№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Ганна Марголін (אַננאַ מאַרגאָלין)

1887 – 1952

Ганна Марголін

Нарадзілася ў Брэсце. Сапраўднае імя -- Роза Гарнінг Лебенсбойм. Калі ёй споўнілася 18, бацька адправіў яе ў Нью-Ёрк, дзе яна далучылася да кола габрэйскіх інтэлектуалаў і працавала журналісткай і рэдактаркай у ідышамоўных газетах. У 1929 годзе Г. Марголін выдала адзіную кнігу паэзіі “Вершы” (Lider). Шырлі Кумове (Shirley Kumove), якая адрэдагавала і апублікавала кнігу “П’яная ад горкай праўды” (Drunk from the Bitter Truth, 2005), поўны дзвюхмоўны зборнік вершаў Г. Марголін, апісвае яе як “незвычайна прыгожую і таленавітую жанчыну, шалёную індывідуалістку са зменлівым тэмпераментам, якая пражыла бурлівае і незвычайнае жыццё.

У 1932 годзе Марголін зусім перастала пісаць вершы. Ізаляваная ў сваёй іншасці, “яна зрабілася віртуальнай пустэльніцай”. Сёння Г. Марголін лічыцца адной з найвялікшых ідышамоўных паэтак. У зборніку “Penguin Book of Modern Yiddish Verse” пра стыль Марголін гаворыцца наступным чынам: "Яе строга кантраляваны верш, зямны паводле тону і намёкаў, мае падабенства да твораў імажыстаў".

Чытайце таксама

Алешандры Радрыгеш

Алешандры Радрыгеш

Бразільскі пісьменнік і журналіст

Ханс Хайнц Эверс

Ханс Хайнц Эверс

Ханс Хайнц Эверс – нямецкi празаік i паэт, аўтар мiстычных апавяданняў i раманаў гатычнае скiраванасцi

Манула Каліцка

Манула Каліцка

Польская пісьменніца і журналістка. Сапраўднае імя — Марыя Магдалена Каліцка.

Дэніэл Мендэлсан

Дэніэл Мендэлсан

405