№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Прэмія імя Камоэнса 2008

26 чэрвеня 2009

Прэмія імя Камоэнса 2008

Жуау Убалду Рыбэйру (Jõao Ubaldo Ribeiro, Бразілія)

Галоўную літаратурную прэмію ў партугаламоўным свеце – Прэмію імя Камоэнса (Prémio Camões) - у 2008 годзе атрымаў 67-гадовы бразільскі пісьменнік Жуау Убалду Рыбэйру (Joao Ubaldo Ribeiro).

Пра аўтара

Жуау Убалду Рыбэйру нарадзіўся у 1941 годзе на выспе Ітапарыка, штат Баія ў Бразіліі.

У 16 гадоў пачаў працаваць карэспандэнтам газеты Jornal da Bahia, у 22 выдаў свой першы раман.Паводле адукацыі – юрыст, але па спецыяльнасці ніколі не працаваў.

Аўтар 22 раманаў, 2 зборнікаў апавяданняў, 2 кніг для дзяцей, 6 зборнікаў эсэ.

Сярод твораў аўтара вылучаюцца раманы «Верасень не мае сэнсу» (Setembro não faz sentido, 1968), «Сяржант Жэтуліу» (Sargento Getúlio, 1971), «Жыве бразільскі народ!» (Viva o povo brasileiro, 1984), «Усмешка яшчаркі» (O Sorriso do Lagarto, 1989) і «Дом шчаслівых Будаў» (A Casa dos Budas Ditosos, 1999).     

Пра прэмію

Прэмія імя Камоэнса (Prémio Camões), створаная ўрадамі Партугаліі і Бразіліі ў 1988 годзе, – найвышэйшая літаратурная ўзнагарода партугаламоўных аўтараў. За 20 гадоў існавання прэміі яе лаўрэатамі сталі 9 аўтараў з Партугаліі, 8 з Бразіліі, 2 з Анголы і 1 з Мазамбіку.

Паводле афіцыйнага сайту Інстытута імя Камоэнса (Instituto de Camões): instituto-camoes.pt

і газеты Publico: http://ultimahora.publico.clix.pt

Чытайце таксама

Добрая брытанская кніжка

Антон Францішак Брыль

Добрая брытанская кніжка

26 красавіка адбылася прэзентацыя казкі Джона Рональда Руэла Толкіна “Каваль з Вялікага Вутану”, перакладзенай на беларускую мову Антонам Францішкам Брылём. Перакладчык ласкава пагадзіўся адказаць на…

“Кароль Мацюсь” і яго прыгоды ў рускіх і беларускіх перакладах

Марына Шода

“Кароль Мацюсь” і яго прыгоды ў рускіх і беларускіх перакладах

Чаму беларускія кніжныя графікі не хочуць маляваць?

Чаму беларускія кніжныя графікі не хочуць маляваць?

"Затое не прагрызе!" — так на маіх вачах клапатлівая матуля выбірае ў кнігарні кніжку-цацку для свайго маленькага сына. Кніжка стракатая і безгустоўная, але з тоўстымі кардоннымі старонкамі. Яе, як і пераважную…

Згадкі пра 2009 год

Згадкі пра 2009 год

Набліжаецца заканчэнне году, і самы час цяпер скласці, нібы пазл, усе значныя падзеі, што адбыліся сёлета, каб паглядзець, якая атрымаецца карцінка. Вось і мы прапануем вам пагуляцца з намі ў складанку,…

466