№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Серж Мінскевіч

Нар. у 1969

Серж Мінскевіч

Паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху "Бум-Бам-Літ". Працаваў аператарам ЭВМ, рабочым археалагічнага атрада, літаратурным рэдактарам у тэатры аднаго актора "Зніч", карэспандэнтам газеты "Культура", рэдактарам аддзела часопіса "Першацвет", цяпер — старшы навуковы супрацоўнік у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук.

Аўтар кніг "Праз галеРэю" (паэзія, 1995), "Менскія санэты / Мінскія санэты" (2002), "Прыгоды Какоса Маракоса" (вершаваная казка, 2006), "Я з БУМ-БАМ-ЛІТа" (вершы, проза, крытычныя артыкулы, успаміны пра літаратурныя і мастацкія рухі канца ХХ — пач. ХХІ стагоддзя, 2008), "Сад замкнёных гор" (фантастычны раман, фантастычная аповесць і апавяданні, 2011), "Чароўная крыніца, ці Як навучыць дракона чысціць зубы" (празаічная казка, беларускае фэнтэзі, 2012), "Усмешка Жалобнай каралевы, альбо Таямніца Магнітнага замка" (фэнтэзі, аповесць легендарных часоў, 2013).

Зрабіў поўны пераклад паэмы А. Міцкевіча "Дзяды" (1999), пераклаў "Крымскія санеты" (2004). Перакладаў з польскай Славацкага, Івашкевіча, Галчыньскага, Маслоўскую, з ангельскай — Шэлі, Лангфэла.

Чытайце таксама

Ян Балабан

Ян Балабан

Чэшскі пісьменнік, перакладчык, эсэіст. Перакладаў Лаўкрафта

Ігар Паглазаў

Ігар Паглазаў

Беларускі паэт. Пайшоў з жыцця ў 13 гадоў

Эма Лазарус

Эма Лазарус

Амерыканская пісьменніца.

Леў Стахоўскі

Леў Стахоўскі

Нарадзіўся ў 1911 годзе ў сям’і Міколы Стахоўскага (1879–1948), грамадска-палітычнага дзеяча і лекара

1010