№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Прэмія перакладной мастацкай літаратуры газеты The Independent

26 чэрвеня 2009

Прэмія перакладной мастацкай літаратуры газеты The Independent

Паўл Вэрхаген (Paul Verhaeghen), Нідэрланды

Omega Minor

У траўні 2008 года адбылося ўручэнне брытанскай Прэміі перакладной мастацкай літаратуры газеты Independent (Independent Foreign Fiction Prize). Яе атрымаў бельгійскі пісьменнік Паўл Вэрхаген (Paul Verhaeghen) за раман Omega Minor. Грашовая частка прэміі, што складае 10 тысячаў фунтаў, звычайна падзяляецца паміж стваральнікам і перакладнікам «выключнага твора», напісанага сучасным замежным аўтарам. У гэтым годзе П. Вэрхаген, які сам пераклаў свой раман на ангельскую, мае права на ўвесь прызавы фонд, але замест гэтага ён вырашыў перадаць усе грошы Амерыканскаму саюзу «За грамадзянскія свабоды».      

Пра кнігу

Omega Minor – вялікае падарожжа па прасторы і па ўсім дваццатым стагоддзі, яго падзеі адбываюцца ў Берліне, Бостане, Лос Аламасе, Аўшвіцы, сярод герояў раману – неанацысты, прафесар фізікі, які вяртаецца ў Патсдам, каб выбавіцца ад грахоў, чалавек, які перажыў Халакост і спрабуе з дапамогай маладога псіхолага пераадолець траўму, італьянскі аспірант, што ставіць эксперымент, які вызначыць лёс сусвету.

Гэта другая кніга аўтара і першы твор, надрукаваны на ангельскай. П. Вэрхаген – спецыяліст па кагнітыўнай псіхалогіі, жыве у Атланце (штат Джорджыя, ЗША), дзе займае пасаду ад’юнкта-прафесара ў Тэхналагічным інстытуце штату Джорджыя.

Пра прэмію

Прэмія перакладной мастацкай літаратуры газеты Independent (Independent Foreign Fiction Prize) была створаная газетай The Independent, уручалася з 1990 года на працягу 5 гадоў. У 2001 годзе была адноўленая з дапамогай Савету па культуры Англіі.

Паводле матэрыялаў сайтаў http://www.literarytranslation.com, http://www.artscouncil.org.uk/, http://www.guardian.co.uk/books

Чытайце таксама

Міжволі гратэскавы

Ян Руар Лейквол

Міжволі гратэскавы

Інтэрв’ю Б’ярне Рысэр Гундэрсэна з Янам Руарам Лейкволам у газеце Morgenbladet

Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт

Ева Лявонава

Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт

З ласкавага дазволу аўтара мы змяшчаем тут поўную электронную версію кнігі: Лявонава Е. А. Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт: Дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта...

Мяне заўжды цікавіла проза

Сільвія Плат

Мяне заўжды цікавіла проза

Пра ўсё і пра ўсіх

Антон Францішак Брыль

Пра ўсё і пра ўсіх

Каб абзавесціся прыдатнаю тэмаю для доўгай размовы, часта трэба няшмат. Адкрыем, напрыклад, хрэстаматыю па беларускай літаратуры XVIII—XIX стагоддзяў, выкладзеную на сайце філалагічнага факультэта БДУ...

401