№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Тэадор дэ Банвіль (Théodore de Banville)

1823—1891

Тэадор дэ Банвіль

Французскі паэт, драматург, літаратурны крытык і журналіст.

Нарадзіўся 14 сакавіка 1823 году ў Мулене. Першы зборнік вершаў “Карыятыды” (Les Cariatides), у якім адчуваецца ўплыў рамантыкаў — Віктора Гюго і Альфрэда Мюсэ, — выдаў у 1842 годзе. Уваходзіў у паэтычную групу парнасцаў, што выпускала зборнік “Сучасны Парнас” (1866, 1869 і 1876 гады). Пад уплывам парнасцаў выдаў зборнік “Сталактыты” (Les Stalactites, 1846). “Маленькі трактат пра французскую паэзію” (Petit traité de poésie française, 1872), напісаны пад уплывам літаратурных поглядаў Тэафіля Гацье пра “мастацтва дзеля мастацтва”. У зборніках “Акрабатычныя оды” (Odes funambulesques, 1857) і “Новыя акрабатычныя оды” (Nouvelles odes funambulesques, 1869) Банвіль крытыкуе меркантыльны дух Другой імперыі — імперыі “Французскага банка і грошай”. У зборніках “Прускія ідыліі” (1871) і “Парыжскія камеі” (1866—1873) гучаць палітычныя матывы, выяўленыя ў партрэтах барацьбітоў Камуны. Адзін з першых рамансаў Клода Дэбюсі напісаны на вершы Банвіля.

Памёр паэт 13 сакавіка 1891, пахаваны на могілках Манпарнас.

Чытайце таксама

Эма Лазарус

Эма Лазарус

Амерыканская пісьменніца.

Пэтра Дваржакава

Пэтра Дваржакава

Чэшская пісьменніца, публіцыст, медык

Ян Бжэхва

Ян Бжэхва

Польскі паэт габрэйскага паходжання, аўтар вершаў і казак для дзяцей, перакладчык.

Вацлаў Гавал

Вацлаў Гавал

Чэшскі драматург, эсэіст, дысідэнт, першы прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі

508