№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон (Jeanne-Marie Leprince de Beaumont)

1711 - 1780

Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон
Французская пісьменніца і педагог, прабабуля Праспэра Мэрымэ.

Нарадзілася ў Руане, рана страціла маці. Працавала гувернанткай, пісала школьныя падручнікі. У эпоху Асветніцтва распрацаваная ёй сістэма выхавання карысталася вялікай папулярнасцю. Першы раз выйшла замуж няўдала і развялася праз два гады, пакінуўшы прозвішча мужа. У 1746 годзе з’ехала ў Англію, дзе таксама працавала гувернанткай. Там выйшла замуж другі раз і нарадзіла шасцёра дзяцей. Пражыўшы ў Англіі 17 гадоў, Лепрэнс дэ Бамон пакінула краіну і рэшту жыцця правяла ў Савоі.

Першы апублікаваны твор пісьменніцы — дыдактычны раман “Трыюмф праўды” (Le Triomphe de la vérité, 1748). Найбольшую вядомасць Лепрэнс дэ Бамон прынеслі яе казкі, сярод якіх самая знакамітая — апрацоўка “Прыгажуні і Пачвары” (La Belle et la Bête, 1757).

Упершыню казка, што асноўнымі сюжэтнымі лініямі нагадвае “Прыгажуню і Пачвару”, з’явілася ў зборніку італьянскага пісьменніка Джавані Франчэска Страпаролы “Прыемныя ночы”. Першае французскае выданне казкі ажыццявіла Габрыэль-Сюзана Барбот дэ Вільнёў у 1740 годзе. Лепрэнс дэ Бамон моцна перапрацавала казку, і яе варыянт зрабіўся вядомы ва ўсім свеце. Казка неаднакроць экранізавалася (адна з самых вядомых экранізацыяў — фільм Жана Както з той самай назвай), паводле яе ставіліся балеты і мюзіклы, ствараліся мультфільмы. Рускамоўным чытачам сюжэт з дзяцінства вядомы па версіі С. Аксакава пад назвай “Пунсовая кветачка”.

Чытайце таксама

Жан Както

Жан Както

"Чалавек-аркестр" французскай культуры, выявіўся ў разнастайных галінах мастацкай дзейнасці.

Роберт Энтан Ўілсан

Роберт Энтан Ўілсан

Амерыканскі раманіст, эсэіст, філосаф, псіхолаг, анархіст

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Беларускі паэт, літаратурны крытык, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу

Джон Мэйсан Ніл

Джон Мэйсан Ніл

Ангельскі гімнограф, англіканскі святар

526