманаў беларушчыны, казкі для дарослых пра сучасных беларускамоўных дзяцей, якія заблукалі ў цёмным лесе;

- спектакль “Бог не роўна delete“ паводле Францішка Багушэвіча з удзелам Юлі Цімафеевай і Альгерда Бахарэвіча;

- выступы і віншаванні Марыі Мартысевіч, Валянціна Акудовіча, Змітра Вішнёва, Адама Глобуса, Андрэя Хадановіча, Паўла Касцюкевіча, Сержа Мінскевіча, Сяргея Календы;

- адказы на пытанні.

 

Пачатак у 18.00.

 

Уваход вольны.

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
309